Rolz’n’Rulz

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Rolz'n'Rulz
Вокладка сынгла
Сынгл Hair Peace Salon
з альбома «Gentleman»
Выпушчаны 15 верасьня 2010
Фармат лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2010
Жанр паўэр-поп, рок-н-рол
Кампазытар Алег Вяль
Працягласьць 3 хвіл. 54 с
Храналёгія сынглаў Hair Peace Salon
«Happy for a While»
(2010)
Rolz'n'Rulz
(2010)
«Гарэла Сасна»
(2012)

Rolz'n'Rulz (па-беларуску: «Ролі і правілы») — другі сынгл з альбому «Gentleman» беларускага інды-рок і паўэр-поп гурту «Hair Peace Salon», выпушчаны 15 верасьня 2010 году. Складаецца з адной песьні «Rolz'n'Rulz», напісанай Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынгл «Rolz’n'Rulz» трапіў у вольны доступ 15 верасьня 2010 году, у адзін дзень з самотнікам рэміксаў «HPS Remixed»[1].

« Музыкі з Hair Peace Salon вырашылі дапоўніць Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Разам з правамі на жыцьцё, свабоду й асабістую недатыкальнасьць індзі-рокеры прапануюць увесьці артыкул: «Кожны чалавек мае права абсалютна свабодна спампаваць новую песьню Hair Peace Salon і альбом рэміксаў, каб атрымаць задавальненьне ад праслухоўваньня »

, — такімі словамі музычны партал Tuzin.fm заклікаў сваіх чытачоў спампаваць новы сынгл.[2]

Аднайменная песьня сынглу «Rolz'n'Rulz», у якой разважваецца пра ўстояныя правілы, мараль і разьмеркаваныя грамадзтвам ролі, была напісана ў каляжнай манэры, якая адметна да раньняга пэрыяду творчасьці калектыву[3]. Сам другі сынгл з будучага альбому прыадчыніў яго таямніцу надалей, паказаў зрух у бок больш тлустых інструмэнтальных і вакальных партыяў у сьпевах[4].

«Працэс слуханьня не павінен быць лёгкім, песьня павінна паступова прыадчыняцца ўсё больш і больш, з кожным зьяўленьнем у плэеру», — апісвалі для Experty.by свой твор удзельнікі гурту «Hair Peace Salon»[4].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэцэнзент Experty.by Антон Серанкоў учуў у сынгле «Rolz'n'Rulz» больш рок-н-ролавых матываў, чым паўэр-попаўскіх, і ў сваім аглядальным матэрыяле напісаў:

« Гэта страшна бадзёрая, заразьліва радасная песьня, з яснай мэлёдыяй і энэргічнымі гітарамі, зробленая наколькі проста, настолькі і са шчырым энтузіязмам. Самае крутое тут, вядома, тое, як арганізаваны вакальныя партыі: фармальна вядучаму вакалісту проста падпяваюць, але выглядае ўсё так, быццам музыкаў настолькі перапаўняе жаданьне хоць што-небудзь прасьпяваць, што яны ўвесь час адштурхваюць адзін аднаго ад мікрафону. »

На думку крытыка Зьмітра Падбярэскага з ej.by, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцьце рок-н-ролу ў сваім сынгле, «Rolz'n'Rulz» — «адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменьне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь ня ў першую чаргу — вакальныя партыі й падаць яго адпаведным чынам»[6].

Як складаная частка альбому 2012 году «Gentleman» песьня «Rolz'n'Rulz» была заўважана й у другі раз, атрымаў добрую прэсу: «„Rolz’n'Rulz“ чапляе» (Алег Клімаў, Experty.by)[7], «цудоўная „Rolz’n'Rulz“» (Сяргей Будкін, Experty.by, Будзьма беларусамі!, Tuzin.fm)[7][8][9] — і, на думку Зьміцера Падбярэзскага з сайту Experty.by, стала доказам разнастайнасьці рэпэртуару ўсёй плыты [7]. Таксама ён жа праз ej.by надалей адзначыў, што тое, што гэтая песьня была выдадзена сынглам, ані не перашкодзіла таго, што яна прыйшлася дарэчы й у альбоме[6]. Таццяна Бобер і Аліна Шыманская з музычнага парталу «Памяркоўны гук» характарызавалі песьню ў жывым выкананьні прыметнікам «завадны»[10].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Словы Музыка Працягласьць
1. «Rolz’n'Rulz» Алег Вяль, Канстанцін Карман Алег Вяль 3:54

