Helaiv

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Helaiv
Інфармацыя
Гады2017 — наш час
АдкульМенск, Беларусь
Моваангельская
Жанр(ы)электронная музыка, індэпэндэнт поп
Зьвязаныя праекты«Jitters», «Bristeil», «Hair Peace Salon»
УдзельнікіАлег Вяль
helaiv.com

«Helaiv» — сольны ангельскамоўны электронны і індэпэндэнт поп музычны праект Алега Вяля, франтмэна гуртоў «Bristeil», «Hair Peace Salon», экс-гітарыста гурта «Jitters», распачаты ў 2017 годзе[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 кастрычніка 2017 году ўбачыў сьвет першы самотнік «Too Easy», што стаў плёнам працы на працягу трох гадох[2][3]. Наступным рэлізам стаў сынгл «Defender», выдадзены 7 лютага 2018 году.

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даша «Sheeborshee» Сазановіч з сайту «34mag» у студзені 2017 году пісала пра праект «Helaiv»: «На „SoundCloud(uk)“ у яго аж цэлых 11 падпісчыкаў на момант напісаньня тэксту, але, на мой погляд, павінна быць мінімум 9 тысячаў. Алег сьпявае, і сьпявае вельмі добра»[4].

За месяц да таго Алег Клімаў як карэспандэнт газэты «Культура» пры стэнаграфаваньні размовы з гітарыстам гурта «Аляксандра і Канстанцін» Канстанцінам Драпеза запісаў пра міньён «Too Easy», які «праслухаць варта»: «Мала шанцаў у гэтага соннага царства прыжыцца хоць у якім-небудзь айчынным музычным асяродзьдзі»[5]. Яго суразмоўнік ацаніў самотнік так: «Фірмова зробленая музыка, фірмова сьпявае вакаліст. Усё як быццам ня наша, а аднекуль адтуль — з ангельскамоўнага амэрыканскага і эўрапейскага шоў-бізнэсу»[5].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Too Easy» (самотнік, 2017)
  • «Defender» (сынгл, 2018)
  • «Wednesday Snapshots» (бок «Б»(be) сынгл, 2018)[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Helaiv с приветом от Hair Peace Salon (+слушать) (рас.). experty.by (2017-11-19). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-10-17 г.
  2. ^ Маша Колесникова. (2017-10-20) Вокалист Hair Peace Salon Олег Вяль представил сольный электронный проект Helaiv (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
  3. ^ Маша Калеснікава. (2017-10-20) Вакаліст of Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-10-17 г.
  4. ^ Даша “Sheeborshee” Сазанович. (2017-12-18) Неизданная музыка учеников Ableton School (рас.). 34magПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
  5. ^ а б Алег Клімаў. Аўдыя & Відэа  (бел.) // Культура. — № 45 (1328). Архіўная копія.
  6. ^ Сямашка, Віктар (2019-05-22) “Музыка й рэвалюцыя (ч.2)” Кракатук №481 (бел.). Беларускае Радыё РацыяПраверана 2020-02-16 г. Архіўная копія ад 2020-02-16 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]