Experty.by
Experty.by | |
Тып | музыкальны сайт |
---|---|
Даступныя мовы | расейская, беларуская |
Уладальнік | Зьміцер Безкаравайны[1][2] |
Пачатак працы | 13 чэрвеня 2008 году |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | ёсьць, не абавязкова |
Актуальны стан | замарожаны |
experty.by |
Experty.by — інтэрнэт-праект, прысьвечаны беларускай музыцы[3], а таксама зьвязаныя зь ім аднайменныя музычныя ўзнагароды[4] беларускіх музычных крытыкаў[5][6]. Акрамя таго, партал выступае суарганізатарам іншай музычнай прэміі «Rock Profi»[7][8].
Гісторыя праекту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сайт адкрыўся 13 чэрвеня 2008 году[9]. Заснаваны беларускімі музычнымі журналістамі Зьмітром Безкаравайным (у мінулым «Музыкальная газета», «БелГазета» — кіраўнік праекту), Зьмітром Падбярскім (у мінулым «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода»), Алегам «О’К» Клімавым (шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», часопісу «НОТ-7(be)») і Сяргеем Будкіным («Наша Ніва», «Tuzin.fm») для сыстэматычнага апісаньня й ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў і папулярызацыі беларускай музыкі[10][11].
Аснова праекту — рэцэнзіі чатырох пастаянных аўтараў («штатныя экспэрты»[12]), якія аглядаюць кожны дыск. У 2013 годзе арыгінальны квартэт узмацнілі Аляксандар Чарнуха («Ultra-music.com») ды Ягор Цывілька (блог «Broken CD»)[13][14]. Аўтары пішуць рэцэнзію, выстаўляе сваю ацэнку, зь сумы якіх вылічваецца сярэдні бал дыску ў рамках праекту. На аснове гэтага бала складаюцца рэйтынгі па выніках кожнага паўгодзьдзя й году[15].
З 2009 году ў працы праекту таксама прымае ўдзел 8 пазаштатных экспэртаў — аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай мэдыя-супольнасьці[16]. З 2010 году на сайце даступна магчымасьць праслухоўваньня практычна ўсіх рэцэнзуемых альбомаў он-лайн[17]. У траўні таго ж году партал правёў свой фэстываль[18]. З 2014 году пераможцу ў намінацыі «Альбом году» прапануецца дапамога ў арганізацыі канцэрту[19].
За дзевяць гадоў крытыкамі было разгледжана больш за 500 (уключая клясыку «Ляпіса Трубяцкога», «N.R.M.», «Песьняроў» і яшчэ некаторыя альбомы, выпушчаныя ў 2007 годзе й раней) сучасных альбомаў беларускіх артыстаў: 59 па выніках 2008[20], 60 па выніках 2009[21], 44 па выніках 2010[22], 63 па выніках 2011[23], 67 па выніках 2012[24], 47 па выніках 2013[25], 38 па выніках 2014[26], 45 па выніках 2015[27], 29 па выніках 2016[28], 33 па выніках 2017 гадоў[29].
У 2018 годзе праект сышоў у «бестэрміновы адпачынак», па словах кіраўніка праекту Зьмітра Безкаравайнага ў камэнтары «Белсату»[30]. У той жа час партал выбраў топ-10 найлепшых альбомаў за 2008—2017 гады, і «Thou» ад «Port Mone» узначаліў фінальны чарт[31].
Штатныя экспэрты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
- Часовая шкала
Узнагароды Experty.by
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штогадовыя ўзнагароды Experty.by называюць найлепшы беларускі альбом кожнага году па некалькіх вэрсіях (па кожнай зь іх таксама абнародуецца топ-10)[32].
- «Альбом году» па вэрсіі штатных аўтараў.
- «Прыз вялікага журы», па вэрсіі «Вялікага журы», якое складаецца з прадстаўнікоў беларускіх СМІ (4 штатных аўтараў праекту й 8 пазаштатных экспэртаў).
- «Прыз штатных экспэртаў» — на аснове ацэнак чатырох штатных экспэртаў.
- «Прыз замежных экспэртаў» — на аснове топ-10 музычных экспэртаў з краінаў, зь якімі мяжуе Беларусь (Расея, Украіна, Летува, Латвія, Польшча).
- «Прыз народных экспэртаў» (з 2009 году) — на аснове балаў ад карыстальнікаў сайту, якія ацанілі ня менш за 15% альбомаў каляндарнага году.
