Дзьмітры Калдун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзьмітры Калдун
Дзьмітры Аляксандравіч Калдун
Koldun Eurovision 2007 (cropped).jpg
Дата нараджэньня 11 чэрвеня 1985 (34 гады)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Альма-матэр хімічны факультэт БДУ[d]
Занятак сьпявак
Жанры поп-музыка, поп-рок і сынці-поп
Інструмэнты гітара, фартэпіяна і голас
Псэўданімы Калдун, Дзіма Калдун
Супрацоўніцтва Віктар Дробыш
Філіп Кіркораў
Яна Рудкоўская
Сайт www.koldun.name

Дзьмітры Аляксандравіч Калдун (нарадзіўся 11 чэрвеня 1985, Менск, БССР) — беларускі сьпявак, пераможца праекту Першага каналу «Фабрыка Зорак-6».[1] Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Эўрабачаньне 2007 зь песьняй Work your magic, за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў 6 месца, атрымаўшы максымальныя 12 балаў ад Ізраілю, Украіны і Расеі. Скончыў хімфак БДУ.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Народны артыст» і «Фабрыка зорак»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе Дзьмітры стаў фіналістам праекту Народны артыст-2 на тэлеканале РТР, але перамогу не атрымаў, хоць і запомніўся гледачам.

У 2004 і 2005 гадах Дзьмітры працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у фэстах: Маладэчна-2005 і Славянскі кірмаш у Віцебску.

У 2006 годзе прымаў удзел у нацыянальным адборы Беларускага Эўрабачаньня (Эўрафэст) зь песьняй «May be».

У гэтым жа годзе Калдун становіцца пераможцам праекту Першага Канала «Фабрыка Зорак-6». Пасьля сумеснага выкананьня з групай Scorpions песьні Still loving you, атрымлівае запрашэньне ад саліста Кляўса Майнэ выканаць гэтую песьню ў рамках сумеснага туру. Пасьля перамогі на «Фабрыцы 6» Калдун складае дамову з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта К. Г. Б., аднак хутка пакідае гурт.

Эўрабачаньне-2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе Дзьмітры выйграе беларускі адбор на Эўрабачаньне-2007 «Эўрафэст» зь песьняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Эўрабачаньня 10 траўня 2007 Калдун мінуў у фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.

З 2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 4 лістапада 2007 году Дзьмітры Калдун выступіў на Манежным пляцы ў цэнтры Масквы на мітынгу-канцэрце, арганізаваным пракрамлёўскім рухам «Маладая Гвардыя», прасьпяваўшы тамака пра «Яростный стройотряд» (па-беларуску: «Люты будатрад»).
  • Зь сьнежня 2007 году па сакавік 2008 Дзьмітры прымае ўдзел у праекце Першага канала «Дзьве зоркі», у пары з Натальляй Рудовай.
  • 1 лютага 2008 мінула цырымонія ўручэньня прэмій «Гукавая дарожка» Калдун перамог у намінацыі «sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песьню «Царевна» (па-беларуску: «Царэўна»).
  • Разам з новым прадусарам Аляксандрам Луневым (аўтар гітоў Never let you go і Lady Flame) запісвае новыя песьні: «Любить до слез» (па-беларуску: «Кахаць да сьлёзаў»), «Мелодия любви» (па-беларуску: «Мэлёдыя каханьня»).
  • Выхад дэбютнага альбома Дзьмітрыя Калдуна з назвай «КОЛДУН» плянаваўся ўвосень 2008 году, але прэзэнтацыя адбылася 26 верасьня 2009 году ў клюбе «Рэактар».
Папярэднік
Паліна Смолава
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2007
Наступнік
Руслан Аляхно

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дзьмітры Калдунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў