Перайсьці да зьместу

Сяргей Балянок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Балянок
Дата нараджэньня 31 траўня 1954(1954-05-31) (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Адукацыя Украінская акадэмія друкарства
Месца вучобы
Занятак станковая графіка, кніжная графіка
Жанры кніжная ілюстрацыя[d]
Плынь аквафортэ
Працы «Gentleman», «Прадаецца планета», «Кавалачак памяці», «Птушка, якая п’е ваду з лужыны», «Шпацыр»
Уплыў на Hair Peace Salon
Сайт balenok.com

Сярге́й Уладзі́меравіч Баляно́к (нар. 31 траўня 1954 году, пасёлак Боярка, Кіеўская вобласьць, Украіна) — беларускі графік і мастак, адзін з найвялікшых ілюстратараў XX стагодзьдзя[1].

У 1976—1980 гады навучаўся ва Ўкраінскім паліграфічным інстытуце імя І. Фёдарава ў Львове ў Юрыя Чарышнікава. Пасьля заканчэньня вучобы пераехаў у Менск.[2] Служыў у арміі.[3] У 1987 годзе скончыў Творчыя акадэмічныя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР.[4][5]

З 1980 па 1995 гады працаваў мастацкім рэдактарам у менскіх выдавецтвах, ілюстраваў кнігі, афармляў зборнікі фантастыкі.[6] З 1986 па 1992 гады — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Эрыдан» (Менск). 1993 год — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь» (Менск). З 1993 па 1995 гады — дырэктар прыватнага выдавецтва «Balenok & Co». З 1995 году — вольны мастак. З 2011 году займае пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка выставачнага аддзелу Нацыянальнага цэнтру сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.[7][8][9][10]

Сябра Саюзу мастакоў БССР і Беларускага саюзу мастакоў (1988—2004 гады). Удзельнік выставаў з 1976 году: пэрсанальныя ў 1987, 2004, 2006, 2010, 2011, 2012,[11] 2014, 2015, 2017, 2018, 2019 гадах (Менск);[12] у 1992 годзе — Гданьск (Польшча); у 1995 годзе — Эйндговэн (Нідэрлянды); у 1998 годзе — Капэнгаген (Данія); у 2017 годзе — Раўне-на-Корашкем (Славенія).[8][13]

Працуе ў кніжнай і станковай графіцы (пераважна ў тэхніцы аквафортэ), станковым жывапісе. Яго творы аздаблялі кнігі Айзэка Азімава, Рэя Брэдбэры, Робэрта Шэклі, Курта Вонэгута.[1][14] За выключэньнем аздабленьня выданьняў Жуля Вэрна, не працуе на заказ.[6][15]

На думку мастака, мастацтва не павінна банальна рэпрадуктаваць навакольны сьвет, яго задача — самому дзеяць новыя сьветы.[16] У яго атрымліваецца адлюстроўваць эмоцыі, настроі, адчуваньні, пачуцьці любога нармальнага чалавеку.[17]

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, музэі графікі гораду Вінтэртур (Швайцарыя), мастацкіх музэях гарадоў: Полацак, Нью-Брансуік (ЗША), Рыміні (Італія), Кракаў (Польшча), Д’ёр (Вугоршчына), Эйндговэн (Нідэрлянды), Мюнхэн (Нямеччына),[6] а таксама ў прыватных беларускіх (Аляксандар Іваноў) і замежных калекцыях.[18][19][20]

Творы мастака «захопліваюць як высокай эстэтычнасьцю, так і лёгкай іроніяй звычайных, але ўбачаных у незвычайным ракурсе вобразаў», — запрашала зайсьці на выставу мастака ў 2017 годзе газэта «Новы час».[21] «Працы Баленка адметныя філасафічнасьцю, і, нягледзячы на „чорна-белы“ стыль, напоўненыя яркім сьвятлом перажываньняў, глыбокіх роздумаў аўтара», — паведамляла Беларускае Радыё Рацыя ад уражаньняў ад выставы мастака ў Полацкай мастацкай галерэі ў 2016 годзе.[22]

Аліса Міхайлава ў рэпартажы тэлеканалу «Беларусь 1» з чарговай выставы Баленка падкрэсьліла, што ў працах мастака арганічна прысутнічаюць рысы абстракцыі, сюррэалізму і рэалізму.[23] Арт-крытык Ларыса Фінкэльштэйн у 2014 годзе вызначыла жывапісныя творы мастака як «вельмі нечаканыя й лірычныя, у якіх прысутнічае вольны рух колеру».[24] Беларускі мастацтвазнавец Натальля Шаранговіч на адкрыцьці пэрсанальнай выставы, прысьвечанай да 60-годдзя гравюрысту, пахваліла яго словамі: «Гэта сапраўды цудоўны мастак. Я шмат гадоў знаёма зь яго творчасьцю, і ён для мяне заўжды непрадказальны».[25] «Аўтар валодае рэдкай для сучаснага творцы якасьцю — уменьнем зьдзіўляць», — давала ацэнку творчасьці Каміла Янушкевіч на старонках часопісу «Мастацтва» па выніках выставы мастака ў 2014 годзе.[26]

Андрэй Адамовіч назіраў у творах ноткі апакаліпсісу[27]. Мастацтвазнавец Алеся Раманюк назвала творы Сяргея Балянка «найзмрачнейшымі сярод усіх бачаных, бо яны паказваюць нейкі гіблы паралельны сьвет, у існаваньне якога верыць ня хочацца, нават калі ён плён фантазіяў аўтара»[27].

Жанаты, мае двух дзяцей[28].

