In Vino

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
In Vino
Інфармацыя
Гады2003 — наш час
АдкульМенск, Беларусь
Моварасейская
Жанр(ы)панк-рок
Зьвязаныя праекты«Бетон»
Удзельнікі
Артур Шустоўскі
Павал Бурчык
Андрэй Верасаў
Былыя ўдзельнікіАляксеей Івашка
Дзяніс Дзенісевіч
Кірыл Плявака
Стэша Казак
Юлія Капцяева
Нік Пятровіч
Аляксей Барозна
Сяргей Сугак
invinoband.by

«In Vino» — беларускі панк-рок гурт зь Менску, створаны франтмэнам Артурам Шустоўскім у 2003 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Восеньню 2003 году Артур Шустоўскі сустрэўся з бубначом Аляксеем Івашка, і яны вырашылі аб’яднацца ў свой гурт разам з экс-удзельнікамі гурту «Бетон»: бас-гітарыстам Дзянісам Дзенісевічам і сола-гітарыстам, бэк-вакалістам Кірылам Плявакам — абодва зь іх адыграюць у новым калектыве год[1]. Летам 2004 году крэсла за барабанамі пераймае Сяргей Сугак, а восеньню таго ж году ў гурт уліваецца бас-гітарыст Аляксей Баразна[1].

Артур Шустоўскі, лідар «In Vino»

Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кацярына Асіпчык для «Музыкальнай газеты» у 2007 годзе зрабіла разбор музычнай формулы гурту: панк-рок на смаркатыя тэксты пра каханьне[2].

Канцэртны аглядальнік «XLAM.BY» Юлія «Ju» Тынявіцкая пасьля выступу гурта на трыбьюце «Placebo» у 2008 годзе ўзгадвала, што для ўдзельнікаў гурту характэрны стыльныя касьцюмы, макіяж, і іх звычайна ў дастатку падтрымліваюць віскотныя дзяўчынкі[3]. Віка «Кактус» Нарко з «LiveSound.by» у аглядзе той жа імпрэзы пісала пра «заўзяты панк-рок з звонкім, амаль падлеткавым вакалам, над якім, дарэчы, яшчэ можна працаваць і працаваць»[4].

На прыкладзе трыбьюту «Ляпіса Трубяцкога» ў 2011 годзе грамадзкая кампанія «Будзьма Беларусамі!» сьведчыла апалітычнасьць гурта[5].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыкі гурту «Milque Twins» характарызавалі сваіх супернікаў па конкурсу «Музычны плэй-оф» у 2007 годзе як гурт, які дастойны фіналу й настрой якога спадабаўся[6].

Дар’я Рублеўская па выніках канцэрту на пяцігодзьдзе «Martin S.» перадавала пра «вузкае кола слухачоў» гурта[7].

Назва гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «In vino veritas» (па-лацінску: Ісціна ў віне) прыйшла да ўдзельнікаў з нагоды браць на першыя рэпэтыцыі па некалькі бутэлек віна, выпіты алькаголь зь якіх дазваляў пісаць песьні спарней[1][8]. Франтмэн Артур Шустоўскі тлумачыў Машы «СкаZка» Сказцы з «Музыкальнай газеты»: «Музыка стала цячы як віно, напоўнілася сэнсам, і ў словах была чутна нотка той праўды, якую называюць ісьцінай»[1]. Пад канец 2004 году апошняе слова ў назьве было вырашана ўбраць, бо «ісьціна прысутнічае ў самой музыцы»[1].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «В свои 23» (2006)
  • «Акустика» (2012)

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Гимн» (2013)
  • «С новым годом» (2013)
  • «О Монро» (2013)
  • «Влюбился в суку» (2014)
  • «Пойдем курнём» (2014)
  • «Будь моей женой» (2014)
  • «Тебе 24» (2014)

Удзел у зборніках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «LiveSound. Made in Belarus» (2007), трэк Мечты

Кліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Марта» (2008)
  • «Влюбился в суку» (2014)
  • «Будь моей женой» (2016)

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Артур Шустоўскі — вакал, гітара (2003—)
  • Павал Бурчык — бас-гітара, бэк-вакал (2019—)
  • Андрэй Верасаў — ударныя (2019—)

Былыя ўдзельнікі
  • Аляксеей Івашка — ударныя (2003—2004)
  • Дзяніс Дзенісевіч — бас-гітара (2003—2004)
  • Кірыл Плявака — сола-гітара, бэк-вакал (2003—2004)
  • Стэша Казак — віялянчэль (2009—2010)
  • Юлія Капцяева — скрыпка (2009—2010)
  • Нік Пятровіч — клявішныя, бэк-вакал (2010—2013)
  • Аляксей Барозна — бас-гітара, бэк-вакал (2004—2018)
  • Сяргей Сугак — ударныя (2005—2018)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Мария “СкаZка” Сказка. Группа "In Vino" в мечтах о туманном Альбионе (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-10-30 г.
  2. ^ Екатерина Осипчик. (2007-01-30) Белорусский русский рок (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2008-06-20 г.
  3. ^ Юлия “Ju” Тыневицкая. (2008-03-20) Placebo tribute, 20 марта, DAclub (рас.). XLAM.BYПраверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2017-04-24 г.
  4. ^ Вика “Кактус” Норко; Андрей “duckling” Черницкий. (2008-03-28) СТАТЬИ: Музыка-идеология: трибьют группе Placebo (рас.). LiveSound.byПраверана 2020-07-15 г. Архіўная копія ад 2008-04-02 г.
  5. ^ “З вамі была група “Ляпис Трубецкой”! – у Мінску прайшоў трыб’ют каманды Сяргея Міхалка (фотарэпартаж) (бел.). Будзьма беларусамі! (2011-05-10). Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-12-16 г.
  6. ^ Юлия “Ju” Тыневицкая; Лина Чайковская. (2007-12-28) MILQUE TWINS. Они продаются в аптеках (рас.). XLAM.BYПраверана 2019-12-15 г. Архіўная копія ад 2017-04-25 г.
  7. ^ Дар’я Рублеўская; Арт Сядзіба. (2017-03-19) Пяцігоддзе гурта Martin S. Як гэта было (бел.). Samoe RadioПраверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-12-16 г.
  8. ^ ВероНика Перепелкина. Invino :: INVINO (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-05-27 г.