Пол Макартні
Пол Макартні (па-ангельску: James Paul McCartney) — брытанскі кампазытар, рок-музыка, сьпявак. Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнікаў групы The Beatles.
У інтэрнет-апытаньні, праведзеным BBC News Online, быў названы «найвялікшым кампазытарам тысячагодзьдзя» і апярэдзіў Баха, Моцарта і Бэтговэна[7]. Аўтар адных з найбольш славутых песень у гісторыі папулярнай музыкі — сярод іх найбольш сьпяваная ў сьвеце (больш за 3 тысячы кавэр-вэрсій[8]) песьня «Учора» (па-ангельску: Yesterday), «Няхай будзе так» (па-ангельску: Let It Be), «Мыс Кінтайр» (па-ангельску: Mull of Kintyre) ды іншыя.
Па зьвестках кнігі рэкордаў Гінэса, зьяўляецца музыкам, які болей за ўсіх у сьвеце прадаў сваіх запісаў (400 мільёнаў дыскаў), мае найбольш у сьвеце песень, якія занялі першае месца ў сьпісах папулярнасьці (50), выступаў перад самай вялікай у сьвеце музычнай аўдыторыяй (350 тысячаў)[9] і зьяўляецца найбагацейшай рок-зоркай у сьвеце зь ліку тых, хто дагэтуль выступае (730 мільёнаў даляраў ЗША)[10].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 18 чэрвеня 1942 году ў Лівэрпулі (Вялікабрытанія) ў ірляндзкай сям’і. У 1956 годзе маці Пола памерла ад раку грудзей. Пасьля сьмерці маці самастойна навучыўся іграць на гітары. Раньняя страта маці стала адной з прычынаў збліжэньня Пола з Джонам Ленанам, чыя маці загінула, калі Джону было 17 гадоў.
Упершыню Джон і Пол сустрэліся 6 ліпеня 1957 году. Менавіта Пол пазьней угаварыў Джона ўзяць у музычную групу Джона The Quarrymen сябра Пола Джорджа Гарысана. Так утварылася аснова будучых легендарных The Beatles, у складзе якіх Пол выступаў з 1960 па 1970 год. Пасьля распаду The Beatles займаўся сольнай кар’ерай і ўтварыў музычную групу Wings (Крылы).
У 1969 годзе ажаніўся зь Ліндай Істман, зь якой меў 4 дзяцей. Лінда выступала с Полам у складзе Wings. У 1998 годзе Лінда, як і маці Пола, памерла ад раку грудзей.
Пасьля сьмерці Лінды быў яшчэ двойчы жанаты: з Гэтэр Мілз і Нэнсі Шэвэл.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У групе The Beatles разам з Джонам Ленанам Пол утварыў адзін з самых славутых аўтарскіх дуэтаў у гісторыі сусьветнай папулярнай музыкі.
На працягу ўсёй сваёй больш чым 50-гадовай музычнай кар’еры заставаўся творча актыўным і рэгулярна выпускаў музычныя альбомы і даваў канцэрты. З чатырох удзельнікаў The Beatles пасьля распаду групы Пол меў найбольш пасьпяховую сольную музычную кар’еру[11].
