Bristeil
Bristeil | |
Гурт Bristeil у 2014 годзе, зьлева направа: Алег Вяль, Аляксандар «Stepkinz» Сьцяпановіч, Максім Быкаў, Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец | |
Гады | 2013 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | поп-рок[1], інды-рок[2] |
Зьвязаныя праекты | «Jitters», «Hair Peace Salon», «Helaiv» |
Удзельнікі | Алег Вяль Максім Быкаў Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец Аляксандар «Stepkinz» Сьцяпановіч |
bristeil.com |
Bristeil — беларускі поп-рок і інды-рок гурт зь Менску. Беларускамоўны калектыў быў створаны ў 2013 годзе франтмэнам «Hair Peace Salon» Алегам Вялем, які лічыцца адным з найлепшых рок-выканаўцаў краіны[3][4]. Гурт выпусьціў пазітыўна сустрэты «Tuzin.fm» дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu»[5][6] й перамог у песенным конкурсе Tricky(ru), дарабіў яго незавершаную кампазыцыю[7][8], што разам дазволіла намінавацца па лініі ўзнагародаў «Tuzin.fm» на «Адкрыцьцё году» ў 2014 годзе[9]. У цяперашні час яго вакаліст-гітарыст Алег Вяль засяроджаны на напісаньні песень для свайго сольнага электроннага музычнага праекта пад назваю «Helaiv», створанага ў 2017 годзе[1][10][11][12].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходжаньне з «Hair Peace Salon»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карані «Bristeil» паходзяць з «Hair Peace Salon», брыт-поп і пауэр-поп гурта зь Менску, аднаго з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року[13][14][15][16][17]. Утвораны ў 1998 годзе й вядомы пераважна па свайму ангельскамоўнаму рэпэртуару, ён здабыў пэўны посьпех, за сваю гісторыю выдаў паўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сынглаў і самотнікаў[18], адзначыўшыся прызавым удзелам у шэрагу музычных спаборніцтваў[19].
З моманту рэлізу апошняе кружэлкі «Gentleman» «Hair Peace Salon» быў з большага неактыўны на музычнай сцэне, і ў 2013 годзе яго франтмэн Алег Вяль вырашыў працягнуць ствараць музыку самастойна й надалей. Ён прыпыніў дзейнасьць «Hair Peace Salon» з-за пасіўнасьці гурта, каб пісаць песьні ў новым праекце[20][21]. Атрымаўшы некаторы досьвед гульні дуэтам «VS ½ HPS» вясною 2013 году[22], бубнач «Hair Peace Salon» Аляксандар «Stepkinz» Сьцяпановіч вырашыў працягнуць творчы саюз з Алегам Вялем, і яны абодва заснавалі «Bristeil»[23].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 2013 году два іншых чальца далучыліся да ансамбля: бас-гітарыст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец і сола-гітарыст Максім Быкаў, якія завяршылі фармаваньне клясычнага складу рок-гурта[23]. 2 сьнежня 2013 году «Bristeil» выпусціў першы сынгл «Heta Mahčyma» на «SoundСloud(uk)», які стане часткаю яго будучага дэбютнага міні-альбому[21][24]. Гэта быў першы рэліз музыкаў, і з дапамогаю яго «Bristeil» анансаваў новы беларускамоўны максі-сынгл, заплянаваны да выпуску вясною 2014 году[25].
Дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu» быў выпушчаны ў сьвет 26 траўня 2014 году[5][6]. «Bristeil» напісаў чатыры песьні для гэтага EP, дзьве зь якіх сталі кавэрамі: адна – рок-вэрсіяю хіта Ланы Дэль Рэй[прыбраць шаблён] «Video Games» на беларускай мове, другая – песьняй «Hair Peace Salon» «Out of Time» з альбому «Gentleman», перасьпяванай на роднай мове пад назваю «Pa-za Časam»[26][27]. Рэліз атрымаў хвалебную ацэнку ад Сяргея Будкіна, заснавальніка музычнага парталу «Tuzin.fm»: «Глыбіня ў тэкстах і далікатнасьць у падачы. Кожны з чатырох трэкаў заслугоўвае ўвагі і, безумоўна, шчыльных ратацыяў»[28]. Праца над усімі трэкамі вялася яшчэ калі «Нair Рeace Salon» не сышоў у бестэрміновы творчы адпачынак, адсюль і назва максі-сынгла з адсылкаю да яго ангельскай назвы «па-беларуску: Цырульня сьвету»[5][6].
