Віктар Сямашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямашка.
Віктар Сямашка
Віктар Сямашка
Дата нараджэньня 1980 г.
Месца нараджэньня Менск, БССР
Альма-матэр Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Занятак паэт і журналіст
Гады дзейнасьці 1992 — цяпер
Гурты Кузьнец і Сяманя
Князь Мышкін
Нагуаль
Супрацоўніцтва Раман Яраш
Андрэй Касьцень
Максім Іўкін
Сайт vvsiamashka.blog.tut.by

Віктар Сямашка (нарадзіўся ў 1980 г., Менск) — беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998—2001 гадах у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2002). Ад 2001 году ў складзе ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя вершы В. Сямашкі). Паралельна ў 2004—2007 гг. супрацоўнічаў з псыха-фольк-гуртом «НагУаль». У складзе згаданых гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне, Расеі, Францыі. Ад 2010 году выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касьценем, Максімам Іўкіным. У 2005—2009 гадах — аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Radio Unistar, ад 2010 — аналягічнай праграмы «Кракатук» на Радыё Рацыя.

Дэбютаваў вершамі ў 1992 годзе ў этэры Беларускага радыё. У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, які арганізаваў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг вершаў «Марыя S.» (2006), «ReRa» (2011). Друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 1 (50), 2011).