Gentleman

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Gentleman»
Вокладка альбому «Gentleman». Hair Peace Salon. 2012
Альбом «Hair Peace Salon»
Выдадзены 21 сакавіка 2012 году
Запісаны 2009—2012
Жанр паўэр-поп, інды-рок, брыт-поп[1]
Працягласьць 41:11
Храналёгія «Hair Peace Salon»
Split Before, Together Now (2007) Gentleman
(2012)
Прафэсійны агляд

Gentleman — першы студыйны альбом беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта Hair Peace Salon, які быў выпушчаны 21 сакавіка 2012 году.[5] Кампакт-дыск зьмяшчае 10 трэкаў, запісаных у пэрыяд 2009—2012 гадоў. Усе песьні былі напісаны Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы сынгл з будучага альбому пад назвай Happy for a While быў выпушчаны спачатку на кітайскім рынку з асаблівай вокладкай, каб падтрымаць падпісаньне новага бубнача Ўладзімера Агаяна 5 красавіка 2010 году,[6] за 5 дзён да свайго сусьветнага рэлізу 10 красавіка 2010 году.[7] Гэты выпуск азнаменаваў музычны зрух гурта ў бок паўэр-попу,[8] а сама кружэлка з новымі сьпевамі павінна была выйсьці наступнай восеньню.[9] Сьпевы з сынглу, як і зьменены дрэс-код музыкаў, былі прадстаўлены 10 красавіка ў клюбе “Broadway” у рамках прэм’ернага шоў разам з Drum Ecstasy, Кассиопея, The Stampletons ды іншымі.[10][11][12][13][14][15][16]

Другі сынгл у рок-н-рол стылі[17] Rolz’n’Rulz быў выдадзены 15 верасьня 2010 году[18] й быў падтрыманы экспэрымэнтальным самотнікам рэміксаў HPS Remixed, на які трапілі 6 песень зь дзьвюх апошніх сынглаў у транс, драм-н-бэйс, даўнтэмпа ды іншых стылёвых апрацоўках ад шэрагу дыджэяў менскай электроннай сцэны.[19][20][21][22] Цікава, што ўсе песьні з абодвух самотнікаў Happy for a While («Happy for a While», «Out of Time») і аднайменнага Rolz’n’Rulz былі пазначаны з удзелам Аляксея Кузьняцова ў якасьці барабаншчыка, нягледзячы на яго зыход з гурта амаль год таму.[7][18] 3 сьнежня 2010 году група дала анлайн-канцэрт на самым вялікім беларускім вэб-парталу TUT.BY, дзе выканала ў тым ліку некалькі песень з гэтых новых сынглаў.[23][24][25][26]

У прэс-рэлізе ў падтрымку сынглу й EP гурт адзначыў, што праца над маючым адбыцца дэбютным альбомам будзе завершана ў пачатку зімы 2010 году.[27] Тым ня менш, на працягу 2011 году гурт прадоўжыў запіс твораў да яго.[28] Першапачаткова на дыску плянавалася выдаць 11 сьпеваў, і тэмы высакароднасьці, шчодрасьці, сілы духу, прагі да жыцьця з крыхай дзівацтваў і самаіроніі павінны былі прайсьці празь яго чырвонай ніткай.[29]

18 сакавіка 2012 году гурт зрабіў афіцыйны анонс свайго паўнафарматнага альбому ў кароткім відэа.[30][31] Музычныя працы за апошнія тры гады былі аб’яднаны кружэлкай «Gentleman», і гэты рэліз пачаў быць даступны з афіцыйнага сайту hairpeacesalon.com з 21 сакавіка 2012 году бясплатна з магчымасьцю «заплаціць столькі, колькі вы захочаце» для прыхільнікаў.[32][33][34] Варта адзначыць, што, нягледзячы на папярэднюю аб’яву, у фінальнай вэрсіі працы зьявіліся толькі 10 трэкаў.[5][35][36][37][38] Лідэр гурта Алег Вяль патлумачыў гэтае рашэньне:

« Першапачаткова 11 песень былі заплянаваны для альбому; пасьля завяршэньня запісу й падчас спроб сфармаваць гарманічны сьпіс кампазыцый аказалася, што адзін са сьпеваў зусім не ўліваецца ў агульную канву – яго прыйшлося выдаліць. »