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hair Peace Salon:

  • Алег Вяль — вакал, гітары.
  • Канстанцін Карман — вакал, сынтэзатар.
  • Максім Дзевічэнскі — бас, бэк-вакал, мастацкі сьвіст.
  • Аляксей Кузьняцоў — барабаны.

Вытворчасьць:

  • Яўген «Yellow Kid» Сухавей — зьвядзеньне.
  • Павал Сініла, студыя «Еverest Studio» — мастэрынг.
  • Slap — дызайн вокладкі.

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У траўні 2011 году за трэк «Rolz'n'Rulz» гурт выйграў галоўны прыз (сэсія гуказапісу на студыі «RecPublica Studios») у конкурсе ад польскага музычнага парталу «Fabryka Zespołów»[11][12].

Прысутнасьць у складанках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэк «Rolz'n'Rulz» быў адабраны на фірмовую складанку айчынных англамоўных гуртоў «„APS Sound“ Volume 1» для дальнабойшчыкаў, выдадзеную кампаніяй «APS» напрыканцы 2012 году[13].

Рэміксы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2010 годзе дыджэй менскага электроннага праекту «Vacuum Government» GRAF стварыў вэрсію песьні ў транс апрацоўцы працягласьцю 6 хвілін 39 сэкунд пад назвай «Rolz'n'Rulz (GRAF Trance Mix)», і яна разам з другімі рэміксамі трапіла на самотнік «HPS Remixed» таго ж году. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — рэзюмаваў для Tuzin.fm рэмікс Алег Вяль, сааўтар арыгінальнай песьні і лідэр гурту «Hair Peace Salon». — Вобразнае бачаньне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму».[2] «Нам вельмі спадабалася працаваць з музычным матэрыялам „Hair Peace Salon“, і мы вырашылі ўключыць рэміксы на песьні „Rolz'n'Rulz“, „Happy for a While“ у свае жывыя выступы», — па выніках удзелу на польскім фэстывалі «Pakrava. Dni kultury niezależnej Białorusi» распавядалі дыджэі парталу Ultra-Music[14].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hair Peace Salon выпустили новый интернет-сингл «Rolz’N’Rulz»(рас.). Ultra-Music (2010-09-17). Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  2. ^ а б Танчыць Hair Peace Salon(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2010-10-05). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  3. ^ Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon(бел.) generation.by Праверана 2018-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  4. ^ а б Hair Peace Salon анонсируют новый альбом(рас.) experty.by Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  5. ^ Антон Серенков. (2010-10-11) Субъективный интернет-обзор (сентябрь 2010)(рас.) experty.by Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  6. ^ а б Дмитрий Подберезский. Rolz'n'Rulz(рас.). ej.by. Праверана 2019-05-18 г. Архіўная копія ад 2019-05-18 г.
  7. ^ а б в Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио)(бел.) experty.by Праверана 2018-10-30 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  8. ^ Сяргей Будкін (2012-05-02) Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012(бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
  9. ^ Майстар-кляс ад Hair Peace Salon(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-05-03). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  10. ^ Татьяна Бобер; Алина Шиманская. (2013-04-03) Концерт Hair Peace Salon и Clover Club(рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2013-04-06 г.
  11. ^ Znamy zwycięzcę konkursu na dwudniową sesję w RecPublica Studios!(пол.). Fabryka Zespołów. Праверана 2019-05-18 г. Архіўная копія ад 2011-06-10 г.
  12. ^ BAND | Hair Peace Salon. Internet Archive. Праверана 2018-10-15 г. Архіўная копія ад 25 September 2013 г.
  13. ^ «APS Sound» Volume 1. APS (2013-01-18). Праверана 2019-01-11 г. Архіўная копія ад 2019-01-11 г.
  14. ^ Hair Peace Salon в удалённом доступе(рас.) Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]