Кавэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Кавэр-вэрсія, ці кавэр-сьпеў (па-ангельску: cover version) — музычны твор аднога выканаўцы (часьцяком вельмі вядомы) у выкананьні іншага.

Ступень перапрацоўкі вагаецца ад паўторнага выкананьня сьпева «адзін у адзін» да больш значных зьменаў у параўнаньні з арыгіналам: новы музычны жанр, іншая аранжыроўка, перакладзеная лірыка і гэтак далей. Прыкладамі творчых кавэр-вэрсіяў можна лічыць беларускую складанку-трыб’ют Depeche Mode Personal Depeche, гіт амэрыканскай сьпявачкі інды-попу Ланы Дэль Рэй “Video Games”, які стаў сьпевам на беларускай мове «Videa Huĺni» на самотніке Cyruĺnia Svietu інды-рок гурта Bristeil,[1][2] ды іншыя.

Існуе таксама тэрмін «кавэр-гурт» у сэнсе «гурт, які ў асноўным альбо толькі і выконвае чужыя песні». Некаторыя прыклады такіх калектываў: Open Space,[3][4] КонтраБанда,[5][6][7][8][9] A-Teens (які выконваў песьні ABBA) і інш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё)(бел.). Tuzin.fm (2014-05-30). Праверана 2018-11-07 г.
  2. ^ Гурт Bristol выдаў дэбютны EP(бел.) Праверана 2018-11-22 г.
  3. ^ Open Space: «Мы чужыя песні граем як свае»(бел.). Звязда.
  4. ^ Группа Open Space — кавер бэнд, кавер-версии и собственные песни
  5. ^ Группа «КонтраБанда» в гостях программы «Утро. Студия хорошего настроения» на СТВ(рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2014-12-05). Праверана 2018-12-22 г.
  6. ^ «Звездный ринг» за 11 октября 2014 года: «КонтраБанда» против «Шерлок Холмс»(рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2014-10-25). Праверана 2018-12-22 г.
  7. ^ «Звездный ринг» за 7 марта 2015 года: Анна Шалютина и «Ё-гурт» против «КонтраБанда»(рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2015-10-03). Праверана 2018-12-22 г.
  8. ^ Новогодний "Звездный ринг" 31.12.2015(рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2016-01-04). Праверана 2018-12-22 г.
  9. ^ "Звездный ринг" 08.01.2016: "Назад в 70-е!"(рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2006-01-08). Праверана 2018-12-22 г.