Перайсьці да зьместу

Лана Дэль Рэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лана Дэль Рэй
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1985(1985-06-21)[1][2] (40 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак аўтарка-выканаўца, выканаўца-запісвальніца, сьпявачка, акторка, музыка, pop musician
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Псэўданімы Lana Del Rey, May Jailer, Lizzy Grant, Lana Del Ray і Lana Rey Del Mar
Жанры індэпэндэнт поп, барока-поп[d], трып-гоп, сэдкор[d], дрым-поп[d], інды-рок[4], slowcore[d], псыхадэлічны поп[d], рок-музыка і рытм-н-блюз[d]
Вакал мэцца-сапрана[d][5]
Інструмэнты голас[d][4]
Псэўданімы Lana Del Rey, May Jailer, Lizzy Grant, Lana Del Ray і Lana Rey Del Mar
Лэйблы Interscope Records[d] і Polydor[d]
Бацька Robert England Grant, Jr.[d]
Маці Patricia Ann Hill[d]
Сайт lanadelrey.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Элі́забэт Ўу́лрыдж Грант (па-ангельску: Elizabeth Woolridge Grant), псэўданім Ла́на Дэль Рэй (анг. Lana Del Rey); нарадзілася 21 чэрвеня 1985 году) — амэрыканская сьпявачка і аўтарка песень. Ейная музыка вылучаецца прасякнутым трагічным рамансам, глямурам і мэлянхоліяй, якая зьмяшчае спасылкі як на сучасную поп-культуру, гэтак і на культуру ЗША 1950—1960-х гадоў[6]. Сьпявачка ёсьць ляўрэатам розных узнагародаў, у тым ліку мае на сваім рахунку дзьве прэміі Брыт, дзьве MTV Europe Music Awards і ўзнагароду «Спадарожнік»[7]. Часопіс Variety далучыў Дэль Рэй да сьпісу самых уплывовых выканаўцаў XXI стагодзьдзя[8][9].

Дэль Рэй гадавалася ў штаце Нью-Ёрку, але ў 2005 годзе пераехала ў горад Нью-Ёрк, дзеля прасоўваньня музычнай кар’еры. Пасьля ўдзелу ў шматлікіх праектах, толькі па выхадзе ў 2011 годзе дэбютнага студыйнага альбому сьпявачка прыцягнула да сябе ўвагу, дзякуючы самотніку «Video Games». У выніку Дэль Рэй склала дамову з кампаніям гуказапісу Polydor і Interscope[10]. Вялікім посьпехам адзначаўся выхад другога альбому «Born To Die» (2012), які ўтрымліваў гіт «Sumertime Sarness». Трэці альбом сьпявачкі «Ultraviolence» (2014) ўжо зьмяшчаў больш гітарных партыяў і ўпершыню дэбютаваў у амэрыканскім чарце Billboard 200. Ейны чацьверты і пяты альбомы «Honeymoon» (2015) і «Lust for Life» (2017) адзначыліся вяртаньнем да першапачатковага стылю Дэль Рэй, у той час як пасьпяховы шосты альбом «Norman Fucking Rockwell!» (2019) лічыцца альбомам стылю софт-рок[11]. Рэліз наступных двух альбомаў «Chemtrails over the Country Club» і «Blue Banisters» прыпаў на 2021 год.

  1. Hiatt B. 18 Things You Learn With Lana Del Rey (анг.) — 2014.
  2. Lana Del Rey // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  3. Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  4. 1 2 Montreux Jazz Festival Database
  5. (not translated to mul), (not translated to mul), (not translated to mul) YouTube (мн.) — 2005.
  6. Erlewine, Stephen Thomas. «Lana Del Rey | Biography & History». AllMusic.
  7. «Lana Del Rey». The Recording Academy.
  8. Earl, William (November 19, 2021). «Jack Harlow, Olivia Rodrigo, Lil Nas X, Lana Del Rey and More to Be Honored at Variety’s Hitmakers Event». Variety.
  9. Earl, William (December 4, 2021). «Lana Del Rey Gives Emotional Speech While Accepting Variety Hitmakers’ Decade Award: 'I’m Grateful for All the Criticism — I Get a Lot'». Variety.
  10. Harris, Paul (January 21, 2012). «Lana Del Rey: The strange story of the star who rewrote her past». The Guardian.
  11. Spanos, Brittany (July 31, 2019). «Lana Del Rey Announces 'Norman F-cking Rockwell' Release Date». Rolling Stone.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]