Мутнаевока
Мутнаевока | |
Гады | 2005 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Беларусь, Менск |
Мова | Беларуская, расейская |
Жанр | Альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк |
Удзельнікі | Яўген Змушка Васіль Сідарок Аляксандр Кавалёў Аляксандр Ільін |
Былыя ўдзельнікі | Аляксандр Бялоў Антон Чарнышоў |
«МутнаеВока» — беларускі гурт, які выконвае песьні на беларускай мове. Створаны ў 2005 годзе ў Менску. Граюць альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютны альбом «Пошлы гламур» у 2010 годзе стаў першым буйным запісам гурту. Акрамя гэтага альбому, у дыскаграфію гурта ўваходзяць некалькі сынглаў, ЕР, а таксама другі поўнафарматны дыск «Дзень Незалежнасьці» (2014), які ўвайшоў у 10-ку лепшых альбомаў 1-га паўгодзьдзя на думку парталу Experty.by[1].
З 2014 году з гуртом замест дырэктару клюбу «Re:Public» Андрэя Старцава[2] пачынае працаваць прадусар Ганна Маркевіч, якая ў далейшым становіцца дырэктарам калектыву.
У траўні 2015 году гурт выпускае максі-сынгл «Голыя танцы». У 2016 годзе рэліз адзначаецца музычнай прэміяй «Даём рады» як лепшы сынгл 2015 году.
МутнаеВока выступаў на адной сцэне з такімі музыкамі, як «Сегодня Ночью», Noize MC, «Animal Джаz» і «Воплі Відоплясова». У верасьні 2013 году музыкі выйшлі на сцэну Менскага Палацу спорту разам зь фінскім рок-гуртом The Rasmus. 1 сьнежня 2015 году — «разагрэлі» брытанскі гурт «Carl Barаt & The Jackals» ў сталічным клюбе «Re:Public».[3]
Першыя прадстаўнікі Беларусі на фэстывалі «Соседний мир» (2011, Украіна), удзельнікі фэстываляў «Жывы гук on-line»[4] (2009, 2013, Беларусь), «Рок-Млын» (2011, Беларусь), «Мотор байк-фэст» (2011, 2012, Беларусь), а таксама «Рок за баброў» (2010, Беларусь), дзе занялі 3-е мейсца ў спаборы «Движение за освежение». У 2015 годзе гурт прыняў удзел у рок-фэстывалі ў Лагойску, а таксама стаў пераможцам конкурсу і адкрыў фэстываль «GreenFest»[5]. У 2016 годзе гурт стаў удзельнікам фэстываля «Lidbeer».[6]
У 2014 годзе выйшаў першы прафэсійны кліп гурту на песьню «Апантаны».[7]
У красавіку 2016 году гурт прадставіў Беларусь і выступіў ў межах тэматычнага беларускага паказу на музычнай канфэрэнцыі Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу.[8]
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пошлы гламур (2010)
- Дзень Незалежнасьці (2014)
- Мэтро (2018)
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Усе мае сябры (2011)
- Ліхаманка (2012)
- Апантаны (2014)
- Голыя танцы (2015)
- Лініі (2019)
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актуальны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яўген Змушка — cьпеў,
- Алесь Ільін — бас,
- Васіль Сідарок — гітара,
- Алесь Кавалёў — бубны,
- Ганна «Міра» Маркевіч — дырэктар гурту
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Бялоў
- Антон Чарнышоў
- Віталь Каралец
- Філіп Дылеўскі
- Павал Волкаў
- Аляксей Яфрэменка
- Кірыл Тараненка
- Васіль Ярмоленка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мутнаевока Spatify Мутнаевока Instagram
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.experty.by/content/albomy-2014-top-10-za-pervoe-polugodie-audio
- ^ https://web.archive.org/web/20200304164236/https://ej.by/music/artists/mutnaje.html
- ^ https://naviny.by/rubrics/culture/2015/11/30/ic_news_117_467484(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20091211193906/http://euroradio.fm/by/953/photoreps/37421
- ^ https://naviny.by/rubrics/culture/2015/07/02/ic_news_117_460024(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20161111125929/http://www.interfax.by/news/belarus/1212088
- ^ https://web.archive.org/web/20210709182936/https://telegraf.by/2014/11/gruppa-mutnaevoka-snyala-pervii-professionalnii-klip
- ^ http://bel.sputnik.by/stage/20160414/1021756056.html