Джон Ленан
Джон Ленан | |
Джон Ўінстан Она Ленан | |
Дата нараджэньня | 9 кастрычніка 1940[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 сьнежня 1980[1][2][3][…] (40 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыка, сьпявак, паэт, кампазытар, мастак, пісьменьнік |
Гады дзейнасьці | 1957—1975, 1980 |
Псэўданімы | Dr. Winston O’Boogie |
Сябра ў | The Beatles, Plastic Ono Band[d], The Dirty Mac[d], The Quarrymen[d] і The Beat Brothers[d] |
Жанры | рок, псыхадэлічны рок, рок-н-рол |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | гітара, фартэпіяна, губны гармонік |
Псэўданімы | Dr. Winston O’Boogie |
Гурты | The Quarrymen, The Beatles, Plastic Ono Band |
Супрацоўніцтва | Эрык Клэптан, Дэйвід Боўі, Элтан Джон |
Лэйблы | Parlophone, Capitol, Apple, EMI, Geffen, Polydor |
Бацька | Альфрэд Ленан[d][4] |
Маці | Джулія Ленан[d][4] |
Дзеці | Джуліян Ленан[d], John Ono Lennon[d], John Lennon III[d] і Шон Ленан[d] |
Узнагароды | |
Сайт | johnlennon.com |
Подпіс | |
Джон Лéнан (пры нараджэньні Джон Ўінстан Ленан, пасьля імя зьменена на Джон Ўінстан Она Ленан (па-ангельску: John Winston Ono Lennon), 9 кастрычніка 1940, Лівэрпул, Вялікабрытанія — 8 сьнежня 1980, Нью-Ёрк, ЗША) — брытанскі рок-музыка, сьпявак, паэт, кампазытар, мастак, літаратар. Заснавальнік і лідэр гурту The Beatles, адзін з найбольш пасьпяховых і ўшанаваных крытыкай выканаўцаў папулярнай музыкі ў XX стагодзьдзі. Падчас сумеснай працы ў гурту The Beatles утварыў разам з Полам Макартні адно з найбольш славутых і пасьпяховых песьнятворчых партнэрстваў у гісторыі папулярнай музыкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да «Бітлз»: 1940—1959
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і Джуліі і Альфрэда Ленанаў, якія неўзабаве пасьля гэтага разыйшліся. Выхоўвала Джона сястра яго маці Мімі Сьміт і яе муж Джордж, якія ня мелі сваіх дзяцей. Зь сям’ёй Сьміт Джон правёў усе свае дзіцячыя і юнацкія гады.
З 1952 па 1957 год навучаўся ў сярэдняй школе Кўорыбэнк (Quarry Bank High School) у Лівэрпулі.
Першую гітару Джон атрымаў у падарунак ад маці, калі яму было 16 гадоў. Менавіта яна раней дала сыну ўпершыню паслухаць музыку Элвіса Прэсьлі і навучыла іграць на банджа. Цётка Мімі ніколі не ўхваляла зацікаўленасьці свайго пляменьніка музыкай.
Свой першы гурт — The Quarrymen (названая ў гонар школы Кўорыбэнк) — Джон заснаваў разам са школьнымі сябрамі ў 1956 годзе. Акрамя Джона ў гурце ігралі яшчэ пяць чалавек. У ліпені 1957 году Ленан пазнаёміўся з Полам Макартні і прыняў яго ў групу. Макартні ж прывёў у гурт свайго сябра Джорджа Гарысана.
У 1958 годзе маці Джона загінула, калі яе на вуліцы зьбіла машына. Сьмерць маці моцна паўплывала на Джона. Праз усё жыцьцё ён нёс адчуваньне гэтае страты, якое адлюстраваў у некаторых сваіх песьнях «Julia» (Джулія), «Mother» (Маці) і «My Mummy’s Dead» (Мая матуля памерла).
Джон ня змог здаць выпускныя іспыты ў школе і трапіў у Лівэрпульскі каледж мастацтваў толькі ў выніку пратэжаваньня сваёй цёткі. Праз рэгулярныя парушэньні дысцыпліны і высьмейваньне выкладчыкаў Джон быў выключаны з каледжу.