- «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом» (з 2009 году) і стылістычныя намінацыі таксама ўручаюцца на аснове балаў штатных экспэртаў.
Пазаштатныя экспэрты (і члены «Вялікага журы» узнагародаў Experty.by)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Будкін (з 2016 году).
- Зьміцер Падбярэскі (з 2014 году).
- Віталь Драздоў (2008—2012) — беларускі й украінскі FM-спэцыяліст, генэральны дырэктар «Хіт FM(uk)».
- Максім Жбанкоў (з 2008 году) — культуроляг, крытык, аўтар «БелГазеты», «Белорусской деловой газеты», часопісу «Мастацтва».
- Тацьцяна Заміроўская (з 2008 году) — аглядальнік «БелГазеты», часопісу «Большой».
- Надзея Кудрэйка (з 2008 году) — журналіст «Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё», «Радио 1(ru)».
- Віктар Сямашка (з 2008 году) — аўтар і вядучы праграмаў «Новая зямля» на «Радыё Unistar(ru)», «Кракатук» на «Беларускім Радыё Рацыя».
- Сяргей Пукст (2008—2010) — музыкант, музычны крытык «Советской Белоруссии».
- Сяргей Маліноўскі (2008—2010) — журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі», рэдактар газэты «Антэна».
- Анатоль Вечар (2008—2011) — аўтар музычных перадач на ТБ, кліпмэйкер.
- Яўген Доўгіх (2011—2014) — экс-рэдактар часопісу «Jazz-квадрат», вядучы музычных праграмаў «TUT.BY».
- Маша Калесьнікава (з 2011 году) — журналіст «Эўрапейскага радыё для Беларусі».
- Вячаслаў Радыёнаў (2012—2014) — заснавальнік і галоўны рэдактар парталу «Ultra-music.com».
- Аляксандар Карняйчук (2017) — галоўны рэдактар «34mag», дыджэй.
- Ганна Маркевіч (2017) — вядучая «Belsat Music Live», экс-журналіст «Эўрапейскага радыё для Беларусі».
- Марына Савіцкая (з 2016 году) — вядучая музычных праграмаў на радыё «Сталіца».
- Сяргей Філімонаў (з 2013 году) — аўтар і вядучы музычнай праграмы «Відзьмо-невідзьмо», якая выходзіла на «Беларусь 1», «Сталічным тэлебачаньні», зараз ідзе па «Белсату».
- Ларыса Харук (2017) — адміністратар суполкі «Беларуская музыка» «У Кантакце».
- Аляксандар Чарнуха (з 2016 году) — рэдактар «Onliner.by», былы рэдактар «Ultra-music.com» і журналіст «Народнай газеты».
- Ільля Маліноўскі (2013—2016) — музычны рэдактар «Эўрапейскага радыё для Беларусі», экс-рыдыёвядучы «Радыё Мір(ru)», «Радыё Мінск» і інш.
- Конрад Ерафееў (2014—2015) — музычны крытык «Kyky.org».
- Мікалай Янкойць (2014—2015) — музычны крытык «Kyky.org», экс-рэдактар «Ultra-music.com».
- Ягор Квартальны (2013) — аўтар і вядучы музычных праграмаў на радыё «Сталіца».
- Яўген Карпаў (2015) — рэдактар «TUT.BY», экс-рэдактар «Ultra-music.com», аўтар «Nowa Europa Wschodnia(pl)», «The Guardian».
Замежныя экспэрты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2017 — Ян Блашчак («Polityka(ru)», Польшча), Эмілія Вісацкайце («15min(lt)», Летува), Аляксей Горбаш («The Flow», Расея), Максім Сярдзюк («Muzmapa», Украіна), Ілмарс Шлапіньш(lv) («Satori(lv)», Латвія)[33][34].
- 2016 — Андрэй Бухарын («Rolling Stone Russia(ru)», Расея), Міхал Вечорэк («Gazeta Magnetofonowa(pl)», Польшча), Хенрыкс Эліас Зэгнерс («Delfi.lv» і інш., Латвія), Міла Краўчук («Karabas Live», Украіна), Валдас Лапета («Ghost Note», Летува)[35].
- 2015 — Лаўрыс Анстраўтс («Intro.lv», Латвія), Людас Закарэвічус («Manomuzika.lt», Летува), Дзьмітры Куркін («Zvuki.ru(ru)», Расея), Яцэк Скалімоўскі («Newsweek Polska(pl)», Польшча), Сяргей Кейн («Comma.com.ua», Украіна)[36].
