Гітара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гішпанская гітара

Гіта́раструнна-шчыпковы музычны інструмэнт. Зьявілася каля XIII стагодзьдзя ў Гішпаніі. Асноўныя канструктыўныя дэталі — корпус, грыф з ладамі і галоўкай, Корпус з плоскімі дэкамі і характэрнай перамычкай вырабляецца з дрэва або заменьнікаў. Мае лады (звычайна да 24). Існуе шмат разнавіднасьцяў гітар:

  • Акустычныя
    • 6-струнныя (клясычная (гішпанская), акустычная)
    • 7-струнныя (расейская гітара, рамансавая, цыганская)
    • 9-струнныя — адрозьніваецца здвоенымі трыма ніжнімі струнамі.
    • 12-струнная — адрозьніваецца здвоенымі струнамі. Парныя струны наладжваюцца з розьніцай у актаву.
    • Гавайская
    • Басовая — 4-струнная
    • Партугальская — 6-струнная, мае спэцыфічны выгляд, па форме нагадвае мандаліну або домру
  • Электрагітары — па канструкцыі могуць быць цэльнакарпуснымі або паўакустычнымі, грыф можа ўклейвацца, альбо прышрубоўвацца да корпуса. Брыдж (месца мацаваньня струнаў) можа быць фіксаваным або «плаваючым», які называюць альбо «трэмала», альбо «вібрата» — назва «вібрата» больш лягічная, але прыжыліся абодва гэтыя тэрміны.
    • Бас — існуюць 4 або 5, 6 і нават 7 струнныя, бываюць безладовыя.
    • Стык Чэпмэна або проста Стык — гітара, адмыслова аптымізаваная для ігры тэпінгам — ударамі пальцаў аднае рукі па струнах. На стыку можна іграць з двух канцоў. Звычайна мае 10 струнаў (вялікі стык — 12). Тэарэтычна магчыма адначасовае гучаньне да 10 нотаў (1 палец — 1 нота)
    • Гітара Ўора — гітара прызначаная для ігры тэпінгам. Існуюць гітары Ўора з 8, 12 або 14 струнамі. Гэты інструмэнт ня мае стандартнай налады.
    • MIDI-гітара

Лад клясычнай гішпанскай гітары (ад першай струны да шостай): мі-сі-соль-рэ-ля-мі. Лад расейскай (мажорнай) сямістрункі: рэ-сі-соль-рэ-сі-соль-рэ. Існуюць і іншыя лады.

Часткі гітары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Acoustic guitar-be.svg
Дэталі акустычнай і электрычнай гітары
  1. галоўка грыфа
  2. верхні парожак
  3. калкі
  4. лады
  5. анкерны стрыжань
  6. кропкі на грыфе
  7. грыф
  8. падстава грыфа і гузік
  9. корпус
  10. гуказдымальнікі
  11. рэгулятары гучнасьці і тэмбру
  12. падстаўка
  13. Pickguard
Electric guitar parts.jpg


Аксэсуары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

гітарны мэдыятар
  • Круцёлка
  • Гуказдымальнік
  • Кіпцюры
  • Ключ, гітарны ключ — прылада для рэгуляваньня становішча грыфа акустычнай гітары з мэтай зьмены вышыні струн над грыфам. Звычайна ўяўляе сабойе шасьціграньнік — адмысловы або прыстасаваны зь іншых інструмэнтальных набораў.
  • Мэдыятар
  • Падстаўка
  • Стойка

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]