Czerwone Gitary

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Czerwone Gitary

Канцэрт «Чырвоных гітараў» (2009)
Інфармацыя
Гадыз 1965
АдкульГданьск, Польшча
Мовапольская, нямецкая
Жанр(ы)рок, бігбіт
Выдавец
  • «Pronit»
  • «Muza»
  • «Amiga»
  • «Tonpress»
  • «Melodia»
  • «AM Music»
  • «Rubicon»
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі
czerwonegitary.pl

Czerwone Gitary (па-беларуску: Чырвоныя гітары) — польскі бігбітавы(en) гурт, заснаваны ў 1965 року ў Гданьску-Ўжэшчы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт заснавалі Бэрнард Дарноўскі, Ежы Касэля, Крыштаф Кленчан, Ежы Скрыпчык, Генрык Замэрскі 3 студзеня 1965 року ў кавярні «Cristal» у Гданьску-Ўжэшчы[1]. Назву атрымалі ад колеру інструмэнтаў, на якіх гралі. У канцы року месца Замэрскага заняў Севярын Краеўскі.

Найбольшага посьпеху «Чырвоныя гітары» дасягнулі ў першыя 5 гадоў існаваньня. У 1966 гурт выдаў свой дэбютны альбом To właśnie my (бел. Гэта ўласна мы), распрададзены колькасьцю 160 тыс. асобнікаў. У сакавіку 1967 року калектыў пакінуў заснавальнік і першы лідэр Ежы Касэля. У траўні 1967 гурт выпусьціў другую доўгагральную кружэлку Czerwone Gitary 2 (бел. Чырвоныя гітары-2), які разышоўся рэкорднай колькасьцю 240 тыс. штук. Севярын Краеўскі атрымаў на фэстывалі ў Аполю прэмію Польскай джазавай фэдэрацыі за кампазытарскі дэбют. У 1968 выйшаў наступны альбом Czerwone Gitary 3 (бел. Чырвоныя гітары-3), распрададзены 220 тыс. асобнікаў, а гурт заваяваў першую ўзнагароду ў Аполю за «Takie ładne oczy». У студзені 1969 гурт атрымаў прэмію «MIDEM» у Канах (Францыя), надаваную за найбольшую колькасьць прададзеных кружэлак у краіне паходжаньня выканаўцы; такую ж узнагароду атрымалі ў гэты год «The Beatles». У чэрвені — галоўная ўзнагарода фэстывалю ў Аполю за песьню «Biały krzyż» (бел. Белы крыж). У 1970 року з групы сышоў тагачасны лідэр Крыштаф Кленчан.

У 1970 была запісаная даўгагральная пласьцінка Na fujarce (бел. На дудцы), які некаторыя крытыкі лічаць найлепшым у гісторыі калектыву. У 1971 выйшоў чарговы даўгагральны альбом Spokój serca (бел. Спакой сэрца) (чарговая залатая кружэлка). У 1974 запісаны альбом Rytm Ziemi (бел. Рытм Зямлі). У 1976 выйшла юбілейная кружэлка Dzień jeden w roku (бел. Адзін дзень у годзе), а праз год Port piratów (бел. Порт піратаў).

У 80-я рокі калектыў надоўга зьнік з польскай эстрады, але выступаў у ЗША, СССР, НДР. У 1991 року надышло вялікае і трыюмфальнае вяртаньне на 25-годзьдзе гурту. У 1997 року з «Чырвоных гітараў» сышоў чарговы лідэр, Севярын Краеўскі. У 1998 выйшла новая кружэлка …jeszcze gra muzyka (бел. …яшчэ грае музыка), першая за 24 гады. У 2005 року гурт адзначыў 40-гадовы юбілей. З гэтай нагоды выйшла новая кружэлка Czerwone Gitary OK.

У 2006 року «Чырвоныя гітары» атрымалі «Мармуровую кружэлку» — прэмію за найбольшую колькасьць прададзеных кружэлак у гісторыі польскай фанаграфіі[1].

Праз год быў прэзэнтаваны самотнік «Wezmę cię ze sobą» (бел. Вазьму цябе з сабой). У 2009 року ў нямецкай студыі «Sony BMG Deutschland» выйшаў альбом Herz verschenkt. У наступным року зьявіўся чарговы самотнік «Lecz tylko na chwilę». Тады ж гурт атрымаў залатую кружэлку за альбом «Czerwone Gitary OK»[1].

З нагоды 50-рочча калектыву ў 2015 року адбылося турнэ па Злучаных Штатах і Канадзе[2]. 14 сакавіка адбылася прэм’ера новага дыску гурту Jeszcze raz (бел. Яшчэ раз).

Склад гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ежы Скрыпчык — ударныя, сьпеў (з 1965)
  • Мечыслаў Вандалоўскі — акустычная гітара, сьпеў (з 1997)
  • Аркадыюш Вісьнеўскі — бам-гітара, сьпеў (з 2003)
  • Дарыюш Альшэўскі — сола-гітара, сьпеў (2000—2004, з 2010)

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ежы Касэля — гітара, сьпеў (1965—1967, 1991—1993, 1999—2015)
  • Бэрнард Дарноўскі — сьпеў, гітара, бас-гітара (1965—1999)
  • Севярын Краеўскі — сьпеў, гітара, бас-гітара, клявішныя, скрыпка (1965—1997)
  • Генрык Замэрскі — клявішныя, бас-гітара, сьпеў (1965, 1999—2011)
  • Крыштаф Кленчан — сьпеў, гітара (1965—1970)
  • Дамінік Конрад — флейта, гітара, сьпеў (1970)
  • Рышард Качмарэк — бас-гітара (1974—1976)
  • Ян Пасьпешальскі — бас-гітара (1977—1979)
  • Войцех Гофман — гітара (1997—2000)
  • Аркадыюш Маліноўскі — бас-гітара, сьпеў (1999—2003)
  • Марэк Кісялінскі — гітара, клявішныя, сьпеў (2004—2013)
  • Артур Хыб — гітара (2013—2014)
  • Марцін Невянглоўскі — гітара, сьпеў (2014—2016)[3]

Храналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Biografia (пол.). Czerwone Gitary. Праверана 30 верасьня 2018 г.
  2. ^ Rozmaitości/ Czerwone Gitary grają w USA i w Kanadzie (пол.) PAP life Праверана 30 верасьня 2018 г.
  3. ^ «Słowa, słowa — choćby kilka słów…» (пол.) Czerwone Gitary » blog Justyny i Moniki Праверана 30 верасьня 2018 г.
  4. ^ Złote płyty CD — Archiwum — 2010 (пол.) ZPAV Праверана 30 верасьня 2018 г.
  5. ^ Nowa płyta zespołu Czerwone Gitary — «Jeszcze raz» (пол.) Onet Muzyka Праверана 30 верасьня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]