- 2014 — Улдзіс Рудакс(lv) («Diena(ru)», Латвія), Анджэй Бонг («Suru.lt», Летува), Барыс Барабанаў («Коммерсантъ(ru)», Расея), Дамініка Вецлавек(pl) («MImagazyn.pl», Польшча), Аляксей Бандарэнка («LiRoom.com.ua», Украіна)[37].
- 2013 — Нормундс Вуцанс («Eroks.lv», Латвія), Дамінінкас Кунчынас («Ore.lt», Летува), Аляксей Мажаеў(ru) («InterMedia(ru)», Расея), Марыюш Херма («Polityka(ru)», Польшча), Яўген Шабацін («Topmusic.in.ua», Украіна).
- 2012 — Кароліс Вішняўскас («Delfi.lt», Летува), Каспарс Завілейскіс («Rīga 2014(lv)», Латвія), Юлія Каламіец («Rock.kiev.ua», Украіна), Аляксандар Філімонаў («Lenta.ru(ru)», Расея), Ярэк Шубрэхт («T-Mobile Music», Польшча)[38].
- 2011 — Аляксандар Гарбачоў(ru) («Афіша(ru)», Расея), Яніс Жылдэ («TVnet.lv(lv)», Латвія), Павал Кастжэва («Onet.pl(pl)», Польшча), Канстанцін Трэгубаў («RockYou», Украіна), Дарус Ужкурайціс(lt) («Opus 3(lt)», Летува)[39].
- 2010 — Дзяніс Баярынаў («OpenSpace.ru(ru)», Расея), Робэрт Санкоўскі («Gazeta Wyborcza», Польшча), Ёнас Ошкініс («Ore.lt», Летува), Даце Волфа («Mūzikas Saule», Латвія), Макс Віхоць («@music», Украіна)[40].
- 2009 — Арцемій Троіцкі(ru) (факультэт журналістыкі МДУ(ru), Расея), Ігар Панасаў («@music», Украіна), Рамунас Зілніс («Lietuvos rytas(ru)», Летува), Яніс Стундыньш («Encyclopedia of Popular Music(ru)», Латвія), Катажына Палух («Onet.pl(pl)», Польшча)[41].
- 2008 — Глеб Лісічкін («Play(ru)», Расея), Давід Блюўштэйн («Be2gether», Летува), Марцін Полец («Pro-Rock(pl)», Польшча), Орэстс Сілабрыедзіс («Mūzikas Saule», Латвія), Джой Тартальля («@music», Украіна)[42].
Пераможцы ўзнагародаў Experty.by
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках 2017 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом году — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»
- Найлепшы дэбютны альбом — Ulyanica «Вясна»
- Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Аня Жданава «Appetiizer»
- Найлепшы поп-альбом — ЛСП «Tragic City(ru)»
- Найлепшы фолк-альбом — Ulyanica «Вясна»
- Найлепшы рок-альбом — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Колер, якога няма»
- Прыз народных экспэртаў — Zero-85 «Turritopsis Nutricula»
- Прыз замежных экспэртаў — ЛСП «Tragic City(ru)»
- Прыз штатных экспэртаў — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»
- Прыз вялікага журы — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»[43][44][45]
Па выніках 2016 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом году — Петля Пристрастия «Мода и облака»
- Найлепшы дэбютны альбом — Nebulae Come Sweet(en) «It Is Not The Night That Covers You»
- Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Shuma «Сонца»
- Найлепшы поп-альбом — IOWA «Import»
- Найлепшы фолк-альбом — Shuma «Сонца»
- Найлепшы рок-альбом — Петля Пристрастия «Мода и облака»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
- Прыз народных экспэртаў — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
- Прыз замежных экспэртаў — Shuma «Сонца»
- Прыз штатных экспэртаў — Петля Пристрастия «Мода и облака»
- Прыз вялікага журы — Петля Пристрастия "Мода и облака[46][47]
Па выніках 2015 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом году — Shuma «Жніво»[48]
- Найлепшы дэбютны альбом — NABR «Наша автономная боевая ракета»
- Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Серебряная свадьба «Музыка — всё!»