Надзелены шматбаковым талентам акрамя папулярнай музыкі Пол творча выявіў сябе ў клясычнай музыцы (найбольш вядомы зь яго клясычных твораў — «Лівэрпулская араторыя»), жывапісу, паэзіі і кінематаграфіі.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год выданьня | Альбом | Экспэртны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
1970 | McCartney [12] | |
1971 | Ram (Баран) [13]
|
|
1971 | Wild Life (Дзікае жыцьцё) [14]
|
|
1973 | Red Rose Speedway (Сьпідвэй чырвонай ружы) [15]
|
|
1973 | Band on the Run (Аркэстар (банда — гульня словаў) ва ўцёках) [16]
|
|
1975 | Venus and Mars (Вэнэра і Марс) [17]
|
|
1976 | Wings at the Speed of Sound (Крылы з хуткасьцю сьвятла) [18]
|
|
1976 | Wings over America (Крылы над Амэрыкай) [19]
|
|
1977 | Thrillington [20]
|
|
1978 | Wings Greatest (Найвялікшае «Крылаў») [21]
|
|
1978 | London Town (Горад Лёндан) [22]
|
|
1979 | Back to the Egg (Назад да яйка) [23]
|
|
1980 | McCartney II [24]
|
|
1982 | Tug of War (Перацягваньне канату) [25] | |
1983 | Pipes of Peace (Трубы міру) [26] | |
1984 | Give My Regards to Broad Street (Перадайце маё прывітаньне Шырокай вуліцы) [27]
|
|
1986 | Press to Play (Націсьні, каб зайграла) [28] | |
1987 | All the Best (Усё найлепшае) [29]
|
|
1988 | Снова в СССР (Зноў у СССР) [30]
|
|
1989 | Flowers in the Dirt (Кветкі ў брудзе) [31] | |
1990 | Tripping the Live Fantastic (Фантастычнае канцэртнае падарожжа) [32]
|
|
1991 | Liverpool Oratorio (Лівэрпулская араторыя) [33] | |
1993 | Off the Ground (Над зямлёй) [34] | |
1993 | Paul Is Live (Пол жыве) [35]
|
|
1997 | Flaming Pie (Пірог у агні) [36] | |
1997 | Paul McCartney’s Standing Stone (Менгір Пола Макартні) [37]
|
|
1999 | Run Devil Run (Бяжы, чарцянё, бяжы) [38] | |
2000 | Liverpool Sound Collage (Лівэрпулскі гукавы калаж) [39]
|
|
2001 | Wingspan: Hits and History (Размах крылаў: гіты і гісторыя) [40]
|
|
2001 | Driving Rain (Лівень) [41] | |
2002 | Back in the U.S. (Зноў у ЗША) [42]
|
|
2005 | Chaos and Creation in the Backyard (Хаос і стварэньне ў падворку) [43] | |
2006 | Ecce cor meum (Вось маё сэрца) [44]
|
|
2007 | Memory Almost Full (Амаль поўнасьцю запоўненая памяць) [45] | |
2009 | Good Evening New York City (Добры вечар, Нью Ёрк) [46]
|
|
2011 | Paul McCartney’s Ocean’s Kingdom (Акэянічнае каралеўства Пола Макартні) [47]
|
|
2012 | Kisses on the Bottom (Пацалункі напрыканцы лісту) [48]
|
|
2013 | New (Новы) [49]
|
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Benson, Ross. Paul McCartney: Behind the Myth. London, 1992.
- Gambaccini, Paul. Paul McCartney: In His Own Words. London, 1993.
- Gambaccini, Paul. The McCartney Interviews: After the Break-Up. London, 1996.
- Harry, Bill. The Paul McCartney Encyclopedia. London, 2003.
- Gracen, Jorie B. Paul McCartney: I Saw Him Standing There. London, 2000.
- Lewisohn, Mark. Wingspan. London, 2002.
- McGee, Garry. Band on the Run: A History of Paul McCartney and Wings. London, 2003.
- Miles, Barry. Paul McCartney: Many Years From Now. London, 1998.
- Miles, Barry. The Beatles Diary: After the Break-Up 1970—2001. London, 2001.
- Peel, Ian. The Unknown Paul McCartney. London, 2002.
- Бенсон, Росс. Пол Маккартни. Личность и миф. М., 1993.
- Максимов, Анатолий. McCartney. День за днем. М., 2002.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Paul McCartney (нід.)
- ^ Paul McCartney // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Paul McCartney // filmportal.de — 2005.
- ^ Demolition work begins at Sir Paul McCartney's birthplace Walton Hospital (анг.) — 2011. — ISSN 1367-7217
- ^ https://data.bnf.fr/fr/13901884/the_beatles/
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Sir Paul is Your Millennium's greatest composer BBC News Online Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
- ^ Paul McCartney: When I'm 64 The Independent Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
- ^ Тамсама Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
- ^ Sunday Times Rich List 2010: Music millionaires The Telegraph Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
- ^ Біяграфія на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.

- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 19 сьнежня 2013 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 19 сьнежня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
- Тэнары
- Сябры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Рыцары-бакаляўры
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі» за жыцьцёвы ўнёсак
- Сябры Залі славы рок-н-ролу
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую музыку да фільму
- Ляўрэаты прэміі Цэнтру Кенэдзі
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі»
- Брытанскія музыкі
- The Beatles
- Брытанскія сьпевакі
- Рок-музыкі Вялікабрытаніі
- Брытанскія кампазытары і кампазытаркі