Вакаліст Канстанцін Карман выказаў сваё адчуваньне альбому ў камэнтары Tuzin.fm у дзень яго выпуску:

« Мяркую, што на гэтым дыску няма прахадных песень. Альбом выйшаў разнастайным, але пры тым ён мае агульны настрой і не зацягнуты.[39] »

Пасьля першага канцэрту ў падтрымку самотніка ў Віцебску ў поўным складзе й далейшых спроб прадэманстраваць матэрыял новага альбому без гастрольнага ўдарніка ўлетку, будучы трыё ў пошуках новага сталага барабаншчыка ў выніку зыходу Ўладзімера Агаяна[40][41], пампэзнае шоў у падтрымку выхаду самотніка было адкладзена да 11 кастрычніка 2012 году.[42][43][44][45] У гэты дзень гурт Hair Peace Salon даў буйны сольны выступ у адным з самых папулярных канцэртных залаў Менску клюбе «RE:PUBLIC».[46][47][48] Падчас прэм’ернага выступу музыкі выканалі песьні з альбому Gentleman, некаторыя старыя гіты, сьпелі дуэт і пару кавэраў сваіх жа песень на беларускай мове, а таксама афіцыйна прадставілі свайго новага бубнача Аляксандра Сьцепановіча грамадзкасьці.[49][50][51]

Шмат дадатковых канцэртаў у падтрымку матэрыялу новага альбому, акустычных[52][41][53][54][55][56][57] і рокавых,[58][59][60][61][62][63][64][65][66][67][68][69][70] былі дадзены падчас наступнай паловы году,[71] у тым ліку трэцяе зьяўленьне на штогадовым фэстывалі «Акустыка вясны» ў сакавіку 2013 году.[72][73][74][75][76][77][78][79][80]

Аздабленьне CD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афармленьне альбому заслугоўвае асобных радкоў.[81] Разам з заканчэньнем працы над музычным бокам плыты ў канцы 2011 году гурт пачаў шукаць «сапраўднага мастака», які б намаляваў вокладку.[34] Такім чынам, на пярэдняй вокладцы й у буклеце CD дыску былі выкарыстаны малюнкі Сяргея Балянка, аднаго з самых вядомых беларускіх мастакоў XX-га стагодзьдзя.[36] Музыкі Hair Peace Salon былі ўражаны яго афортамі, якія яны знайшлі ў мастацкай галерэі.[31] Са згоды гравюрысту яго некалькі працаў былі набыты й ужыты для аздабленьня вокладкі й іншых старонак буклету CD,[82] а таксама для анімаванага відэа да анонсу кружэлкі.[30]

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« 10 дыхтоўных трэкаў. Нічога лішняга. «Gentleman» з шэрагу тых сёлетніх альбомаў, якімі можна безумоўна ганарыцца.[83] »

Tuzin.fm

Альбом атрымаў у асноўным станоўчую крытыку: «добрая, грунтоўная, прадуманая й гожая праца. Ну й асобны рэспэкт афармленьню»,[84] «яны маюць усё, што трэба – выдатныя галасы, неблагую лірыку, хвацкі гук, бездакорнае выкананьне, пісьменную падачу»,[2][3]Rolz’n’Rulz» чапляе",[3] «гэты калектыў і знаходзіцца якраз ці не за ўсіх бліжэй да стандартнай эўрапейскай традыцыі сумяшчэньня рокавага інструмэнтарыя з дастаткова папсовай мэлёдыкай»,[3][85] «мэлядычныя й мэлянхалічныя песьні, прыгожыя гітары й распазнавальны высокі вакал Алега Вяля»,[3] «зачараваньне HPS ня толькі ў стылістычнай вытрыманасьці, ня толькі ў бездакорна якаснай аранжыровачнай і кампазытарскай працы, але й у безумоўнай арганічнасьці»,[1] «спружына, якая пры выпростваньні ня робіць балюча, а лагодзіць»,[86] «прыемна чуць цэльны выпеставаны альбом, у якім ставяць не на адну-дзьве канкрэтныя песьні, а адразу на ўсе трэкі»,[87] «ласы я да ўсялякай брытаншчыны й гітаршчыны з мэлянхалічным вакалам і мінорнымі мэлёдыямі, таму й ня змог прайсьці міма»,[88] «шматгалосьсе, што часам прымушае ўспомніць лівэрпульскую чацьвёрку, надае гучаньню паветранасьць і адчуваньне буйнога мазка».[4] У той жа час аглядальнікі адзначылі адсутнасьць яркасьці й арыгінальнасьці, таму што запіс чуўся, як звычайны альбом брытанскай хвалі.[3]

