Перайсьці да зьместу

Dzieciuki

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dzieciuki
Гады 2012 — цяпер
Месца ўтварэньня Сьцяг БеларусіБеларусь, Горадня
Мова беларуская
Жанр фольк-панкавы
Зьвязаныя праекты * Гарадзенскі гармідар (EP, 2012)
  • Гарадзенскі гармідар (2014)
  • Рэха (2016)
  • Радыё «Гародня» (2019)
  • Re:Песняры (2014), твор «А хто там ідзе»
  • Tribute To The Pogues (2016), твор «Не саскочу!»
Удзельнікі

Дзяніс Жыгавец
Улад «Дзядзенька» Бернат
Алесь Дзянісаў
Андрэй «Пітон»
Мікола «Калямба» Палякоў
Лёха Пудзін
Андрэй Пудзін

Мікола Халадзінскі
Былыя ўдзельнікі Паша «Трабл»

Саня "Сыр" Сыраежка
Саня "Барабан" Рацько

ВК
Хвэйсбук
Інстаграм
Ютуб

Dzieciuki (Дзецюкі́) — беларускі фольк-панкавы гурт з Горадні. Заснаваны 10 красавіка 2012 году. Гурт мае два студыйныя альбомы: «Гарадзенскі гармідар» і «Рэха». Гурт пазіцыянуе сябе як асьветніцкая фольк-панкавая брыґада, якая распавядае пра невядомыя старонкі беларускае гісторыі. Частка складу «Дзецюкоў» адначасова зьяўляецца ўдзельнікамі гурта «Людзі на балоце». У 2014 годзе музыкі сталіся пераможцамі музычнае прэміі ад парталу Тузін Гітоў у намінацыі «Героі году».

Ад пачатку актыўнае канцэртнае дзейнасьці гурт сутыкнуўся са шматлікімі забаронамі выступаў[1]. Так, былі забароненыя канцэрты ў Берасьці[2] ды ў Менску[3].

28 красавіка 2019 году «Дзецюкі» далі першы за тры гады сольны канцэрт, дазволены ў Менску[4].

  • Гарадзенскі гармідар (EP, 2012)
  • Гарадзенскі гармідар (2014)
  • Рэха (2016)
  • Радыё «Гародня» (2019)

Удзел у зборніках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Re:Песняры (2014), твор «А хто там ідзе»
  • Tribute To The Pogues (2016), твор «Не саскочу!»
  • Паша «Трабл»: сьпеў, беларуская дуда (10.04.2012 — 30.06.2018)
  • Саня «Сыр» Сыраежка — бубны (10.04.2012 — чэрвень 2019)
  • Саня «Барабан» Рацько — бубны (чэрвень 2019 — студзень 2020)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]