Віталь Воранаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віталь Воранаў
Vital voranau.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 сакавіка 1983 (36 гадоў)
Менск, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратура
Кірунак проза, п’есы, вершы, эсэ
Мова беларуская мова і польская мова
Дэбют 25 (6’06) Дзеяслоў
http://www.voranau.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Воранаў (неадназначнасьць).

Віталь Воранаў (нарадзіўся 18 сакавіка 1983, Менск) — беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1991—1995 — вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім. У 1996 эміграваў у Польшчу. Там у 1999—2003 атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплём у Першым прыватным ліцэі ў Познані. Абсальвэнт унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўнівэрсытэту Масарыка ў Брне.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перакладчык «У чаканьні Гадо» аўтарства Сэм’юэла Бэкета і «Віня-Пыха» аўтарства Алана Мілна на беларускую мову. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя сшыткі» (Гнезна, Польшча). Піша і публікуе пераважна прозу, але таксама вершы і п’есы. З брыт-поп гуртам Hair Peace Salon удзельнічаў у музычных праектах грамадзкай кампаніі Будзьма Беларусамі! «Тузін. Перазагрузка» (сумесна з Тузін Гітоў) з беларускамоўнай лірыкай да кампазыцыі «Студзень» (па-ангельску: Ice Age),[1][2][3][4][5] «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» (сумесна з Эўрапейскае радыё для Беларусі) зь літаратурным перакладам словаў песьні «Цянькі» (па-ангельску: Gipsy),[6][7] таксама працаваў разам з Atlantica, Tanin Jazz ды іншымі.[1][2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Выйшаў CD праекту "Тузін.Перазагрузка"(бел.). experty.by (2009-12-21). Праверана 2018-12-02 г.
  2. ^ а б Holdings: Тузін. Перазагрузка(бел.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 2018-11-18 г.
  3. ^ Hair Peace Salon: Надзеі спраўдзіліся Праверана 2018-11-21 г.
  4. ^ Hair Peace Salon: путь к белорусизации. Современный друг лучше старых двух!.
  5. ^ “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе(бел.) Тузін Гітоў. TUT.BY (2009-07-06). Праверана 2018-11-23 г.
  6. ^ Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі](бел.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 18 November 2018 г.
  7. ^ https://www.discogs.com/Various-Budzma-The-Best-Rock-Budzma-The-Best-RockNew/release/11931602 Various - Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (CD) at Discogs

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]