Hover

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Hover»
Вокладка самотніку «Hover». Hair Peace Salon. 2005
Самотнік Hair Peace Salon
Жанр брыт-рок, прагрэсіў-рок
Працягласьць 10:57
Самотнікі Hair Peace Salon
Hover
(2005)
Gipsy
(2007)

«Hover» (таксама вядомы як проста «Hair Peace Salon») — самотнік беларускага рок-гурту «Hair Peace Salon», запісаны на студыі Генадзя “Gena Dee” Сыракваша «X-NOISE Factory» і які выйшаў у 2005 годзе. Усе сьпевы выкананы на ангельскай мове[1].

Прыём крытыкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег «О’К» Клімаў, аглядальнік «Музыкальнай газеты», апісаў матэрыял CD, які пакідае адсылкі да прагрэсіў-року, словамі «гітарны, багаты па думцы, эфэктны», ацаніў як выдатны вакал, так і беднасьць на аранжыровачныя эмоцыі[2]. На яго думку, песьні з самотніку вельмі падобны да песень «Jitters», таксама гурта брытанскага року, з самотніку «Promo Disk 2005», а найбольш прыкметныя творы на дыску: «Hover» і «Morning Stuff»[2][3].

Пазьней «Hover» як частка складанкі «Spotlight On» была ўзгадана Дэйвам Чыслэттам за эклектычнасьць і вакал, як у Білі Макэнзі[4].

Сяргей Будкін, музычны крытык Будзьма Беларусамі!, з вышыні агляду альбому «Hair Peace Salon» «Gentleman» выказваў сум, што «выдатны твор» «Hover» не знайшоў свае месца на той кружэлцы[5].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пераможны гімн» «Hover» дазволіў гурту выйграць у чэрвені 2007 году фінал конкурсу «па-расейску: ИдиНаРок» з прызам запісаць песьню на прафэсійнай музычнай студыі[6].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Працягласьць
1. «Hover»   3:45
2. «One Message»   3:20
3. «Morning Stuff»   3:52

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hair Peace Salon:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hair Peace Salon (Минск). realmusic.ru (2004-11-16). Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2006-02-15 г.
  2. ^ а б О’К. (2005) Hair Peace Salon Hair Peace Salon(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2018-12-04 г. Архіўная копія ад 2016-03-06 г.
  3. ^ О’К. (2005) Jitters Jitters(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2018-12-04 г. Архіўная копія ад 2016-03-06 г.
  4. ^ Spotlight On(анг.). Matchbox Recordings. Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2006-05-03 г.
  5. ^ Сяргей Будкін. (2012-05-02) Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012(бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
  6. ^ Юлия “Ju” Тыневицкая. (2007-06-19) Финал музыкального проекта "ИДИнаРОК"(рас.). XLAM.BYПраверана 2019-12-15 г. Архіўная копія ад 2017-04-23 г.