  1. ^ а б Alisa Mikhailova. (2015-06-09) Modern Art Museum to host meeting with Sergei Balenok today (анг.). БелтэлерадыёкампаніяПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  2. ^ Выстава графікі Сяргея Балянка "Цяжкае сола на саксе" (бел.). Галерэя Ў (2012-01-30). Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
  3. ^ Белорусы и «лица кавказской национальности» (рас.) Беларуская газета. TUT.BY (2001-05-19). Праверана 2019-03-25 г. Архіўная копія ад 2019-03-25 г.
  4. ^ Будет время, заходи! (рас.). Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў Рэспублікі БеларусьПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  5. ^ alexandrbabushkin. (2014-06-02) Сергей Баленок (Беларусь) (рас.). finbahn.com. Праверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  6. ^ а б в Саша Романова. (2006-02-20) Сергей Баленок: И завтра тоже… (рас.). mixtura.org. Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2007-11-29 г.
  7. ^ Ирина Завадская; Юрий Мозолевский. (2018-06-01) «Да, мы знакомы!»: в минской Artel Gallery открылась выставка Сергея Баленка (рас.). Советская БелоруссияПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  8. ^ а б Ольга Павлюченко. (2016-03-11) Размова з таварышам патэцыяльным пакупніком пра мастацтва (бел.). norina.by. Праверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  9. ^ Ілья Свірын; Юрый Іваноў. (2012-12-22) Паблік, стрыт, лофт… (бел.). КультураПраверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
  10. ^ Вольга Ропат; Аліна Саўчанка. (2016-05-28) Выпрабаванне мастацтва (бел.). КультураПраверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
  11. ^ Александр Столяренко. (2012-01-23) Выставку графики «Случайное танго» можно увидеть до 9 февраля (рас.). TUT.BYПраверана 2019-03-25 г. Архіўная копія ад 2019-03-25 г.
  12. ^ Персональная выставка Сергея Баленка «Кусок желтого настроения» (рас.). Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў Рэспублікі БеларусьПраверана 2019-04-26 г. Архіўная копія ад 2019-04-26 г.
  13. ^ Балянок С. В. | Беларускі плакат (бел.). Беларускі саюз дызайнераўПраверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
  14. ^ Іна Наркевіч; Сяргей Ждановіч. (2018-06-24) Пераканаўчасць няправільнай графікі. КультураПраверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
  15. ^ Марина Шкиленок. (2012-01-18) В Галерее TUT.BY открывается выставка «Случайное танго» (рас.). TUT.BYПраверана 2019-03-25 г. Архіўная копія ад 2019-03-25 г.
  16. ^ Евгений Долгих. (2011-09-09) Неправильные рисунки и неправильная музыка (рас.). TUT.BYПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  17. ^ Іна Наркевіч. (2017-06-05) Сяргей Балянок: У мяне атрымліваецца адлюстроўваць эмоцыі, настроі, адчуванні, пачуцці любога нармальнага чалавека (рас.). КультураПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  18. ^ Ольга Губская; Максим Шумилин. (2014-03-07) Художник Сергей Баленок: «Иногда тень бывает и получше человека». Журнал «Большой». Праверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  19. ^ Вольга Кляшчук. (2011-08-16) Мастак Сяргей Балянок прадстаўляе ў Мінску сваю «Няправільную графіку» (рас.). БелаПАНПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  20. ^ Аляксей Хадыка. (2015-05-25) Сяргей Балянок і сусветны мастацкі працэс. Анонс выставы (бел.). Новы часПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  21. ^ Аляксей Хадыка. (2017-06-09) Ад Рэмбранта да класічнага польскага плакату. Эксклюзівы і скандалы – выставы на выходных (бел.). Новы часПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  22. ^ Таццяна Козік. (2016-01-22) Сяргей Балянок запрашае зайсці на яго выставу (бел.). Беларускае Радыё РацыяПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  23. ^ В музее современного искусства пройдет встреча с Сергеем Баленком (рас.). Белтэлерадыёкампанія (2015-06-09). Праверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  24. ^ Марат Гаравы. (2014-08-27) Універсальныя жыццёвыя праблемы ў графіцы Сяргея Балянка. Новы часПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  25. ^ Ірэна Кацяловіч. (2014-08-29) Чалавек у шыракаполым капелюшы. ЗвяздаПраверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  26. ^ Каміла Янушкевіч Блюз жалезнага даху  (бел.) // Мастацтва : часопіс. — 2014. — № 9 (378). Архіўная копія.
  27. ^ а б Карціна дня: апакаліпсіс ад Сяргея Балянка. Будзьма беларусамі! (2012-04-01). Праверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  28. ^ биография | bio (рас.). balenok.com. Праверана 2019-03-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  • Паграноўскі М. М. Балянок Сяргей Уладзіміравіч // М. М. Паграноўскі Балянок Сяргей Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 269.
  • Наталля Шаранговіч Філасофія ў карцінках : [пра мастака Сяргея Балянка] // Роднае слова : часопіс. — 2010. — № 7. — С. 97–98. — ISSN 0234-1360.
  • Віктар Міхайлаў Эцюды аб памяці Сяргея Балянка : у яго карцінах лятаюць рыбы, плаваюць апельсіны і свеціць ціхае сонейка // Беларусь. Belarus : часопіс. — 2008. — № 2. — С. 42–45.
  • Ксе­нія Ся­ліц­кая-Тка­чо­ва. (2019-01-13) Блюз зі­мо­ва­га да­ху. МастацтваПраверана 2020-10-02 г. Архіўная копія ад 2020-10-02 г.
  • М. Г. Борозна Баленок: Каталог / [Составитель Борозна М. Г.] (рас.). — М.: Прометей, 1990. — 34 с. — 5000 ас.
  • И. В. Небышинец "...И завтра тоже...". Офорты Сергея Баленка  (рас.) // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь : навукова-інфармацыйнае выданне. — Мінск: 2008. — В. 7. — С. 15–18.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]