Tuzin.fm

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тузін Гітоў
Tuzin Gitou
Tuzin Gitou.png
Слоган Слушны музычны партал
Тып СМІ
Даступныя мовы беларуская
Аўтар Сяргей Будкін, Вецер Мэханічны, Аляксей Мінчонак
Пачатак працы 12 кастрычніка 2003 (18 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя ёсьць: не абавязкова, задарма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 6013 (2015; у Беларусі)
www.tuzinfm.by

«Тузін Гітоў» (Tuzin.fm, Tuzinfm.by) — прыватнае некамэрцыйнае беларускамоўнае сеціўнае выданьне, заснаванае ў 2003 годзе для асьвятленьня музычнай творчасьці ў Беларусі[1]. Ставіць у якасьці задачаў: прасоўваньне музыкі, створанай у Беларусі; заахвочваньне да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую аўдыторыю[2]. Ініцыюе і рэалізуе музычныя праекты ды выступае інфармацыйным партнэрам самых значных падзеяў на беларускай незалежнай сцэне. Самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і зьмест інфармацыі, рэклямы, аўдыё і відэа-матэрыялаў. На 2009 год меў больш за 50 тыс. штомесячных наведнікаў, якія спампоўвалі больш за 80 тыс. песьняў[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сайт распачаў дзейнасьць 12 кастрычніка 2003 году[4]. Сайт некалькі разоў мяняў свой адрас. Першапачаткова ён знаходзіўся па адрасе music.fromby.net. Пазьней адрас зьмяніўся на tuzin.fm[5], але празь цяжкасьці з дамэнам перамясьціўся на tuzinfm.by[6]. З траўня 2017 году партал даступны й на tuzin.by. Бэк-каталёг артыкулаў прадстаўлен на mpby.ru.

У 2004 г. сумесна зь Беларускім калегіюмам выдаў кнігу «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» з апісаньнем 20 музычных альбомаў 1970—1990-х гадоў[7].

Зь 2004 г. выпускае радыёперадачу свайго гіт-параду пад назовам «Радыё Тузін», якую вядзе саліст гурта «Палац» Алег Хаменка. Ад пачатку перадача выходзіла на Радыё «Рокс» (Менск), з 2005 г. — на Радыё «Менск», з 2006 г. — на Радыё «Рацыя» (Беласток)[8]. У 2005—2011 гг. штогод выпускаў складанку з 12 песьняў-пераможцаў свайго сеціўнага гіт-параду пад назовам «Прэм’ер Тузін» (2005[9][10], 2006, 2007, 2008, 2009, 2011). У 2005—2007 гадах браў удзел у ладжаньні цырымоніі ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны «Рок-каранацыя»[11]. 16 сакавіка 2006 году ў Вільні (Летува) правёў канцэрт «Рок-рэвалюцыя» з удзелам гурта N.R.M. У 2006 г. разам з выдавецтвам Volia Music выдаў складанку «Песьні свабоды». 3 лістапада 2007 году зладзіў у менскім касьцёле сьв. Сымона і Алены канцэрт памяці паэта Анатоля Сыса для збору сродкаў на помнік[12]. 31 жніўня 2008 году аднавіў у Менску пасьля 12-гадовага перапынку музычны фэстываль «Рок па вакацыях». 23 траўня 2009 году на лётнішчы Баравая (Менскі раён) браў удзел у фэстывалі «Bela Music», які ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2009 і 2011 гг. разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» выдаў музычныя кружэлкі «Тузін. Перазагрузка» й «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» зь перакладзенымі на беларускую мову песьнямі іншамоўных выканаўцаў. У 2011—2012 гг. ладзіў акустычныя канцэрты «Тузін. Unplugged» з удзелам беларускіх рок-выканаўцаў[13]. У 2012—2013 гг. правёў шэраг канцэртаў «Жывы Тузін». У 2012 г. сумесна з радыё «Рацыя» (Беласток) выдаў аўдыёкнігу Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». У 2012—2013 гг. супольна з Падляскай опэрай і філярмоніяй падрыхтаваў дыск музычнай агучкі клясыкі беларускага нямога кіно «Тузін. Немаўля»[14]. У чэрвені 2014 г. разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна» выпусьціў складанку песьняў «Апошні золак»[15][16][17]. Таксама ў 2014 г. супольна з фондам «Вяртаньне» правёў конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай.by»[18], чарговы быў распачаты ў 2017 годзе[19].

Створаныя пры ўдзеле партала дыскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны ціск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 годзе берасьцейскі канцэрт у падтрымку праекту Тузін.Немаўля быў адменены гарадзкімі ўладамі па ідэялягічных прычынах[22].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інтэрвію з заснавальнікам Сяргеем Будкіным у сувязі зь першай гадавінаю сайту Вольга Самусік з «Музыкальной газеты» зазначыла, што music.fromby.net самы папулярны сярод беларускамоўных інтэрнэт-парталаў[23]. У сваім тэматычным артыкуле 2005 году яна ж назвала Tuzin.fm «самым запатрабаваным беларускім музычным сайтам»[10]. У справаздачы зь вечара з нагоды пяцігодзьдзя партала Tuzin.fm быў рэкамэндаваны Ганнай Ждановіч з «Белорусов и рынка» ў якасьці аднаго «з найбольш буйных рэсурсаў у Інтэрнэце, прысвечаных беларускай музыцы»[24].