- Найлепшы фолк-альбом — Shuma «Жніво»
- Найлепшы рок-альбом — Re1ikt «Лекавыя травы»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Shuma «Жніво»
- Прыз народных экспэртаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
- Прыз замежных экспэртаў — Shuma «Жніво»
- Прыз штатных экспэртаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
- Прыз вялікага журы — Shuma «Жніво»[49][50][51][52]
Па выніках 2014 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом году — Port Mone «Thou»
- Найлепшы дэбютны альбом — Tonqixod «Прадмова»
- Найлепшы поп-альбом — IOWA «Export»
- Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Mustelide «Secret»
- Найлепшы фолк-альбом — Vuraj «Раёк»
- Найлепшы інструмэнтальны альбом — Port Mone «Thou»
- Найлепшы рок-альбом — Tonqixod «Прадмова»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Прадмова»
- Прыз народных экспэртаў — Port Mone «Thou»
- Прыз замежных экспэртаў — (((O))) «Motherland»
- Прыз штатных экспэртаў — Tonqixod «Прадмова»
- Прыз вялікага журы — Port Mone «Thou»[53][54]
Па выніках 2013 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом году — Pukstband «Последний альбом»[55]
- Найлепшы дэбютны альбом — pafnutiy's Dreams «The Sandman»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — BosaeSonca «Адпусці»
- Найлепшы поп-альбом — Макс Корж «Жить в кайф»
- Найлепшы рок-альбом — Pukstband «Последний альбом»
- Найлепшы фолк-альбом — KRIWI «Traukamurauka»
- Найлепшы інструмэнтальны альбом — pafnutiy’s Dreams «The Sandman»
- Прыз народных экспэртаў — The UNB «Крот-фронт»
- Прыз замежных экспэртаў — (((O))) «Forever I Am»
- Прыз вялікага журы — Pukstband «Последний альбом»
- Прыз штатных экспэртаў — pafnutiy’s Dreams «The Sandman»[56][57][58][13]
Па выніках 2012 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом году — Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra «Ваячак»
- Найлепшы дэбютны альбом — Clover Club «Random Mood Jukebox»
- Найлепшы фолк-альбом — Палац «Кола грукатала»
- Найлепшы рок-альбом — Akute «Не існуе»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra «Ваячак»
- Прыз народных экспэртаў — Серэбряная свадьба «Laterna Magica»
- Прыз замежных экспэртаў — ДахаБраха & Port Mone «Хмелева project»
- Прыз вялікага журы — Серебряная свадьба «Laterna Magica»[38][59][60]
Па выніках 2011 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом году — Троіца «Зімачка»
- Найлепшы дэбютны альбом — B_Side «Smooth Season»
- Найлепшы фолк-альбом — Троіца «Зімачка»
- Найлепшы рок-альбом — Ляпіс Трубяцкі «Весёлые картинки»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Троіца «Зімачка»
- Найлепшы рэкард-лэйбл — Vigma
- Прыз народных экспэртаў — Троіца «Зімачка»
- Прыз замежных экспэртаў — Серебряная свадьба «Сердечная мускулатура»
- Прыз вялікага журы — Троіца «Зімачка»[61][62][63][64][65][66][67]
Па выніках 2010 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Найлепшы альбом — Дзецідзяцей «Рух»
- Найлепшы дэбютны альбом — Pananieba «На балоце»
- Найлепшы фолк-альбом — Hvarna «Кола вяртанняў»
- Найлепшы рок-альбом — Дзецідзяцей «Рух»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Дзецідзяцей «Рух»
- Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records
- Прыз народных экспэртаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
- Прыз замежных экспэртаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
- Прыз вялікага журы — Дзецідзяцей «Рух»[40][68][69][70][71][72]
Па выніках 2009 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Найлепшы альбом — The Toobes «Hello»
- Найлепшы дэбютны альбом — The Toobes «Hello»
- Найлепшы поп-альбом — Atlantica «Taboo»
- Найлепшы рок-альбом — The Toobes «Hello»
- Найлепшы беларускамоўны альбом — Глюкі «Idyjatyzm»
- Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records
- Прыз народных экспэртаў — CherryVata «ViaVanilla»
- Прыз замежных экспэртаў — Port Mone «Dip»
- Прыз вялікага журы — The Toobes «Hello»[73][74][75][76]
Па выніках 2008 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Найлепшы альбом — Троіца «Сон-трава»
- Найлепшы дэбютны альбом — NHS «700»
- Найлепшы фолк-альбом — Троіца «Сон-трава»
- Найлепшы рок-альбом — Ляпіс Трубяцкі «Манифест»
- Найлепшы поп-альбом — Ядзьвіга Паплаўская й Аляксандар Ціхановіч «Любовь-судьба»
- Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records
- Прыз замежных экспэртаў — Джамбібум «Жавараначкі»
- Прыз вялікага журы — Ляпіс Трубяцкі «Манифест»[77][78][79][80]
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тацьцяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла першыя вынікі працы праекту: «Спроба стварэньня Інтэрнэт-партала, дзе кожны новы CD-рэліз беларускіх музыкаў аглядаецца цалкам разнамаснай чацьверкай найлепшых музычных крытыкаў краіны, як ні дзіўна, удалася»[81]. Яна ж ужо як аўтар «БелГазеты» адзначала, што к 2012 году музычная прэмія сайту стала больш важкай, чым «Рок-каранацыя»[65]. У 2018 годзе з нагоды замарозкі сайту Тацьцяна Заміроўская напіша ў часопісе «па-расейску: Большой»: «Пакінутая база тэксту нават важней за пакінутую музыку. Бо, калі мы вывучаем нейкі перыяд у мастацтве, мы ў першую чаргу звяртаемся да тэксту, да архіва, да дакументацыі. А, калі сканчаецца нешта класнае, мы ў першую чаргу ныем»[82].