21 верасьня 2014 году «Bristeil» выпусьціў свой першы відэасынгл на новую песьню «Muzyka Hučyć»[29][30]. Гурт зрабіў кліп на аснове кадраў з сэансу жывога запісу кампазыцыі «Unfinished Song», напісанаю для конкурсу Tricky(ru)[31][32], спаборніцтва, выйгранага яго франтмэнам Алегам Вялем за год да таго[7][8][33]. Паводле ўмоваў конкурсу патрабавалася дарабіць незавершаную песьню Tricky(ru)[34], а пераможца атрымліваў магчымасьць прасьпяваць яе закончаную варыяцыю разам з ім на адной сцэне[35][36].
У той жа час, калі быў выпушчаны кліп, гурт зьмяніў і правапіс сваёй назвы. Арыгінальная назва калектыву «Брыстоль» (па-ангельску: «Bristol») была зьменена на «Bristeil». Лідэр гурта Алег Вяль абвясьціў пра гэта ў заяве для «Tuzin.fm»:
Цяпер назва каманды будзе пісацца як «Bristeil». Мы так вырашылі чыста з практычных меркаваньняў. Так нас лягчэй будзе знайсьці ў нэце, але ад гэтага сэнс назвы не зьмяняецца: мы маем на ўвазе нейкае месца, дзе напэўна добра. Адназначна там музыка й душа.[37] | ||
Музычная дзейнасьць гурта ў 2014 годзе дапамагла артыстам атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыцьцё году» на прэміі «Героі году» «Tuzin.fm»[38][39]. Уручэньне яе ўзнагародаў адбылося 12 сьнежня 2014 году, і «Bristeil» быў абвешчаны ў складзе выканаўцаў на галя-канцэрце[40][41], але ў самы апошні момант перад сваім выступам басіст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец пашкодзіў палец, якім ён граў. Такім чынам гурт не выступіў на канцэрце пераможцаў, але быў там і сустрэўся са сваімі прыхільнікамі на месцы правядзеньня цырымоніі ўзнагароджаньня[42].
Увосень 2014 году Маша Калесьнікава з Эўрапейскага радыё для Беларусі паведаміла, што гурт працуе над новымі песьнямі[29][30]. У тым жа годзе Ільля Маліноўскі, музычны рэдактар той жа радыёстанцыі, ужо прыадчыняў таямніцу аб рыхтаваным да выпуску сынглу «па-беларуску: Вольны», перазапісанага ў творчым перакладзе на беларускую сьпеву «Gentleman» з альбому «Hair Peace Salon» «Gentleman», але які яшчэ нідзе не выконваўся[43]. Тым ня менш апошні на дадзены момант музычны твор ад гурта быў прадстаўлены 9 верасьня 2015 году ў якасьці кароткага «Vine(uk)» кліпу[44], і, відавочна, асноўны фокус музыкаў быў ссунуты ў бок сваіх новых пабочных праектаў, у прыватнасьці «Helaiv» Алега Вяля[1][10][11][12].
Алег Клімаў як карэспандэнт газэты «Культура» рэфлектаваў наконт заняпаду гурта, які «шчыра шкада згінуў заўчасна», у 2017 годзе, выказваючы думку, што Алег Вяль не дацярпеў да таго моманту, каб яго дзецішча «трывала ўмацавалася на клюбнай канцэртнай сцэне»[45].
Ацэнкі й стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На прыкладзе міні-альбому «Cyruĺnia Svietu» Сяргей Будкін, заснавальнік «Tuzin.fm» і аўтар «Будзьма беларусамі!», пісаў, што ў творчасьці гурта захавалася разыначка, якая была ўласьцівая музыцы «Hair Peace Salon», з той толькі розьніцаю, што гучаньне новага калектыву Алега Вяля стала мякчэй. Унутраны драйв, сьветлы сум характарызуюць музыку разважаньняў багатага ўнутранага сьвету яго франтмэна, які «вельмі тонка адчувае рэальнасьць»[28][46]. «Tuzin.fm» каталягаваў гурт як «мілагучны інды-рок»[2].
