Руся

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марына Шукюрава
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1980(1980-03-15) (44 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак сьпявачка
Месца працы
Псэўданімы Руся
Жанры Рок
Фолк
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Руся
Супрацоўніцтва Indiga
NHS
Akana
Šuma
Узнагароды Рок-князёўна (2006)

Ру́ся (сапраўднае імя Марына Шукюрава; нарадзілася 15 сакавіка 1980 году) — вакалістка гурту «Indiga»[1], Рок-князёўна па выніках дзясятай «Рок-каранацыі»[2][3]. У цяперашні час зьяўляецца вакалісткаю гурту «Šuma»[4][5], таксама прымае ўдзел у гурце «Akana-NHS(be)»[6][7] ды іншых[8].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў мястэчку Церахоўка на Гомельшчыне[9]. Скончыла Рэчыцкі прафэсійна-пэдагагічны каледж у 2000 годзе, факультэт міжнародных адносінаў БДУ ў 2006 годзе[10]. Пасьля гэтага вучылася ва Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце[10].

Супрацоўнічала як журналіст, рэдактар і прадусар з «Беларускім Радыё Рацыя», «Эўрапейскім радыё для Беларусі», перакладала й агучвала фільмы й мультфільмы для тэлеканалу «Белсат»[10].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дзяцінстве Русе падабалася творчасьць Кортні Лаў, і таму яна вырашыла таксама стаць сьпявачкаю[11]. З 2001 году сьпявала ў рок-гурце «Indiga»[12][13][14]. Паралельна супрацоўнічала з паэтам Андрэем Хадановічам, музыкай Ігарам Варашкевічам, прадусарскім цэнтрам «Backlab collective» (Аўстрыя)[10]. Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з рок-гуртамі «Partyzone», «Hasta La Fillsta»[10].

Прыняла ўдзел у запісу складанкі Лявона Вольскага «Такога няма нідзе»[10].

1 лістапада 2008 году ў клюбе «Bronx» Руся ў якасьці ўдзельніцы фальклёрнага гурту «Akana-NHS(be)» выступіла на прэзэнтацыі самотніка «In Tune» «Hair Peace Salon», што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідэра раскіданага «NHS», а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам «Indiga» з-за ператрубацыяў у складзе[15][16][17][18][19].

Таксама сьпявачка супрацоўнічае з электронным гуртом «CherryVata»[10]. У 2011 годзе стварыла свой электронны фолк-гурт «Šuma», за якім пасьледавала нараджэньне новага праекту «CityZen» у 2012 годзе[10].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анатоль Мяльгуй для «Музыкальной газеты» на прыкладзе зборнага канцэрту з удзелам чэшскіх гуртоў у чэрвені 2006 году падкрэсьліваў артыстызм і эмацыянальнасьць вакалісткі «Indiga», фанатам якой «заўсёды імпанавала яе імкненьне да тэатралізацыі на сцэне»[20].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2005 год знаходзілася ў грамадзянскім шлюбе з гітарыстам «Indiga» Зьмітром Дзямідавым[21].

Пасьля аголеных здымкаў для сталічнага часопісу «РіО» ў 2007 годзе атрымала некалькі прапановаў ажаніцца, але ня прыняла аніводнай[22][23]. Напрыканцы 2007 году стала вядома пра «цесную духоўную сувязь» сьпявачкі з аўтарам-выканаўцам Atmoravi, але стасункі абмяжаваліся толькі выступамі дуэтам[24].