У 1959 годзе гурт The Quarrymen спыніў сваё існаваньне, а ў пачатку 1960 году Джон, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Сьцю Саткліф, сябра Джона з мастацкага каледжу, утварылі гурт The Beatles (спачатку ён называўся Silver Beetles). Так распачалася гісторыя самага славутага музычнага гурту ўсіх часоў і народаў.
Эпоха «Бітлз»: 1960—1969
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хоць зь цягам часу кожны з удзельнікаў The Beatles зазьзяў уласным непаўторным музычным сьвятлом і зрабіў свой унікальны ўнёсак у посьпех гурту, утварыўся гурт з ініцыятывы і вакол Джона Ленана. Пол Макартні ў адным са сваіх інтэрвію ў 1987 годзе прызнаўся, што ён і яго сябры па гурту ледзь не пакланяліся Джону: «Ён быў, быццам, наш уласны маленькі Элвіс… Мы ўсе глядзелі на яго зьнізу ўверх. Ён быў старэйшы і ён быў лідарам ва ўсім; ён быў самы дасьціпны і востры на розум»[6].
У 1962 годзе ажаніўся са сваёй сяброўкай з часоў мастацкага каледжу Сынтыяй Паўэл (Cynthia Powell). У красавіку 1963 году ў самы разгар бітламаніі ў іх нарадзіўся сын Джуліян (Julian). Шлюб Джона і Сынтыі пратрываў да 1967 году.
Пасьля году бітламаніі ў Вялікабрытаніі і, асабліва, пасьля гістарычнага выступу The Beatles у лютым 1964 году ў тэлевізійным шоў Эда Салівана ў ЗША, калі яны ўжо сталі зоркамі сапраўды сусьветнага маштабу, распачаўся пэрыяд няспынных канцэртаў гурту, здымкаў фільмаў, запісаў новых твораў. Менавіта Ленан у той час быў заклапочаны тым, што аматары гурту на канцэртах The Beatles ня мелі магчымасьці слухаць музыку праз моцны лямант аўдыторыі, і тым, што ў выніку гэтага пачала цярпець музычнасьць гурту. Свае пачуцьці на гэты конт ён выказаў у песьні «Help!» (Дапамажыце!). Ленан казаў: «Я менавіта гэта й меў на ўвазе… Гэта я пеў „дапамажыце“»[7].
У 1966 годзе ў адным са сваіх інтэрвію заўважыў: «Хрысьціянства сыйдзе. Яно зьнікне і згубіць значэньне… Мы зараз болей папулярныя, чым Ісус — я ня ведаю, што сыйдзе першым — рок-н-рол ці хрысьціянства»[8]. Гэты камэнтар быў практычна незаўважаны ў Вялікабрытаніі, але выклікаў шквал абурэньня, калі быў перадрукаваны пяцьцю месяцамі пазьней у ЗША. Наступствы гэтай заявы ў ЗША — публічнае спальваньне пласьцінкаў The Beatles, акцыі пратэсту Ку-клюкс-клану, пагрозы на адрас Ленана — прывялі да рашэньня гурту спыніць канцэртныя гастролі.
У 1967 годзе зьняўся ў антываеннай камэдыі «Як я выйграў вайну».
У 1969 годзе ажаніўся на японскай мастачцы Ёка Она. Пасьля знаёмства зь Ёка Она творчыя інтарэсы Ленана выйшлі па-за межы The Beatles. У 1968—1969 гадох запісаў разам з Она тры альбомы экспэрымэнтальнай музыкі: «Unfinished Music No.1: Two Virgins» (Незавершаная музыка №1: дзьве нявіннасьці), «Unfinished Music No.2: Life with the Lions» (Незавершаная музыка №2: жыцьцё з ільвамі) «Wedding Album» (Вясельны альбом). У 1969 годзе яны разам з Эрыкам Клэптанам утварылі гурт The Plastic Ono Band і запісалі канцэртны дыск «Live Peace in Toronto 1969» («Мір жыўцом у Таронта 1969»).
