Джым Морысан
Выгляд
Джым Морысан | |
| Джэймз Дуглас Морысан | |
| Дата нараджэньня | 8 сьнежня 1943 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 3 ліпеня 1971 (ува ўзросьце 27) |
| Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
| Месца пахаваньня | |
| Грамадзянства | |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | музыка, аўтар, паэт, рэжысэр |
| Навуковая сфэра | рок-музыка[1], сьпеў[1] і паэзія[1] |
| Гады дзейнасьці | 1965—1971 |
| Сябра ў | The Doors |
| Жанры | рок, псыхадэлічны рок, блюз-рок, гард-рок |
| Вакал | барытон |
| Інструмэнты | сьпеў |
| Псэўданімы | The Lizard King, Mr. Mojo Risin' (анаграма Jim Morrison), Dionysus |
| Гурты | «The Doors», «Rick & the Ravens» |
| Лэйблы | Elektra, Columbia |
| Бацька | Джордж Стывэн Морысан[d] |
| Сайт | thedoors.com |
| Подпіс | |
Джэймз Дуглас Морысан (8 сьнежня 1943, Мэльбурн, Флорыда, ЗША — 3 ліпеня 1971, Парыж, Францыя) — амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр. Больш вядомы як сьпявак і аўтар тэкстаў гурта The Doors. Лічыцца адным з найбольш харызматычных фронтмэнаў у рок-музыцы. Апроч таго, ён быў аўтарам некалькіх кніг вершаў і рэжысэрам дакумэнтальных і кароткіх фільмаў.
Нягледзячы на тое, што Морысан быў вядомы сваім барытонам, шмат фэнаў, навукоўцаў і журналістаў вылучаюць ягоны сцэнічны вобраз, самазабойны стыль жыцьця й ягоныя паэтычныя творы[2]. Ён вызначаны як 47 у сьпісе часопісу «Rolling Stone» «100 найлепшых сьпевакоў усіх часоў»[3].
Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.