Алег Хаменка, франтмен гурта «Палац», праз «Советскую Белоруссию» ў 2008 годзе падкрэсьліў важнасьць зьяўленьня дадзенага музычнага рэсурсу, таму што «нам усім не хапала менавіта такой прадметнай крытыкі за подпісам прафэсійных і вядомых у музычных колах людзей»[9].
Віталь Артыст, франтмэн гурта «beZ bileta», у 2010 годзе праз «Советскую Белоруссию» так ацаніў партал: «Добра, дарэчы, што зьявіўся сайт experty.by — цікавае напаўненьне й таксама ёсьць свая музычная прэмія»[83]. Павал Сьвярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год адзначыў асаблівасьцю ўручэньня ўзнагародаў сайта тое, што яно «праходзіць у камернай абстаноўцы, без канцэрту й іншай мітусьні»[84].
Музычны крытык, аўтар «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі» Зьміцер Падбярэскі праз «Sputnik» у 2015 годзе прыпісаў прэмію «Experty.by» да ліку «найбольш аб’ектыўных з усіх беларускіх музычных прэміяў»[85].
Рэната Харват, суарганізатар фэстывалю «Budapest Showcase Hub», для Беларускага тэлеграфнага агенцтва ў 2017 годзе станоўча ацаніў высілкі партала па прасоўваньні айчынных артыстаў за мяжу й канстатаваў, што «за апошнія некалькі гадоў намаганьнямі праекта Experty.by сучасная беларуская музыка атрымала прыкметную прысутнасьць на міжнародных шоўкэйс-фэстах і канфэрэнцыях»[86].
Ільля Сьвірын, галоўны рэдактар газэты «Культура», у 2017 годзе ацаніў карыснасьць парталу так: «Без сумневу, гэты праект сяк-так уплывае на агульную музычную сытуацыю. Зьяўляюцца новыя цікавыя й зусім нефарматныя праекты, а музыканты выграбаюць з кішэняў апошнія пенязі, каб зрабіць сабе якасны запіс, бо ведаюць, што яго будуць ацэньваць — прыдзірліва й па гамбурскім рахунку. Ды й публіка даведваецца шмат новага»[87]. За два гады да таго ў ацэнках творчасьці гурта «Port Mone» ён жа зьвяртаўся да вынікаў «самай кваліфікаванай і выразнай музычнай прэміі Беларусі»[88], падзяліў меркаваньне Аляксандара Чарнуха, рэдактара «Ultra-music.com», які назваў яе самай грунтоўнай «з пункту гледжаньня крытэраў для адбору самых моцных рэлізаў году» ў 2012 годзе[66].
У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспэктыве 2010—2019 гадоў назваў партал, экспэрты якога 10 гадоў «цярпліва адслухвалі й ацэньвалі ўсе альбомы й выбіралі найлепшыя зь іх», адзіным, хто займаўся каталягізацыяю беларускай музыкі[89].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Experty.by: Маленькай краіне – маленькі шоў-бізнес (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2010-05-11). Праверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2012-03-26 г.
- ^ Маша Калеснікава. (2013-05-14) Безкаравайны: Галоўнае развіццё адбываецца ў межах незалежнай культуры (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-21 г. Архіўная копія ад 2013-08-15 г.
- ^ Открылся сетевой проект Experty.by, посвященный белорусской музыке (рас.). БелаПАН (2008-06-13). Праверана 2019-10-09 г. Архіўная копія ад 2019-10-09 г.