«Вельмі слаўная праца, дзе адчуваецца індывідуальнасьць», як было адзначана ў аглядзе году Tuzin.fm[89] была абрана ў некалькі топаў беларускіх альбомаў, выпушчаных за гэты пэрыяд,[86][87][88][90][91][92][93] а яе першы трэк «Borderline» быў выбраны ў топ найлепшых сучасных беларускіх песень парталам Lenta.ru.[94] Таксама за CD гурт атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Дэбют году» на айчыннай музычнай прэміі Rock Profi.[95][96][97][98][99][100]

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

# Назва Музыка Словы Працягласьць
1 «Borderline» Алег Вяль Алег Вяль, Канстанцін Карман 4:09
2 «Gentleman» Канстанцін Карман Канстанцін Карман 4:47
3 «Face to Face» Канстанцін Карман Канстанцін Карман 3:57
4 «Happy for a While» Алег Вяль Алег Вяль 4:06
5 «Out of Time» Алег Вяль Алег Вяль 3:17
6 «Rolz’n’Rulz» Алег Вяль Алег Вяль, Канстанцін Карман 3:55
7 «Criminal» Алег Вяль Алег Вяль 3:36
8 «Dotted» Канстанцін Карман Канстанцін Карман 4:29
9 «Someone Better» Алег Вяль Алег Вяль 4:28
10 «Stand the Love» Канстанцін Карман Канстанцін Карман 4:27

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Hair Peace Salon:

Вытворчасьць:

  • Яўген «Yellow Kid» Сухавей — зьвядзеньне (1, 2, 6, 7, 8, 9, 10).
  • Павал Сініла — зьвядзеньне (3, 5).
  • Анатоль Шманай — зьвядзеньне (4).
  • Павал Сініла, студыя «Еverest Studio» — мастэрынг.
  • Slap — дызайн дызайн вокладкі з выкарыстаньнем афортаў Сяргея Балянка.
  • Сяргей Балянок — ілюстрацыі вокладкі.
  • Максім «Krukoff» Лушчык — анімацыя вокладкі.[30][31]

