Перайсьці да зьместу

Алег Клімаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Клімаў
Род дзейнасьці журналістыка
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1964[1]
Месца нараджэньня Ленінск, Казахстан
Месца вучобы
Месца працы
Узнагароды Ліра (2011)

Алег Клімаў — беларускі музычны журналіст і крытык, тэлевядучы[2].

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Ленінску (Казахстан)[3]. У 1988 годзе скончыў філіял «Усход» Маскоўскага авіяцыйнага інстытуту[3]. У 1988—1993 гадах працаваў на Менскім заводзе вылічальнай тэхнікі імя Р.К. Арджанікідзе[3]. Затым два гады займаўся прыватным прадпрымальніцтвам[4].

З 1995 году пачынаецца кар’ера журналіста: Клімаў піша артыкулы ў часопісы «па-расейску: Несси», «па-расейску: Золотая орхидея»[3]. У 1997 годзе пераходзіць у штат «Музыкальнай газеты» й ужо праз два гады замацоўваецца на пасадзе шэф-рэдактара выданьня, дзе заставаўся да закрыцьця газэты ў 2007 годзе[3][5], часам піша пад псэўданімам «О’К»[6]. Паралельна з гэтым у 2003—2009 гадах быў шэф-рэдактарам часопісу «НОТ-7(be)»[3].

У той жа час працаваў на беларускім тэлебачаньні вядучым музычнага спаборніцтва «The Global Battle of the Bands» (2006—2007 годы), быў рэдактарам шоў «па-расейску: Звёздный ринг» на канале «Сталічнае тэлебачаньне» (2009—2010 годы)[4].

Вядомасьць Клімаву прынесла супрацоўніцтва з музычным парталам «Experty.by», дзе ён быў штатным крытыкам на працягу 2008—2013 гадоў[4]. Паралельна з гэтым у 2009–2012 гадах пісаў калёнкі для «Советской Белоруссии»[7], у 2006–2013 гадах — для «БелаПАН». З 2013 году піша ў газэце «Культура».

У 2011 годзе атрымаў музычную прэмію «Ліра» як «Найлепшы журналіст»[8].

Вецер Мэханічны, сузаснавальнік партала «Tuzin.fm», падчас інтэрвію з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Клімава да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»'[9].

Тацьцяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу, які й пасьля закрыцьця «Музыкальной газеты» працягнуў займацца музычнай журналістыкай: «Застаўся адзін нязменны Алег Клімаў. Я шчыра ім захапляюся, але баюся, што асабіста ў мяне да яго ўзросту будзе нашмат менш душэўнай стойкасьці й адэкватнасьці»[10].

Рэцензія Клімава на альбом Лючаны «па-расейску: Улечу...» была названа найлепшай за 2008 год паводле вэрсіі лэйбла «West Records»[11].

У 2011 годзе на пытаньне Зьмітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павал Сьвярдлоў, рэдактар Эўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Алег Клімава, бо той «варта піша пра музыку»[12].

Тацьцяна Мушынская разважала пра стыль аўтара з нагоды атрыманьня прэміі «Ліра» ў 2012 годзе: «Публікацыі Клімава асабіста мне больш нагадваюць сьвецкую хроніку, крыху разбаўленую журналісцкімі сэнтэнцыямі»[8].

  1. ^ Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Менск: БМАgroup, 2006. — С. 425. — 440 с. — 2000 ас. — ISBN 000-5673-16-4
  2. ^ Сяргей Будкін. (2010-05-25) Рух на накруткі (бел.). Tuzin.fmПраверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2010-05-28 г.
  3. ^ а б в г д е Олег КЛИМОВ (рас.). Советская Белоруссия. Архіўная копія ад 2019-06-09 г.
  4. ^ а б в Олег Климов (штатный эксперт, 2008-2013) (рас.). Experty.by (2014-03-14). Праверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2020-03-30 г.
  5. ^ Павел Свердлов. (2015-02-03) Музыкальные журналисты против Конрада Ерофеева (рас.). KYKY.ORG. — Олег Климов — легендарный редактор «Музыкальной газеты». Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
  6. ^ «За месяц до релиза прислали “OK Computer”». Читатели и создатели вспоминают «Музыкальную газету» (рас.). citydog.by (2016-03-10). Праверана 2019-05-18 г. Архіўная копія ад 2019-05-18 г.
  7. ^ SB. (2009-03-26) Алег Клімаў стаў калюмністам «Саўбеліі» (бел.). Tuzin.fmПраверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2011-01-08 г.
  8. ^ а б Таццяна Мушынская. «А дзе мне ўзяць такую песьню»  (бел.) // Мастацтва : часопіс. — 2012. — № 1 (346). — ISSN 0208-2551.
  9. ^ Самусик, Ольга «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-04-07 г. Архіўная копія ад 2020-04-07 г.
  10. ^ Татьяна Замировская. (2008-05-11) ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME (рас.). БелаПАНПраверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
  11. ^ West Records: в 2008 году в белорусском шоу-бизнесе наблюдался настоящий диско-бум (рас.). БелаПАН (2008-12-30). Праверана 2020-04-16 г. Архіўная копія ад 2014-09-20 г.
  12. ^ Дмитрий Боярович; Елена Хацкевич. (2011-08-04) Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» (бел.). Ultra-music.com(be)Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]