Рок-кола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рок-кола
Рок-кола (эмблема).jpg
Дата(ы) розныя
Месца(ы) правядзеньня Наваполацак
Полацак (2005—2007)
Гады 1990—2007
Жанр(ы) рок-музыка

«Рок-кола»беларускі рок-фэстываль, які з 1990 году штогод праводзіўся ў Полацку й Наваполацку[1].

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дырэктарам фэстывалю быў Сяргей Анішчанка[2]. Асновай фэстывалю зьяўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краінаў, таксама на фэст запрашаліся знакамітыя рок-музыкі[3]. У апошнім фэстывалі, які прайшоў 26—27 кастрычніка 2007 году, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расеі й Украіны[4]. Асноўнай умовай для канкурсантаў зьяўлялася наяўнасьць у рэпэртуары песьні на беларускай мове[5].

Забарона[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забаронены ў лістападзе 2007 году паводле пратаколу пасяджэньня Полацкага гарвыканкаму: «Лічыць немэтазгодным правядзеньне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фэстывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне гораду Полацку й праваслаўю; рэкамэндаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі, устрымлівацца ад ініцыяваньня падобных мерапрыемстваў»[6]. Тым ня менш, аргкамітэт фэстывалю разглядаў іншыя пляцоўкі для правядзеньня, такія як Менск, Наваполацак, расейскі Смаленск[7][8].

Паводле «Tuzin.fm» забарона фэстывалю можа быць зьвязана з прызначэньнем у Полацак новага старшыні мясцовай філіі КДБ, які нібы выказаў незадаволенасьць з нагоды яго правядзеньня[7]. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйблу «БМАgroup» і аўтар фэстывалю «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзыдэнта ў лістападзе 2007 году прыйшоў да высновы, што закрыцьцё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяньнем[9]. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрвію Зьмітру Кустоўскаму з тэлеканалу «Белсат» ў 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаваньне[10]. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасьць прыкметаў палітычнага характару[11].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Журналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фэстывалю 2001 году ў Наваполацку[12], назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасьці, напышлівага патасу й незразумелых „пантоў“»[13].

Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сёньняшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасьцю сярод моладзі й настолькі шматгадовай гісторыяй»[14].

Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «па-расейску: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала фэномэн фэстывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку й Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсьць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў»[15].

Мікіта Зьмітраў з сайту «Народныя навіны Віцебску» па выніках апошняга фэстывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацак жыў музыкай. Мяркуючы па колькасьці гледачоў у самай вялікай залі гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны»[16].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Запрещенный в Полоцке фестиваль «Рок-кола» планирует переехать в Смоленск(рас.) БелаПАН. TUT.BY (2007-11-22). Праверана 2018-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  2. ^ «Рок-кола-2005» учись, «Басовішча»!(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-02-18 г. Архіўная копія ад 2019-02-18 г.
  3. ^ Сяргей Будкін. (2006-10-27) «Рок-Кола»: пад знакам «Мясцовага часу»(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  4. ^ Елена Скоробогатова. (2007-10-29) Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил(рас.). БелаПАН. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  5. ^ Аляксей Мінчонак. (2006-10-30) “Рок-кола” vs. “Басовішча”(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  6. ^ Дзьмітры Падбярэзскі. (2007-11-23) “Рок-Кола”: пробны камень дыялёгу?(бел.). СвабодаПраверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  7. ^ а б Сяргей Будкін. (2007-11-19) «Рок-кола» аказалася недастаткова праваслаўным(бел.) Tuzin.fm. Наша НіваПраверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  8. ^ Валентин Пепеляев. (2007-12-06) Музыкантам не место за обочиной(рас.). Советская БелоруссияПраверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  9. ^ Віталь Супрановіч. (2007-11-23) Віталь Супрановіч: Музыкам далі час. Час выбіраць.(бел.) Наша Ніва. Вясна (цэнтар)Праверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  10. ^ Дмитрий Кустовский. (2015-07-15) Сергей Анищенко: «Максим Танк сказал, что я плохой белорус»(рас.). БелсатПраверана 2019-10-31 г. Архіўная копія ад 2019-10-31 г.
  11. ^ Андрей Александров. (2008-04-04) Сергей Анищенко: «Я не хочу, чтобы музыкантов лупили дубинками»(рас.) camarade.biz. Белорусский партизанПраверана 2019-10-31 г. Архіўная копія ад 2019-10-31 г.
  12. ^ БДГ. (2001-07-06) Новополоцк: рок-фестиваль имени музыканта(рас.) Белорусская деловая газета Праверана 2018-10-28 г. Архіўная копія ад 2018-06-27 г.
  13. ^ Татьяна Замировская. (2001) Фестиваль "Рок-Кола" рок живет не только в Минске(рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-04 г. Архіўная копія ад 2007-08-24 г.
  14. ^ Анастасия Штукина. (2005-12-06) Рок-кола 2005(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2016-07-01 г.
  15. ^ Александра Павлова. (2007-10-03) «Рок-кола» - белорусский рок жив!(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  16. ^ Мікіта Змітраў. (2008-01-12) Полацк-2007: рок-н-рол жыве!(бел.). Народныя навіны ВіцебскаПраверана 2019-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рок-коласховішча мультымэдыйных матэрыялаў