Кавэр-сьпевы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інды-рок гурт Bristeil стварыў кавэр-вэрсію сьпеву "Out of Time", з дапамогай беларускай мовы ажывіў яго гучаньне й выпусьціў твор на сваім самотніку Cyruĺnia Svietu пад назвай «Pa-za Časam» у 2014 годзе.[101][102]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в "Ситка Пит 2012-05" (KARAKUL, Anvil Smith, HAIR PEACE SALON, LOWRIDERZ, Organoid, Starpilot и др.). nneformat.ru. Праверана 2018-12-25 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  2. ^ а б Сяргей Будкін (2012-05-02) Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012(бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
  3. ^ а б в г д е Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио)(бел.) experty.by Праверана 2018-10-30 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  4. ^ а б Маша Колесникова. (2012-06-28) Внештатный эксперт М.Колесникова: Hair Peace Salon "Gentleman" Эўрапейскае радыё для Беларусі. experty.byПраверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  5. ^ а б Gentleman, by Hair Peace Salon. Bandcamp. Праверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  6. ^ Happy For A While (豆瓣)(кіт.). music.douban.com. Праверана 30 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  7. ^ а б Happy For A While - Single, by Hair Peace Salon. Bandcamp. Праверана 2017-06-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  8. ^ Hair Peace Salon пазбавіліся мэлянхаліі(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2010-04-07). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  9. ^ Группа Hair Peace Salon выпустила интернет-сингл, готовит альбом(рас.). experty.by (2010-04-07). Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  10. ^ Home-Fest «Cheelzzz» - концерт в Минске(рас.). afisha.tut.byПраверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  11. ^ Андрей Пятаков. (2010-04-14) home-fest «cheelzzz!»: пятилетие «fucktoreal promo»(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  12. ^ Hair Peace Salon презентуют интернет-сингл «Happy For A While»(рас.). Ultra-Music (2010-04-06). Праверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  13. ^ Егор Шеремет. (2010-04-14) home-fest «cheelzzz!»(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-21 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  14. ^ Home-Fest «Cheelzzz», Broadway, 11 апреля Минский Андерграунд. LiveJournalПраверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  15. ^ olya_liubimova. Фото "Hair Peace Salon". another.by. Праверана 2018-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  16. ^ home-fest «cheelzzz!»: вечер для ценителей харизматичной и профес­сиональной музыки(рас.). Ultra-Music (2010-03-31). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  17. ^ Антон Серенков. (2010-10-11) Субъективный интернет-обзор (сентябрь 2010)(рас.) experty.by Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  18. ^ а б Rolz'n'Rulz - Single, by Hair Peace Salon. BandcampПраверана 2017-06-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  19. ^ Hair Peace Salon выпустили новый интернет-сингл «Rolz’N’Rulz»(рас.). Ultra-Music (2010-09-17). Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  20. ^ Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon(бел.) generation.by Праверана 2018-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  21. ^ HPS Remixed – EP, by Hair Peace Salon. bandcamp. Праверана 2016-05-27 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  22. ^ Танчыць Hair Peace Salon(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2010-10-05). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-09 г.
  23. ^ Hair Peace Salon - Интервью & Live @ Tut.by Праверана 2018-11-23 г.
  24. ^ Hair Peace Salon в удалённом доступе(рас.) Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  25. ^ Онлайн-концерт: Hair Peace Salon(рас.) TUT.BY Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  26. ^ Online show: Hair Peace Salon @ tut.by (Full version) Праверана 2018-11-23 г.
  27. ^ Hair Peace Salon анонсируют новый альбом(рас.) experty.by Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  28. ^ Hair Peace Salon у аддаленым доступе(бел.) generation.by Праверана 2018-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  29. ^ NEWS | Hair Peace Salon Праверана 2017-06-17 г. Архіўная копія ад 2012-01-02 г.
  30. ^ а б в Hair Peace Salon new album announcement by Maxim Lushchyk Праверана 30 кастрычніка 2018 г.
  31. ^ а б в г Hair Peace Salon выпустили дебютный полноформатник (+скачать)(рас.) experty.by Праверана 2018-11-13 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  32. ^ GENTLEMAN (2012) Праверана 2018-10-28 г. Архіўная копія ад 2013-09-25 г.
  33. ^ Hair Peace Salon выпусьціў джэнтэльмэнскі альбом (+спампаваць)(бел.) generation.by Праверана 2018-10-29 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  34. ^ а б Хорошая новость(рас.). Hair Peace Salon (2012-03-18). Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-03-24 г.