- ^ Лучший белорусский альбом 2010: "Детидетей" или "Нейро Дюбель"? (рас.). TUT.BY (2011-02-21). Праверана 2013-01-26 г. Архіўная копія ад 2013-01-26 г.
- ^ Катерина Карпицкая. Пациент скорее мёртв, чем жив (рас.). Read Me. Праверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
- ^ ТГ. (2009-11-02) У Беларусі зьявілася новая музычная прэмія (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-11-17 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2014-05-05) Товарищеский суд. Белорусские музыканты опять сами себя наградили (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-14 г. Архіўная копія ад 2020-02-14 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2013-04-22) Сами себе «Грэмми» (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2013-06-26 г.
- ^ а б Сергей Бобров. (2008-06-19) Четверо смелых (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-05 г. Архіўная копія ад 2020-02-05 г.
- ^ Ольга Прудникова. (2011-09-15) Experty.by ломают стереотип о недостатке интересной белорусской музыки (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-10-09 г. Архіўная копія ад 2019-10-09 г.
- ^ Experty.by - описание проекта (версия 2016) (рас.). Experty.by (2016-03-29). Праверана 2019-10-09 г. Архіўная копія ад 2019-10-09 г.
- ^ Ольга Прудникова. (2012-03-20) Эксперты назвали альбом "Троіцы" лучшим в 2011 году (рас.) БелаПАН. TUT.BY. Праверана 2013-10-09 г. Архіўная копія ад 2013-10-09 г.
- ^ а б Хрысьціна Дарапей. (2014-02-26) Experty.by: Пукст у шакалядзе (фота) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Анна Жданович. (2013-09-16) Не лучшее полугодие (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
- ^ Experty.by: известные критики о белорусской музыке (рас.). TUT.BY (2008-06-14). Праверана 2019-10-09 г. Архіўная копія ад 2019-10-09 г.
- ^ Лучший белорусский альбом 2010: «Детидетей» или «Нейро Дюбель»? (рас.). n1.by (2011-02-21). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Каталог аудиозаписей на сайте Experty.by (рас.). Experty.by. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-27 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2010-05-17) Всем спасибо, все задаволены (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
- ^ Анна Жданович. (2014-02-03) Недостающий ресурс (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
- ^ «Experty.by» назовет лучшие белорусские альбомы-2008 (рас.). БелаПАН (2009-02-12). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2016-03-06 г.
- ^ The Toobes победили в четырёх номинациях премии Experty.by (рас.). БелаПАН (2010-02-18). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2015-03-27 г.
- ^ Experty.by объявили лучшие альбомы за 2010 год (рас.). БелаПАН (2011-03-01). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2015-06-13 г.
- ^ Ольга Прудникова. (2012-03-20) Награды Experty.by: между "Троіцай" и "Ляписами" (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-01-01 г. Архіўная копія ад 2017-01-31 г.
- ^ Ольга Прудникова. (2013-03-25) Experty.by: должна быть и "гвардия", и "шпана" (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2015-05-05 г.
- ^ Experty.by объявили состав иностранного жюри (рас.). Ultra-music.com (2014-02-20). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Experty.by объявили номинантов премии за 2014 год (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2015-03-03). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Brutto и Re1ikt - лидеры музыкальной премии Rock Profi - 2016 (рас.). Белорусский партизан (2016-05-18). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Tuzin.fm. (2017-03-15) Akute, Re1ikt, Вайцюшкевіч, "Стары Ольса" ня трапілі ў намінанты Experty.by (аўдыё) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ На награды Experty.by в этом году номинированы 13 альбомов (рас.). 34mag (2018-04-03). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ ИО. (2018-06-13) Experty.by назвали наилучшие белорусские альбомы 10 лет и заморозили сайт (рас.). Белсат. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ 34mag. (2018-12-21) Беларусские музыкальные итоги 2018 года (рас.). 34mag. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Виктория Прокопович. (2013-04-16) Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (рас.) Завтра твоей страны. TUT.BY. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
- ^ TuzinFM. Чарговы зрух пакаленьняў. Абвешчаныя намінанты ўзнагародаў Experty.by (аўдыё) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Абвешчаныя 13 намінантаў на лепшы беларускі альбом (+слухаць) (бел.). Новы час (2018-04-03). Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2018-06-04 г.
