Плошча Бангалор (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Плошча Бангалор — плошча ў Савецкім раёне Менску, разьмешчана на перакрыжаваньні вуліцы Максіма Багдановіча з вуліцамі Арлоўскай і Сурганава. Названа ў гонар горада-пабраціма Менску індыйскага горада Бангалёр. Да перайменаваньня насіла імя Максіма Горкага. У сваю чаргу адна з плошчаў Бангалора носіць імя Менску.