Песьні свабоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пе́сьні свабо́ды — кампіляцыя, выдадзеная кампаніяй VoliaMusic у 2006 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 студзеня 2006 году аб’явіла пра сябе незалежная кампанія гуказапісу VoliaMusic і абвясьціла выданьне свайго першага дыску, складанкі «Песьні Свабоды». Пры падтрымцы «Нашай Нівы», «Музыкальнай газеты» і «Тузіна Гітоў» слухачы даведаліся, што яны могуць удзельнічаць у складаньні зьместу дыска. На працягу месяца людзі дасылалі лісты зь песьнямі, якія яны жадалі бы бачыць на плытцы.

Распаўсюджваньне пачалося 22 лютага. Падпісчыкі з рэгіёнаў атрымалі дыскі па пошце, а менчукі маглі атрымаць плытку бясплатна на сядзібе БНФ 23 і 28 лютага.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Палац — «Сьпей мне»
  2. Крама — «Свабоды мне дай» (альбом Хавайся ў бульбу)
  3. Tav.Mauzer — «Брудная вада»
  4. Жаба ў каляіне — «Ужо даволі» (з праекту Жыць для Беларусі на вершы Ларысы Геніюш)
  5. Čyrvonym pa Biełamu — «Nie žadaju» (mix — Młody Grzech)
  6. Кася Камоцкая — «Мая краіна» (альбом Акустыка)
  7. Zet — «Радзіма-Свабода» (альбом З новым Годам!)
  8. UltraВожык — «Атлянтыда» (складанка Прэм'ер Тузін 2005)
  9. PostScriptum(uk) — «Вольныя танцы» (альбом Вандроўка)
  10. Партызанская школа — «Не!»
  11. ULIS — «Радыё Свабода» (альбом Танцы на даху)
  12. Partyzone+Руся — «Маё сэрца» (альбом Сьмерці няма)
  13. Narodny Albom — «Край, ты мой край»
  14. Splenetic+Шаман — «Мэнталітэт» (складанка Hardcoreманія: чаду!)
  15. Recha — «Чэ Гевара» (жывы выступ)
  16. Нестандартны Варыянт+IQ48+Лявон Вольскі — «Паветраны шар» (альбом Viza N.R.M.)
  17. Easy Project — «Нас не дагоняць»
  18. Зьмяя — «Кідай зброю!» (альбом Усё дзеля вас)
  19. Neuro Dubel — «Беларусь перадусім!» (складанка Генералы айчыннага року)
  20. Тарпач — «Чаго чакаць» (альбом Усё будзе)
  21. Тодар — «Дзе мой край» (з праекту Скрыпка дрыгвы на вершы Ўладзімера Караткевіча)
  22. Мясцовы час — «Я жыў» (альбом Наша ўскраіна)
  23. Новае Неба — «Гэта мы!» (складанка Сэрца Эўропы in rock)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]