- ^ Александр Чернухо. (2017-03-15) "Конкуренция такая сильная, что Войтюшкевич не попал в шорт-лист". Корж, IOWA и Вольский поспорят за лучший альбом года (рас.). Onliner.by. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Experty.by: лучший альбом года — "Жніво" группы Shuma (рас.). БелаПАН (2016-03-17). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Полина Шумицкая. (2015-03-03) Руководитель проекта Experty.by: бюджеты на запись альбомов не имеют значения, Макс Корж вообще сделал все дома на компьютере (рас.). Onliner.by. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ а б Захар Шчарабкоў. (2013-03-28) "Ваячак" Змітра Вайцюшкевіча стаў альбомам года па версіі Experty.by (бел.) БелаПАН. Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
- ^ Experty.by назовут лучшие белорусские альбомы 2011 года (рас.). БелаПАН (2012-03-15). Праверана 2019-10-12 г. Архіўная копія ад 2019-10-12 г.
- ^ а б Татьяна Шахнович. (2011-03-03) Группа "ДетиДетей" воссоединилась! (рас.). КП у Беларусі(be). Праверана 2019-10-12 г. Архіўная копія ад 2013-01-20 г.
- ^ Татьяна Шахнович. (2010-02-19) Артемий Троицкий: "В белорусской музыке, в отличие от российской, нет блатняка и шансона" (видео) (рас.). КП у Беларусі(be). Праверана 2020-01-24 г. Архіўная копія ад 2020-01-24 г.
- ^ Татьяна Тюхай. (2009-02-19) Эксперты назвали лучшие белорусские альбомы 2008 года (рас.). TUT.BY. Праверана 2019-10-13 г. Архіўная копія ад 2019-10-13 г.
- ^ Experty.by назвали лучший белорусский альбом 2017 года. БелаПАН (2018-04-12). Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Алена Ляшкевіч. (2018-04-11) Абвешчаны імёны ўладальнікаў узнагарод ад Experty.by (бел.). Новы Час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2019-08-02 г.
- ^ Igor Kaidanovsky; Alter. (2018-04-11) Ex-перты. Последнее (?) в истории вручение наград проекта Experty.by (рас.). Шакал.Тудэй. Праверана 2020-04-05 г. Архіўная копія ад 2020-04-05 г.
- ^ Евгений Ерчак. (2017-03-23) Итоги наград Experty.by: "Альбом года" — у группы "Петля пристрастия" (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Павел Аксіновіч. (2017-03-22) Агучаны пераможцы прэміі Experty.by (фота) (бел.). Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2017-05-05 г.
- ^ Тарас Тарналицкий. (2016-03-21) Эксперты голосуют за электронный фолк (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
- ^ Никита Недаверков. (2016-03-16) Experty.by выбрал лучшие музыкальные альбомы 2015 года (рас.). Наша Ніва. Праверана 2019-10-12 г. Архіўная копія ад 2019-10-12 г.
- ^ Юлиана Леонович; Виталий Пивоварчик. (2016-03-17) Группа Shuma получила приз за лучший альбом 2015 года (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-06 г. Архіўная копія ад 2020-02-06 г.
- ^ Павел Аксіновіч. (2016-03-17) «Experty.by»: альбом года — «Жніво» гурта «Shuma». Фотарэпартаж. (бел.). Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2016-03-21) Всем «Жніво»! (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2018-02-08 г.
- ^ Ирина Турчина; Сергей Сацюк. (2015-03-11) Experty.by назвали альбомом года пластинку Thou группы Port Mone (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Александр Чернухо; Аркадий Соболев. (2015-03-10) Награды Experty.by: лучший альбом года записан в лесу, а Макс Корж и «Ляпис Трубецкой» не попали в номинанты (рас.). Onliner.by. Праверана 2020-01-05 г. Архіўная копія ад 2020-01-05 г.
- ^ Анна Жданович. (2014-03-03) Музыкальный рисунок года (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
- ^ Катерина Кузьмич. (2014-02-26) Сергей Пукст круче Макса Коржа: лучший альбом 2013 года записывался 5 лет и деньги на него дал Сергей Михалок (рас.). Onliner.by. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Арсен Куманін. (2014-03-01) Папсавікоў толькі шкада... (бел.). Культура. Праверана 2020-02-11 г. Архіўная копія ад 2020-02-11 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2014-03-03) Андерграунд на старте. Экс-трубач «Ляписов» и Пукст победили Коржа (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
- ^ Юрась Усков. (2013-03-28) Премия Experty.by: Войтюшкевич против "Палаца" (рас.). Наша Ніва. Праверана 2019-10-13 г. Архіўная копія ад 2019-10-13 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2013-04-07) Без панков и понтов (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2019-07-27 г.