Ажанілася ў 2009 годзе з Юрасём Маціюным[25].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 ліпеня 2003 году ў складзе гурта «Indiga» перамагла на фэсьце «Басовішча»[26]. 28 лютага 2006 году атрымала Рок-Карону й стала Рок-князёўнай на дзясятай «Рок-каранацыі»[27].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аляксей Знаткевіч. (2007-07-06) Руся: “Творчасьць дазваляе мне адчуваць смак жыцьця” (бел.). СвабодаПраверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
  2. ^ Галляш Валынец. (2008-03-07) Рок з яйцамі ніяк не звязаны (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-04 г. Архіўная копія ад 2012-03-26 г.
  3. ^ Сяргей Будкін; ProJamStudio. (2007-02-28) “Рок-Каранацыя” працягваецца! (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  4. ^ Еўрарадыё. (2017-12-28) Не самы вясёлы Мінск вачыма спявачкі Русі з гурта Shuma (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-08 г. Архіўная копія ад 2019-08-01 г.
  5. ^ Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34magПраверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.
  6. ^ Воля Вітушка. (2010-07-02) Руся: «Рок-н-ролу беларускага больш няма» (бел.). generation.byПраверана 2018-11-21 г. Архіўная копія ад 2017-01-01 г.
  7. ^ Маша Яр. (2009-01-28) Руся: Рок-н-рол сарамліва стаіць у баку і назірае за веліччу этнічнай музыкі! (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2012-03-26 г.
  8. ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
  9. ^ Мартинович, Виктор (2006-02-06) Попса - «за» (рас.). БелГазетаПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  10. ^ а б в г д е ё ж Руся: «Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае» (бел.). Свабода (2012-10-20). Праверана 2020-04-05 г. Архіўная копія ад 2020-04-05 г.
  11. ^ Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером (рас.). KYKY.ORG (2014-06-27). Праверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2020-03-30 г.
  12. ^ Дмитрий Безкоровайный. (2005-02-21) Зелёное дерево как символ музыкальной весны (рас.). БелГазетаПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  13. ^ Дмитрий Лукашук. (2008-12-05) Руся: "Переодевание в гримерной не несет сексуального подтекста" (рас.) Ежедневник. Experty.byПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  14. ^ Wiecier Mechaniczny; Зьміцер Якунін. (2006-01-27) Русіны таямніцы (бел.). Tuzin.fmПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2008-06-06 г.
  15. ^ Holdings: Hair Peace Salon (рас.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 2018-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  16. ^ Воля Кузьміч. (2008-11-04) Фотарэпартаж з канцэрту-прэзэнтацыі Hair Peace Salon новай плыткі In Tune (бел.). generation.byПраверана 2018-10-29 г.
  17. ^ Воля Кузьміч. (2008-11-04) Hair Peace Salon: "Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў" (бел.). generation.byПраверана 2018-10-26 г. Архіўная копія ад 2018-10-17 г.
  18. ^ Wiecier Mechaniczny; Юры Маціюн. (2008-10-15) Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» (бел.). Tuzin.fmПраверана 2018-11-18 г. Архіўная копія ад 2018-11-18 г.
  19. ^ Воля Кузьміч. (2008-11-03) Akana на прэзэнтацыі новага дыску Hair Peace Salon (бел.). generation.byПраверана 2018-11-18 г. Архіўная копія ад 2019-03-23 г.
  20. ^ Мельгуй, Анатолий (2006-06-26) Чешская альтернатива: урок #2 (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-04-25 г. Архіўная копія ад 2020-04-25 г.
  21. ^ Самусик, Ольга Тандем (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  22. ^ Руся: "Аголенае цела - гэта прыгожа!" (бел.). Tuzin.fmПраверана 2020-01-02 г. Архіўная копія ад 2008-01-08 г.
  23. ^ Даша Слабчанка; Юра Сідун. (2007-05-02) КУЛЬТурныя людзі: слухай Русю (бел.). generation.byПраверана 2020-01-02 г. Архіўная копія ад 2012-07-19 г.
  24. ^ Андрей “duckling” Черницкий. (2007-12-05) Атморави – новая «жертва» Руси? (рас.). LiveSound.byПраверана 2020-01-15 г. Архіўная копія ад 2007-12-08 г.
  25. ^ Міла Котка; Tarantino. (2009-05-04) Вяселле рок-князёўны (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
  26. ^ Зьміцер Падбярэскі. (2004-09-14) “Дні” і гады групы “Індыга” (бел.). СвабодаПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  27. ^ Юнэля Сальнікава. (2006-03-01) «Рок-каранацыя-2005» (бел.). Нямецкая хваляПраверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]