Вячаслаў Радзівонаў, заснавальнік музычнага парталу «Ultra-music.com(be)», абазначаў гучаньне «Bristeil» як тое, якое нагадвае гурт «Hair Peace Salon» у яго раньнія гады[47]. Некалькі кантраставалі «Experty.by», што ахарактарызавалі музычную трансфармацыю брытанскага інды-рокера Алега Вяля ў сваім новым калектыве «прыкметным ухілам у поп-рок»[1].
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Часовая шкала
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cyruĺnia Svietu (2014)[28][46]
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва |
---|---|
2013 | «Heta Mahčyma»[21][24] |
2014 | «Muzyka Hučyć»[29][30] |
Музычныя відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва |
---|---|
2014 | «Muzyka Hučyć»[29][30] |
Узнагароды й намінацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Героі году» (прадстаўлены Tuzin.fm)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Намінант | Узнагарода | Вынік |
---|---|---|---|
2014 | Bristeil | «Адкрыцьцё году» | намінацыя[9][38][49] |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Helaiv с приветом от Hair Peace Salon (+слушать) (рас.) experty.by Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-10-17 г.
- ^ а б Bristeil (Bristol) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-11 г.
- ^ Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по "Динамо" и искать новую маечку – слишком дорого (рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2010-06-20). — Лидер команды, гитарист и вокалист Олег Вяль считается одним из лучших белорусских рок-исполнителей.. Праверана 2018-11-11 г. Архіўная копія ад 2017-01-11 г.
- ^ Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) (бел.) experty.by — „Олега Вяля я считаю одним из лучших отечественных англопоющих рок-вокалистов“, – Олег Климов. Праверана 2018-10-30 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
- ^ а б в г Илья Малиновский. (2014-05-28) Презентация на Еврорадио: ЕР "Цырульня свету" от группы Bristol (слушать) (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ а б в г Ілля Маліноўскі. (2014-05-28) Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Цырульня свету” ад гурта Bristol (слухаць) (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ а б Маша Колесникова. (2013-12-12) Спеть вместе с Tricky: миссия не выполнена (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-11 г.
- ^ а б Маша Калеснікава. (2013-12-11) Паспяваць разам з Tricky: місія не выкананая (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ а б "Герои года — 2014". Шорт-лист премии от Tuzin.fm (рас.) Tuzin.fm. TUT.BY (2014-12-03). — Проект вокалиста самой крутой англоязычной инди-команды страны Hair Peace Salon Олега Вяля…. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ а б Даша “Sheeborshee” Сазанович. (2017-12-18) Неизданная музыка учеников Ableton School (рас.). 34mag. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ а б Маша Калеснікава. (2017-10-20) Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-10-17 г.
- ^ а б Маша Колесникова. (2017-10-20) Вокалист Hair Peace Salon Олег Вяль представил сольный электронный проект Helaiv (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ СБ. (2009-04-09) Hair Peace Salon заспявае па-беларуску (бел.). Наша Ніва. Праверана 2019-05-16 г. Архіўная копія ад 2019-05-16 г.
- ^ ЕВ. (2005-12-20) Минск отметил день рождения Джима Моррисона (рас.) Telegraf.by. Музыкальная газета. Праверана 2018-12-07 г. Архіўная копія ад 2006-01-03 г.
- ^ Віктар Сямашка; Андрэй Назараў. (2010-10-12) “Электрасфэра” Кракатук №035 (бел.) podfm.ru. Беларускае Радыё Рацыя. — Працягнем агляд электрасфэры гуртом „Hair Peace Salon“. Флягманы айчыннага брыт-попу... Дыджэйскія вэрсіі аказаліся лепшымі за арыгіналы.... Праверана 2019-11-07 г. Архіўная копія ад 2019-11-07 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2012-05-02) Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2019-03-22 г. Архіўная копія ад 2019-03-22 г.