- ^ Сергей Сацюк. (2012-03-20) Альбом "Зімачка" этно-трио "Троіца" удостоен сразу пяти наград музыкальной премии портала Experty.by (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-10-10 г. Архіўная копія ад 2019-10-10 г.
- ^ Александр Чернухо. (2012-03-23) Этно-трио стало лауреатом сразу трех белорусских премий. (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-06 г. Архіўная копія ад 2020-02-06 г.
- ^ Мікіта Броўка. (2012-03-21) Сайт Experty.by узнагародзіў лепшыя альбомы 2011 году (бел.). Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
- ^ Вольга Пруднікава. (2012-03-21) Трыумфатарам музычнай прэміі партала Experty.by стала этна-трыа "Троіца" (бел.) БелаПАН. Новы час. Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
- ^ а б Татьяна Замировская. (2012-03-26) «Дзімачка!» (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-14 г. Архіўная копія ад 2012-10-25 г.
- ^ а б Александр Чернухо; Полина Шарай. (2012-03-21) Иван Кирчук: «Хорошо, что награждают при жизни» (рас.). Ultra-music.com. Праверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2020-03-30 г.
- ^ Алексей Александров. (2012-03-26) Премиальная весна (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
- ^ Лучшие белорусские музыкальные альбомы 2010 года названы в Минске (рас.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (2011-03-01). Праверана 2020-02-06 г. Архіўная копія ад 2020-02-06 г.
- ^ Валерий Клусов. (2011-03-03) И все–таки они вертятся (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-06 г. Архіўная копія ад 2020-02-06 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2011-03-14) Музон оцифрованный (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-14 г. Архіўная копія ад 2020-02-14 г.
- ^ Сергей Фролкин. (2011-03-05) Победители или лучшие? (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
- ^ Васіль Сямашка. (2011-03-01) Лепшым дэбютным альбомам мінулага года Experty.by назвалі "На балоце" гурту Pananieba (бел.). БелаПАН. Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Воля Кузьміч; Jura Sidun. (2010-02-18) Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by: The Toobes атрымаў 4 узнагароды (бел.). generation.by. Праверана 2019-10-12 г. Архіўная копія ад 2019-10-12 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2010-02-22) Нужен переводчик! (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
- ^ Анна Жданович. (2010-02-22) Из потока новостей (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
- ^ Васіль Сямашка. (2010-02-18) Найбольшую колькасць узнагарод па выніках Experty.by 2009 года атрымаў малады беларускі рок-гурт The Toobes (бел.). БелаПАН. Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Калмыков: Пророки в своём отечестве — это не "Experty.by", а "Ляпис Трубецкой" (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2009-02-19). Праверана 2019-10-12 г. Архіўная копія ад 2019-10-12 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2009-02-23) Экспертно-винегретные отношения (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
- ^ Ольга Клещук. (2009-02-18) Лучший музыкальный альбом 2008 года — "Сон-трава" группы "Троіца" (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Вольга Кляшчук. (2009-02-18) Лепшы музычны альбом 2008 года — "Сон-трава" гурту «Троіца» (бел.). БелаПАН. Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2020-04-16 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2009-01-04) Татьяна Замировская. ШОУ-БИЗ. Кажется, мы вас подвели (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-02-05 г. Архіўная копія ад 2018-02-01 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2018-07-23) Почему не нужен критик (рас.). Журнал «Большой». Праверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2020-03-30 г.
- ^ Александр Ружечка; Надежда Декола; Анатолий Незванов. (2010-04-24) Вход свободный (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-05 г. Архіўная копія ад 2020-02-05 г.
- ^ Павел Свердлов. (2013-01-31) Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (рас.). KYKY.ORG. Праверана 2020-03-21 г. Архіўная копія ад 2020-03-21 г.
- ^ Аляксандр Жбанаў. (2015-06-05) Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе (бел.). Sputnik. Праверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2020-02-15 г.
- ^ Белорусы впервые выступят на фестивале Budapest Showcase Hub в Венгрии (рас.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (2017-10-05). Праверана 2020-02-06 г. Архіўная копія ад 2018-03-17 г.
- ^ Ілья Свірын. (2017-10-14) Эксперты ў дапамогу марсіянам (бел.). Культура. Праверана 2020-02-10 г. Архіўная копія ад 2020-02-10 г.
- ^ Ілья Свірын; Надзея Бунцэвіч. (2015-06-06) Зазірнулі ў “Port Mone” (бел.). Культура. Праверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
- ^ Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34mag. Праверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.