  35. ^ Александр Чернухо. (2012-03-21) Hair Peace Salon выпустили альбом "Gentleman"(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  36. ^ а б Hair Peace Salon: "Мечтаний или надежд на глобальную популярность у нас нет" (+фото)(рас.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. experty.byПраверана 2018-11-13 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  37. ^ Gentleman专辑_GentlemanHair Peace Salon_在线试听 - 虾米音乐(кіт.). xiami.com. Праверана 2018-11-16 г. Архіўная копія ад 2018-11-16 г.
  38. ^ Минская группа «Hair Peace Salon» выпустила свой первый студийный сборник песен «Gentleman»(рас.). Памяркоўны Гук (2012-03-26). Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-04-09 г.
  39. ^ Hair Peace Salon выдалі першы альбом за 14 гадоў існаваньня(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-03-21). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  40. ^ 4=3(рас.). ГРАФФИТИ бар & клуб (2012-07-23). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  41. ^ а б А. С.; Сяржук Лацінскі. (2012-11-27) Hair Peace Salon выступили в Бобруйске (фото, видео)(бел.). babruisk.by. Праверана 2018-12-12 г. Архіўная копія ад 2013-09-22 г.
  42. ^ Hair Peace Salon презентует альбом, выпущенный полгода назад(рас.). Ultra-Music (2012-10-01). Праверана 2018-11-21 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  43. ^ На сцене столичного клуба Re:public - группа HAIR PEACE SALON. STA Logistic. Праверана 2017-06-17 г.
  44. ^ Проект «СТАрт»(рас.). СТА Логистик. Праверана 2018-11-28 г. Архіўная копія ад 2018-02-01 г.
  45. ^ Hair Peace Salon і Ірэна Катвіцкая запісалі трэк пра адзінства (+Mp3-прэм’ера)(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-10-09). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  46. ^ Vitaly Borodatos. (2012-10-07) В Репаблик джентлемены Hair Peace Salon наденут штаны(рас.) Минская волна. YouTubeПраверана 2018-12-14 г.
  47. ^ Маша Колесникова. (2012-10-02) Hair Peace Salon покажут "Джентельмена" широкой публике(рас.). experty.byПраверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  48. ^ Hair Peace Salon. sta-logistic.by. Праверана 2018-11-15 г. Архіўная копія ад 21 March 2016 г.
  49. ^ Hair Peace Salon - Stand The Rain (Live @ RE:PUBLIC) Праверана 2017-06-17 г.
  50. ^ Маша Калеснікава; Аляксандр Ждановіч. (2012-10-12) Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (фотарэпартаж)(бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  51. ^ Маша Калеснікава. (2012-10-12) Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (+фота)(бел.) experty.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  52. ^ Ольга Осокина. (2012-11-27) В Бобруйске выступила группа «Hair Peace Salon»(рас.). Бобруйский курьерПраверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-04-10 г.
  53. ^ Сяргей Будкін; Аляксандр Ждановіч. (2013-01-21) Вытанчаная акустыка ад Hair Peace Salon (фотарэпартаж). Будзьма беларусамі!Праверана 2018-10-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  54. ^ Сколько участников Hair Peace Salon нужно, чтобы взять интервью(рас.). Памяркоўны Гук (2013-01-21). Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-04-09 г.
  55. ^ Маша Калеснікава. Hair Peace Salon прапануюць старому вуху новае гучанне(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  56. ^ Вячеслав Радионов. (2013-01-14) Концерты недели: Кен Хенсли, Avias, Morfe’, Zui(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  57. ^ Алина Шиманская. (2013-03-26) Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика(рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-03-29 г.
  58. ^ Вячеслав Радионов. (2012-12-10) Анонсы недели: Brazzaville, AS/DS, [AMATORY, Akute, "Кассиопея"](рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  59. ^ Концерт Hair Peace Salon и Hummuskiss. Минск, 16 декабря 2012(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  60. ^ Эксперименты от Hair Peace Salon(рас.). ГРАФФИТИ бар & клуб (2013-01-12). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  61. ^ Татьяна Бобер; Алина Шиманская. (2013-04-03) Концерт Hair Peace Salon и Clover Club(рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2013-04-06 г.
  62. ^ Вячеслав Радионов. (2013-03-25) Концерты недели: Hair Peace Salon и Clover Club, Nazareth, Anacondaz, Emergenza, "Аддис Абеба", Tribute to AC/DC(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  63. ^ Концерт групп Hair Peace Salon и Clover Club. Минск, 31 марта 2013(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  64. ^ Вячеслав Радионов. (2013-03-23) Итоги розыгрыша билетов на концерт Clover Club и Hair Peace Salon(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  65. ^ Александр Чернухо. (2013-03-22) Конкурс от Ultra-Music: выиграй два билета на концерт Clover Club и Hair Peace Salon(рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2018-11-24 г.
  66. ^ Розыгрыш билетов на "Hair Peace Salon" и "Clover Club"(рас.). Памяркоўны Гук (2013-03-26). Праверана 2018-11-28 г. Архіўная копія ад 2013-03-29 г.
  67. ^ Great Britpop Friday!(рас.). ГРАФФИТИ бар & клуб (2013-04-21). Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2018-11-23 г.
  68. ^ New-Wave Праверана 2017-05-21 г. Архіўная копія ад 2019-02-18 г.
  69. ^ Ольга Зингер. (2013-04-17) Презентуют местный музыкальный сборник(рас.). Газета «Iнфа-Кур'ер». Праверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-04-10 г.