У інтэрвію «Музыкальной газете» ў 2006 годзе рок-князёўна Руся прызнавала, што партал, які «набраў абароты», — хросны бацька яе гурту «Indiga»[25].

Падчас прэзэнтацыі складанкі «Прэм’ер Тузін 2007» у 2008 годзе музыка Лявон Вольскі адзначыў, што «Тузін Гітоў» «зьяўляецца адзіным кампэтэнтным гіт-парадам Беларусі»[26].

Заснавальнік «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў праз «Будзьма беларусамі!» даў сваю ацэнку парталу на яго сямігодзьдзе: «Унікальная й вельмі своечасовая зьява. Ён зьявіўся менавіта тады, калі беларускамоўнай музыцы была неабходная падтрымка, магчымасьць давесьці яе да вялікай аўдыторыі»[27].

Павал Сьвярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год пакрытыкаваў партал за тое, што гіт-парад не працаваў цягам году, але пахваліў афлайнавую актыўнасьць, «два цудоўных праекта: „Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі“ і „Тузін.Немаўля“»[28].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ АА. (2019-07-22) Дзе шукаць новую беларускую музыку. Спасылкі і ня толькі(бел.). СвабодаПраверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2019-07-23 г.
  2. ^ Катерина Карпицкая. Пациент скорее мёртв, чем жив(рас.). Read Me. Праверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  3. ^ «Тузін Гітоў» выдаў лепшыя песьні 2009 // Экспэрты.by, 24 сьнежня 2009 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  4. ^ Татьяна Замировская; Максим Иващенко. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2019-11-03 г.
  5. ^ Алексей Александров. (2011-09-26) Из потока новостей(рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
  6. ^ АА. (2015-12-09) 12 гадоў беларускага року: тузін пытаньняў «Тузіну Гітоў»(бел.). СвабодаПраверана 2019-10-05 г. Архіўная копія ад 2019-10-05 г.
  7. ^ Сяргей Будкін, Максім Жбанкоў, Павал Сьвярдлоў. Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу // Kamunikat.org, 2015 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.
  8. ^ Ольга Клещук. (2009-01-28) Музыкальный интернет-портал "Тузін Гітоў" отметил пятилетие(рас.). БелаПАНПраверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
  9. ^ Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Менск: Беларуская музычная альтэрнатыва, 2006. — С. 70-73. — 440 с. — 2000 ас. — ISBN 000-5673-16-4
  10. ^ а б Самусик, Ольга «Тузін гітоу» :: Первый сборник -- первая ласточка?(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-04-07 г. Архіўная копія ад 2020-04-07 г.
  11. ^ Ольга Самусик. Сергей Будкин Короны за 2006-й!(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2020-07-10 г.
  12. ^ Канцэрт памяці Анатоля Сыса // СтудФармат, 25 кастрычніка 2007 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.
  13. ^ Сямігоддзе партала “Тузін Гітоў” (фотарэпартаж)(бел.). Будзьма беларусамі! (2011-04-27). Праверана 2019-12-09 г. Архіўная копія ад 2019-12-09 г.
  14. ^ Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў(бел.). Новы час (2012-12-08). Праверана 2020-04-05 г. Архіўная копія ад 2020-04-05 г.
  15. ^ Музычны праект супраць смяротнага пакараньня «Апошні золак» // Tut.by, 17 чэрвеня 2014 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.
  16. ^ Илья Малиновский. (2013-10-08) "Апошні золак" или возвращение совместных музыкальных проектов (видео)(рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
  17. ^ Ілля Маліноўскі. (2013-10-08) “Апошні золак” ці вяртанне супольных музычных праектаў (відэа)(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
  18. ^ АЗ. (2018-12-12) «Тузіну» — 15. Як стварыць найбуйнейшы музычны партал Беларусі насуперак усяму(бел.). СвабодаПраверана 2019-07-02 г. Архіўная копія ад 2019-07-02 г.
  19. ^ «Заспявай» пройдзе ў фармаце 4x4(бел.). Новы час (2017-03-17). Праверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
  20. ^ Руся. (2014-06-27) Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером(рас.). KYKY.ORG. — Вот сейчас «Тузін гітоў» завершает песняровский трибьют-проект. Приятно прийти на студию и встретиться со всеми. Праверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2020-03-30 г.
  21. ^ Анна Жданович. (2014-03-17) Опыт и молодость "Песняров"(рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
  22. ^ У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля»(бел.). Вясна (2013-12-13). Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
  23. ^ Самусик, Ольга Будкин, Сергей :: Гости из Интернета, или Обо всем помногу(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-06-24 г. Архіўная копія ад 2020-06-24 г.
  24. ^ Анна Жданович. (2009-02-02) От Интернета до open-air(рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
  25. ^ Людмила Погодина. (2007) ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го(рас.). Музыкальная газетаПраверана 2018-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-07-27 г.
  26. ^ Екатерина “Fobia_L” Осипчик. «Прэм’ер Тузін-2007» — адзіны ці апошні з Магікан?(бел.). LiveSound.byПраверана 2019-11-22 г. Архіўная копія ад 2008-02-12 г.
  27. ^ Сямігоддзе праекта “Тузін Гітоў”. Інтэрвію з стваральнікамі(бел.). Будзьма беларусамі! (2010-10-15). Праверана 2019-12-09 г. Архіўная копія ад 2019-12-09 г.
  28. ^ Павел Свердлов. (2013-01-31) Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий(рас.). KYKY.ORG. Праверана 2020-03-21 г. Архіўная копія ад 2020-03-21 г.

Вонкавыя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]