- ^ Олег Климов. (2011-01-22) Пара фраз, залетевших оттуда (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
- ^ Hair Peace Salon выдалі першы альбом за 14 гадоў існаваньня (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-03-21). Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
- ^ Перазагрузка: Hair Peace Salon (бел.) Tuzin.fm. TUT.BY (2009-04-09). Праверана 2018-11-15 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Маша Колесникова. (2013-12-02) Лидер Hair Peace Salon презентует свою новую группу (слушать) (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ а б в Маша Калеснікава. (2013-12-03) Лідар Hair Peace Salon прэзентуе новы гурт (+слухаць) (бел.). experty.by. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ Алина Шиманская. (2013-03-26) Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика (рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-27 г. Архіўная копія ад 2013-03-29 г.
- ^ а б в Text Press Kit. Bristeil. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ а б Маша Калеснікава. (2012-12-02) Лідар Hair Peace Salon прэзентуе свой новы гурт (слухаць) (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2018-12-02 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ Сяргей “SB” Будкін. (2014-01-07) Bristol. Перамагчы немасьць дзён (аўдыё) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
- ^ Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) (бел.). Tuzin.fm (2014-05-30). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2017-01-11 г.
- ^ Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (бел.). Ultra-music.com(be) (2014-05-29). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
- ^ а б в Сяргей Будкін. (2014-09-12) Унутры Алега Вяля (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-12-02 г.
- ^ а б в г Маша Колесникова. (2014-09-23) Олег Вяль и Bristol доделали незавершённый трек Tricky (слушать) (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ а б в г Маша Калеснікава. (2014-09-23) Алег Вяль і Bristol дарабілі незавершаны трэк Tricky (слухаць) (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ Міла Котка. (2013-10-02) Tricky шукае новы вакал. Можа, ім будзеце вы? (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ Мила Котка. (2013-10-02) Tricky ищет новый вокал. Может, им будете вы? (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
- ^ Music Sounds - Unfinished Track Tricky (анг.). SoundCloud(uk). Праверана 2018-11-15 г.
- ^ Tricky - 'Unfinished Track' (анг.). SoundCloud(uk). Праверана 2018-11-15 г.
- ^ Маша Калеснікава. (2013-11-16) Лідар Hair Peace Salon выступіць з Tricky ў польскім Уроцлаве (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2019-06-26 г.
- ^ Маша Колесникова. (2013-11-16) Лидер Hair Peace Salon выступить с Tricky в польском Вроцлаве (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2019-06-26 г.
- ^ Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil (бел.). Tuzin.fm (2014-10-07). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ а б Маша Калеснікава. (2014-11-13) Tuzin.fm абвясціў прэтэндэнтаў на прэмію "Героі года" (бел.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. experty.by. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ Александр Чернухо. (2014-11-13) Tuzin.fm вызначыць найлепшых музыкаў года (бел.). Ultra-music.com(be). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
- ^ На прэміі «Героі года» выступіць шасцёра намінантаў (бел.). Ultra-music.com(be) (2014-11-20). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ Героі году жывуць у Горадні (бел.). Свабода (2014-12-13). Праверана 2020-08-17 г. Архіўная копія ад 2020-08-17 г.
- ^ Bristeil (2014-12-13) Bristeil в Твиттере: "Please, receive our apologies for yesterday "performance": on the way to the show our bas player injured his finger :( #sorry #wishyouhealth". Twitter. Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ Ілля Маліноўскі. (2014-07-18) Пра што хіты англамоўных беларускіх рокераў (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-07-08 г. Архіўная копія ад 2019-07-08 г.
- ^ Bristeil's post on Vine (анг.). Vine(uk) (2015-09-09). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
- ^ Алег Клімаў. (2017-11-11) Аўдыя & Відэа (бел.). Культура. Праверана 2020-02-11 г. Архіўная копія ад 2020-02-11 г.
- ^ а б Сяргей Будкін. (2014-06-12) Унутры Алега Вяля (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
- ^ Вячеслав Радионов. (2013-12-03) Лидер Hair Peace Salon презентовал новую группу (рас.). Ultra-music.com(be). Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
- ^ Bristeil | show-biz.by Праверана 2020-10-09 г.
- ^ "Героі году — 2014". Шорт-ліст прэміі ад Tuzin.fm (бел.). Tuzin.fm (2014-11-12). — Праект вакаліста самай крутой ангельскамоўнай індзі-каманды краіны Hair Peace Salon Алега Вяля.... Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2017-12-31 г.