Першым сышоў з The Beatles у верасьні 1969 году, але пагадзіўся не афішаваць распад гурту да ўзгадненьня астатнімі сябрамі гурту ўмоваў іх новых кантрактаў. Джон быў разьюшаны, калі даведаўся, што скарыстаць увагу мэдыяў вырашыў Пол Макартні, каб самому абвесьціць пра распад The Beatles і праз тое паспрыяць продажам свайго першага сольнага альбома. Пазьней Джон напісаў: «Я утварыў гэты гурт. Я яго распусьціў. Не бывае прасьцей».[9]
Пасьля «Бітлз»: 1970—1980
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1970 годзе Джон і Ёка прайшлі ў Каліфорніі працяглы курс псыхатэрапіі г. зв. «першаснага крыку», які быў закліканы зьняць эмацыйны боль раньняга дзяцінства. Вынікам гэтага вопыту стаў першы сольны глыбока эмацыйны і найбольш ухвалены крытыкамі альбом Ленана «John Lennon/Plastic Ono Band».
Разам зь Ёка Она пераехаў жыць у Нью-Ёрк у 1971 годзе.
Крытыка Ленанам вайны ЗША ў Віетнаму спрычынілася да працяглых спробаў адміністрацыі Рычарда Ніксана дэпартаваць музыку з краіны. З-за гэтага на працягу 5 гадоў ня мог атрымаць ад амэрыканскіх уладаў дазвол на пастаяннае месца жыхрства ў ЗША (г. зв. «зялёную картку»).
На 35-ы дзень нараджэньня Джона ў яго нарадзіўся другі сын — і адзінае дзіцё зь Ёка Она — Шон (Sean). Пасьля гэтага Джон адышоў ад музычнага бізнэсу і цалкам прысьвяціў сябе сям’і.
Вярнуўся да занятку музыкай у 1980 годзе і выдаў разам з жонкай альбом «Double Fantasy» (Падвойная фантазія). Праз тры тыдні пасьля выхаду альбома быў застрэлены ля свайго дома ў Нью-Ёрку маньякам-вар’ятам.
Палітычны актывізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя сваёй музычнай дзейнасьці, Ленан — бунтар і нонканфарміст па сваёй натуры — быў шырока вядомы і як палітычны актывіст. Свае погляды выказваў як у музычных творах, так і ў публічных выступах. У славутай песьні «Imagine» (Уяві сабе) выказаў сваё бачаньне таго, як павінен быць уладкаваны сьвет на аснове роўнасьці і братэрства людзей, міру, свабоды. Быў кумірам гіпі і адным з самых значных грамадзкіх дзеячоў 1960-х — 1970-х гадоў.
Песьні Ленана («Give Peace a Chance» (Дайце міру шанец), «Happy Xmas (War is Over)» (Шчасьлівых Калядаў — вайна закончылася) і інш.) у 1970-я гады сталі сапраўднымі гімнамі анытваеннага руху ва ўсім сьвеце.
Найбольш палітычна афарбаваным у музычнай спадчыне Ленана зьяўляецца выдадзены ў 1972 годзе ў Нью-Ёрку альбом «Some Time in New York City». Сярод шматлікіх тэмаў альбому — дыскрымінацыя жанчынаў, расавая праблема, дзеяньні Вялікабрытаніі ў Паўночнай Ірляндыі і інш.
Грамадзкая ацэнка ролі і творчасьці Джона Ленана
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2002 годзе карпарацыя Бі-бі-сі правяла апытаньне па вызначэньні ста найвялікшых брытанцаў усіх часоў. Джон Ленан заняў восьмае месца ў гэтым сьпісе[10]. У сьпісе 100 найвялікшых сьпевакоў усіх часоў часопіс «Rolling Stone» паставіў Джона Ленана на пятае месца[11]. У сьпісе 100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў паводле вэрсіі часопіса «Rolling Stone» гурт The Beatles займае першае месца[12], а Джон Ленан — 38-е месца[13].