  70. ^ Ольга Зингер. (2013-04-24) На презентации «ССК-2» пели про рай, поощряли гостей города и делали всё наоборот(рас.). Газета «Iнфа-Кур'ер». Праверана 2019-04-10 г. Архіўная копія ад 2019-04-10 г.
  71. ^ NEWS | Hair Peace Salon Праверана 2017-05-21 г. Архіўная копія ад 2013-01-19 г.
  72. ^ Маша Колесникова. (2013-03-05) "Акустика весны": другие интонации для общения с молодежью (слушать)(рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2018-11-28 г. Архіўная копія ад 2018-11-26 г.
  73. ^ Евгений Кедо. (2013-03-05) Акустика весны: куда катится фестиваль? (фотоотчет)(рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-04-09 г.
  74. ^ Маша Калеснікава. (2013-03-05) "Акустыка вясны": іншыя інтанацыі для размовы з моладдзю (слухаць)(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  75. ^ «Акустика весны». Минск, 1 марта 2013(рас.). Ultra-Music. Праверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  76. ^ Вячеслав Радионов. (2013-02-26) Концерты недели: "Бульфэст-international", "Acoustics of Spring", Street Awards, "Т!", вечер памяти Лёши Липа(рас.). Ultra-Music. Праверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  77. ^ "Акустика Весны" - концерт в Минске(рас.). afisha.tut.byПраверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
  78. ^ Встречаем весну вместе!!! Акустика-2013. handspoke10.rssing.com (2013-02-13). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
  79. ^ Открытие весны с акустикой(рас.). DOSUG.BY (2013-02-20). Праверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  80. ^ Вячеслав Радионов. (2013-02-20) Весна начнётся с акустики(рас.). Ultra-Music. Праверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  81. ^ Hair Peace Salon on Twitter(анг.) Twitter Праверана 2018-11-04 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  82. ^ Харкін Дэксімірэ. Harkin Deximire on Twitter(анг.) Twitter Праверана 2018-11-04 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  83. ^ Майстар-кляс ад Hair Peace Salon(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-05-03). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  84. ^ Маша Калеснікава. (2012-04-11) Hair Peace Salon "Gentleman"(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2017-06-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  85. ^ Дмитрий Подберезский. Gentleman(рас.). ej.by. Праверана 2018-12-09 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  86. ^ а б Маша Калеснікава: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё) experty.by Праверана 2018-11-11 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  87. ^ а б Сяргей Будкін: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё) experty.by Праверана 2018-11-11 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  88. ^ а б Александр Филимонов. (2013-04-09) Александр Филимонов (Россия): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год(рас.). experty.byПраверана 2018-11-11 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  89. ^ А хто там ідзе? Вынікі 2012 году(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-12-29). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  90. ^ Юлія Логінава. (2012-10-11) Ідэйнасць не пайшла на карысць "Ляпісам"(бел.). Товарищ.оnline. Праверана 2018-12-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  91. ^ Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио)(рас.) experty.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  92. ^ Ідэйнасць не пайшла на карысць "Ляпісам"?(бел.). UDF.BY (2012-10-12). Праверана 2018-12-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  93. ^ ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-06-02). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2018-12-20 г.
  94. ^ Александр Филимонов. (2013-04-10) Заводы стаяць, адны гітарысты ў краіне(рас.). Lenta.ruПраверана 2018-12-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  95. ^ «Ляпис Трубецкой» наградят за вклад в белорусский рок(рас.). Ultra-Music (2013-04-08). Праверана 2018-11-24 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  96. ^ Определены номинанты на премию «Rock Profi»(рас.). Памяркоўны Гук (2013-04-08). Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-04-12 г.
  97. ^ "Ляпис Трубецкой" наградят за вклад в белорусский рок(рас.). UDF.BY (2013-04-08). Праверана 2018-12-14 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  98. ^ Новая музыкальная премия Rock Profi: награда «За вклад» присуждена «Ляпису Трубецкому» naviny.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  99. ^ Ася Поплавская. (2013-04-17) Первую профессиональную музпремию получили Akute и «Ляписы» naviny.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  100. ^ "Ляпис Трубецкой" наградят за вклад в белорусский рок (+номинанты)(рас.) experty.by Праверана 2018-11-12 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  101. ^ Pa-za Časam (Hair Peace Salon cover), by Bristeil. bandcamp. Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  102. ^ Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё)(бел.). Tuzin.fm (2014-05-30). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2017-01-11 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]