Перайсьці да зьместу

Pick Me Up

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Pick Me Up»
Вокладка самотніку «Pick Me Up». Jitters. 2006.
Самотнік Jitters
з альбому Split Before, Together Now
Выдадзены 1 чэрвеня 2006 году
Жанр рок-н-рол, брыт-поп, брыт-рок
Працягласьць 18:44
Мова ангельская мова
Храналёгія самотнікаў Jitters
Jaded
(2005)
«Pick Me Up»
(2006)

«Pick Me Up» (па-ангельску: «Завядзі мяне») — самотнік беларускага рок-гурту «Jitters», запісаны на студыі Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах і самастойна выдадзены 1 чэрвеня 2006 году[1]. Усе сьпевы напісаны Канстанцінам Карманам на ангельскай мове. Прэзэнтацыя міні-кружэлкі прайшла 25 кастрычніка 2006 году ў менскім клюбе «ЁЁ»[2][3][4]. У 2007 годзе самотнік быў перавыдадзены як частка спліт-альбому «Split Before, Together Now» гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters».

СЛЭП, аўтар парталу «XLAM.BY», у станоўчай рэцэнзіі на «міні-альбом ці максі-сынгл» адзначыў, што «альбом роўны па якасьці музычнага матэрыялу, цэльны па настроі, з парай безумоўных гітоў» і ён перадае «сучасны гук рок-н-ролу»'[5].

Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбому «Split Before, Together Now» Тацьцяна Заміроўская з «БелГазеты» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная й па-блюзаваму шалапутная — у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасьць, як у „Gomez“ і „Happy Mondays“, і начыста адсутнічаюць патасныя рэфлексіі»[6]. Гарэзнасьць і танцавальнасьць гітарнага року «Jitters» ацаніла й Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты», на старонках якой яна параўнала музыку гурта з творчасьцю «Travis», «Radiohead», «Muse», «Blur» ды «Coldplay»[7].

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Pick-Me-Up»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:47
2. «Staggering»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:23
3. «Sapphire»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:13
4. «Dint»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:06
5. «Pixies»  Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:15

Jitters:

  • Канстанцін Карман — вядучы вакал, бас.
  • Іван Барзенка — гітары, бэк-вакал, клявішыя.
  • Сяргей Кандраценка — гітары.
  • Павал Кудрын — бубны.

Вытворчасьць:

  • Вячаслаў Банкевіч — запіс і зьвядзеньне.
  1. ^ Юлия “Ju” Тыневицкая. (2008-10-20) Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (рас.). XLAM.BYПраверана 2018-12-16 г. Архіўная копія ад 2017-04-24 г.
  2. ^ p1xel. (2006-11-10) Справаздача : Прэзентацыя сінгла JITTERS. XLAM.BYПраверана 2018-12-22 г. Архіўная копія ад 2006-11-14 г.
  3. ^ Презентация сингла группы Jitters - Pick Me Up (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-02-11 г. Архіўная копія ад 2019-02-11 г.
  4. ^ JITTERS прэзэнтавалі сінгл “PICK-ME-UP” (бел.). TUT.BYПраверана 2019-12-28 2006 г. Архіўная копія ад 2006-11-07 г.
  5. ^ СЛЭП. (2006-08-26) JITTERS - “PICK ME UP” (бел.). XLAM.BYПраверана 2019-12-15 г. Архіўная копія ад 2017-04-25 г.
  6. ^ Татьяна Замировская. (2007) Не надо «а-ля»!. Личный вкус. (рас.). БелГазетаПраверана 2018-10-27 г. Архіўная копія ад 2018-10-28 г.
  7. ^ Е. Соболевская. (2007) Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2018-12-03 г. Архіўная копія ад 2014-07-07 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]