Выбраная дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год выданьня | Альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
1970 | John Lennon/Plastic Ono Band [14]
|
|
1971 | Imagine (Уяві сабе) [15]
|
|
1972 | Some Time in New York City (Некаторы час у Нью Ёрку) [17]
|
|
1973 | Mind Games (Гульні розуму) [18] | |
1974 | Walls and Bridges (Сьцены і масты) [19] | |
1975 | Rock 'n' Roll [20] | |
1975 | Shaved Fish (Паголеная рыба) [21]
|
|
1980 | Double Fantasy (Падвойная фантазія)[22]
|
|
1982 | The John Lennon Collection (Калекцыя Джона Ленана)[23]
|
|
1984 | Milk and Honey (Малако і мёд)[24]
|
|
1986 | Menlove Ave. (Мэнлав авэню)[25]
|
|
1997 | Lennon Legend: The Very Best of John Lennon (Легенда Ленана: Самае найлепшае Джона Ленана)[26]
|
|
1998 | Wonsaponatime (Калісьці ў даўнія часы)[27]
|
|
2005 | Working Class Hero — The Definitive Lennon (Герой рабочай клясы — Вызначальны Ленан)[28]
|
Літаратурныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурная спадчына Джона Ленана ўяўляе сабой разнастайныя паводле жанра творы (апавяданьні, вершы, пародыі і інш.), афарбаваныя чорна-абсурдным гумарам, пабудаваныя на гульні словаў, шматзначнасьці, калямбурах, наўмысных памылках і арганічна спалучаных з графічнымі ілюстрацыямі аўтара.
- In His Own Write (1964)
- A Spaniard in the Works (1965)
- Skywriting by Word of Mouth (1986)
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Варшаве ды Львове ў гонар Ленана называныя вуліцы.
-
Статуя Ленана ля лівэрпульскага клюбу The Cavern, зь якога пачыналася гісторыя The Beatles
-
Помнік міру ў гонар Джона Ленана ў Лівэрпулі
-
Помнік Джону Ленану ў Лівэрпульскім аэрапорце
-
Тэрмінал Лівэрпульскага аэрапорту імя Джона Ленана
Літаратура пра Джона Ленана
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б John Lennon (нід.)
- ^ а б Christgau R. John Lennon // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б John Lennon // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118571575 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Doggett, Peter. You Never Give Me Your Money: The Beatles After the Breakup. Harper-Collins, 2010. — С. 33.
- ^ Gould, Jonathan. Can’t Buy Me Love: The Beatles, Britain and America. Crown Archetype, 2007. — С. 268.
- ^ Cleave, Maureen. The John Lennon I Knew The Telegraph Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Loker, Bradford E. History with the Beatles. Dog Ear Publishing, 2009. — С. 348.
- ^ Greatest Britons List BBC Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ 100 Greatest Singers of All Time Rolling Stone Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ 100 Greatest Artists of All Time: The Beatles Rolling Stone Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ 100 Greatest Artists of All Time: John Lennon Rolling Stone Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ The Vultures 100 Best Albums of all Time The Times Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Біяграфія на Allmusic.com
- Лівэрпульскія Ленаны
- Архіў BBC
- Архіў амэрыканскага грамадскага радыё NPR
- Старонка Джона Ленана на IMDb (The Internet Movie Database)
- Украінскі фан-клюб Джона Ленана
- 100 Greatest Singers of All Time, No 5 — John Lennon, Rolling Stone
- The 500 Greatest Songs of All Time, No 3 — Imagine, Rolling Stone
- Відэа на YouTube
- Інтэрвію часопіса «Плэйбой» з Джонам Ленанам і Ёка Она
- Беларускія музыкі называюць Джона Ленана «чалавекам-мэсіяй»
- Мартин Эмис. Джон Леннон: от «битла» до «домохозяйки»
- Слайд-шоў аб Джоне Ленане і Ёка Она, часопіс «Лайф»
- Фотагалерэя на theplace.ru
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Лівэрпулі
- Памерлі 8 сьнежня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Сябры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі» за жыцьцёвы ўнёсак
- Сябры Залі славы рок-н-ролу
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую музыку да фільму
- Брытанскія музыкі
- The Beatles
- Брытанскія сьпевакі
- Рок-музыкі Вялікабрытаніі
- Брытанскія паэты і паэткі
- Брытанскія кампазытары і кампазытаркі