Белорусская деловая газета
Белорусская деловая газета | |
Тып | штодзённая |
---|---|
Выдавец | ВПВП «Марат» |
Галоўны рэдактар | Пётар Марцаў |
Заснаваная | 1992 |
Закрытая | 2006 |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Чкалава, 12, к.403 |
Наклад | ~70 000 |
Афіцыйны сайт | bdg.by |
«Белорусская деловая газета» (па-беларуску: «Беларуская дзелавая газэта») — беларуская грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў 1992 годзе. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» зьяўляецца Выдавецкае прыватнае вунітарнае прадпрыемства «Марат». «БДГ» — штодзённае незалежнае выданьне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі. «БДГ» зьяўляецца адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасьці газэты ўладамі неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск, аднак кожны раз выпуск выданьня аднаўляўся ў кароткія тэрміны.
3 чэрвеня 2003 году выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасьці»: такім чынам рэдакцыя «Салідарнасьці» падтрымала «БДГ», якую забараняў рэжым Лукашэнкі.[1]
Газэта прыпыніла выхад у сувязі з забаронаю на яе друк у беларускіх друкарнях і распаўсюджваньне праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на дадзены момант існуе інтэрнэт-вэрсія газэты «БДГ-Онлайн». На момант закрыцьця штотыднёвы наклад «БДГ» складаў 65—70 тысяч асобнікаў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Юры Сьвірко. (2003-06-03) "БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА” БУДЗЕ ВЫХОДЗІЦЬ ПАД РОЗНЫМІ ШАПКАМІ(бел.). Свабода. Праверана 2021-03-06 г. Архіўная копія ад 2021-03-06 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- БДГ-Онлайн(рас.)