Вольга Самусік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вольга Самусік
Volha Samusik feb 2010.jpg
Выступ з гуртом Hasta La Fillsta, люты 2010 году
Дата нараджэньня 7 студзеня 1985
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 7 сьнежня 2010 (25 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Прычына сьмерці пнэўманія
Грамадзянства Беларусь
Альма-матэр Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Прафэсія вакалістка, журналіст
Жанры рок
Гурты žygimont VAZA, Tarpach, Hasta La Fillsta
Супрацоўніцтва Лявон Вольскі[1], BN[2]

Вольга Самусік (7 студзеня 1985, Менск — 7 сьнежня 2010, Менск) — беларуская сьпявачка і журналіст.

Вакалістка гуртоў žygimont VAZA і Tarpach, узноўленага Hasta La Fillsta[3][4]. На «Рок-каранацыі-2007» — рок-князёўна году[5]. Як вакалістка «Tarpach» у 2007 годзе на фэстывалі «Рок-кола» атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры[6].

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ ў 2008 годзе[7]. Зь вясны 2004 году працавала ў «Музыкальной газете», таксама супрацоўнічала з «Народнай Воляю», «БДГ», «Белорусской молодежной». У 2007–2008 годах працавала журналісткаю на «Новым радыё», вяла перадачу «Антыпоп»[8][9].

Памерла ў 25-гадовым узросьце ад панкрэатыту[10].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У справаздаччы са зборнага канцэрту з удзелам гурта «Tarpach» Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайту «LiveSound.by», адзначала харэаграфію й вакальныя здольнасьці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе[11].

Алег Клміаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя й клясныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі»; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA»[12]. Гітарыст «Tarpach» Зьміцер Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобаю, здольнай шмат на што»[12]. Пра «зьяву ў беларускім рок-н-роле» казаў заснавальнік і прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін. Сяргей Канановіч, гітарыст «Hasta La Fillsta», адчуваў энэргію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкай»[12]. Лявону Вольскаму па сумесным праектам сьпявачка запомнілася сваёй адказнасьцю й прафэсійнасьцю[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Руся; Галляш Валынец, Юра Маціюн. (2008-02-15) Публічнае каханне ў цэнтры Мінска!(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
  2. ^ Міра Шульц. (2008-12-03) Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:"(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
  3. ^ Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно(рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2010-06-13). Праверана 2020-01-08 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.
  4. ^ Памерла спявачка Вольга Самусік // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 7 сьнежня 2010.
  5. ^ ЗП (2010-12-07) Памерла спявачка Вольга Самусік(бел.). Наша НіваПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  6. ^ Елена Скоробогатова. (2007-10-29) Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил(рас.). БелаПАН. Архіўная копія ад 2019-10-29 г.
  7. ^ Самусік, Вольга (2008-06-15) Вольга Самусік. ШОУ-БІЗ. Мне не ўсё роўна(бел.). БелаПАНПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  8. ^ Волкова, С. «Рок-княжна-2007» (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 11. — С. 31.
  9. ^ «Антипоп» - белорусский рок на радио(рас.). Музыкальная газета (2007-12-17). Праверана 2020-01-08 г. Архіўная копія ад 2020-01-08 г.
  10. ^ Радыё Свабода. (2010-12-11) Панкрэатыт як хвароба сучаснасьці(бел.). СвабодаПраверана 2020-01-03 г. Архіўная копія ад 2020-01-03 г.
  11. ^ Алена Соболевская; Андрей “duckling” Черницкий. (2008-10-04) СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы(рас.). LiveSound.byПраверана 2020-01-15 г. Архіўная копія ад 2008-12-08 г.
  12. ^ а б в г Сяргей Будкін. (2010-12-09) Моманты Волі(бел.) Tuzin.fm. Experty.byПраверана 2020-01-04 г. Архіўная копія ад 2020-01-04 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]