Перайсьці да зьместу

Рок-каранацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Рок-каранацыя»
АпісаньнеМузычная
АрганізатарЮры Цыбін
ПравядзеньнеМаладэчна (Менская вобласьць)
КраінаБеларусь
УзнагародаКрыштальная статуэтка «Рок-карона»
Першае прысуджэньне12 студзеня 1995 (31 год таму)
Апошняе прысуджэньне31 сакавіка 2011 (14 гадоў таму)
Бягучы ўладальнікPomidor/OFF
Афіцыйны сайт«Рок-каранацыя»

«Рок-каранацыя» — прыватная музычная прэмія Беларусі, што ўручалася з 1995 году па 2011 год кожны раз за творы папярэдняга году. Ад пачатку праводзілася ўзімку або ўвесну ў Менску. З 2009 г., калі 14 сакавіка адбылося ўзнагароджаньне за 2008 год, правядзеньне перанесьлі ў Маладэчна (Менская вобласьць)[1]. Заснавальнікам і арганізатарам прэміі выступаў журналіст Юры Цыбін (нар. 25 сьнежня 1954 г.; Менск, Беларуская ССР), які з 1993 г. сумяшчаў пасады кіраўніка і галоўнага рэдактара выдавецтва «Каўчэг» (Менск, прасп. Францішка Скарыны, д. 68)[2]. Да 2001 г. Юры Цыбін вызначаў склад намінантаў на ўзнагароду. З 2001 г. зьявілася журы са складу музычных журналістаў і выдаўцоў музыкі. Пазьней стала выкарыстоўвацца галасаваньне на кароткі нумар праз мабільныя тэлефоны. Затым перайшлі да інтэрнэт-галасаваньня праз музычныя парталы (пераважна «Тузін Гітоў»). Сузаснавальнікам выступаў журналіст Глеб Шульман, які пазьней у 2011—2012 гг. працаваў галоўным кіраўніком тэлеканала «Беларусь 2», а з 1 студзеня 2013 г. працуе кіраўніком тэлеканала «Беларусь 1». У 2016 годзе арганізатары спрабуюць перазапусьціць прэмію, але гэта не ўдаецца[3].

За годВыканаўцаТворАдкуль
2010Аляксандар ПамідораўПесьня «Дым»Менск
2009Гурт «Без білета»Кліп і альбом «Афрыка»Вялейка (Менская вобласьць)
2008Гурт «Ляпіс Трубяцкі»Песьня «Зорачкі» і альбом «Маніфэст»Менск
2007Гурт «Нэўра Дзюбэль»Альбом «Штазі»Смалявічы (Менская вобл.)
2006Гурт «Раста»Альбом «Век руху»Гомель
2005Гурт «J:Морс»Складанка «Маё сонца»Менск
2002Гурт «Крамбамбуля»Песьня «Абсэнт» і альбом «Застольны»Менск
2001Алесь Суша (прадусар)Складанка «Я нарадзіўся тут»Менск
2000Гурт «Н. Р.М.» (Лявон Вольскі)Песьня і альбом «Тры чарапахі», кліп «Чыстая, сьветлая»Менск
1999Гурт «Крыві» (Вераніка Круглова)Кліп «За туманам»Менск
1998Гурт «Нэўра Дзюбэль»Кліп і альбом «Паляўнічы і сайгак»Смалявічы
1997Гурт «Н. Р.М.»Тэксты песьняў альбома «Зроблена ў Н. Р.М.»: Міхал АнемпадыстаўМенск
1995Гурт «Рублёвая зона» (Алег Мінакоў)Альбом «Пакладзі свае грошы зараз»Барысаў (Менская вобл.)
1994Гурт «Крама»Альбом «Гэй там налівай!»Баранавічы (Берасьцейская вобласьць)

Рок-каранацыя '94

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Канцэрт і ўручэньне прэміі адбылося 12 студзеня 1995 году ў Альтэрнатыўным тэатры.

Рок-каранацыя '95

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

19 студзеня 1996 году ў Альтэрнатыўным тэатры.

Рок-каранацыя '96

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

23 студзеня 1997 году ў кінаканцэртнай залі «Кастрычнік».

Рок-каранацыя '97

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

29 студзеня 1998 году ў кінаканцэртнай залі «Масква».

Рок-каранацыя '98

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

29 студзеня 1999 году ў канцэртнай залі «Менск»

Рок-каранацыя '99

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

29 студзеня 2000 году ў канцэртнай залі «Менск»

Рок-каранацыя 2000

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

26 студзеня 2001 году ў канцэртнай залі «Менск»

Рок-каранацыя 2001

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

24 лютага 2002 году ў канцэртнай залі «Менск»

Спэцпрызы:

Рок-каранацыя 2002

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Травень 2003 году ў канцэртнай залі «Менск». Прысьвечаная памяці Ўладзімера Мулявіна[12].

Спэцпрызы:

Галоўную карону Лявон Вольскі ўручыў сынам Уладзімера Мулявіна Валерыю і Ўладзімеру.

Рок-каранацыя 2004—2005

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

28 лютага 2006 году ў канцэртнай залі «Менск»[13].

Спэцпрызы:

Рок-каранацыя 2006

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

25 лютага 2007 году ў канцэртнай залі «Менск»[15][16].

Спэцпрызы:

Рок-каранацыя 2007

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

29 лютага 2008 году ў канцэртнай залі «Менск»[19][20][21][22]. Цэрэмонія працягвалася тры гадзіны. Шоў было падзеленае на дзьве часткі. Выступілі гурт N.R.M., Вольга Самусік і іншыя[23]. Ляўрэат прэміі «Ляпіс Трубяцкі» не прысутнічаў на цэрэмоніі, узнагароды ад ягонага імя атрымаў рэжысэр кліпа Аляксей Церахаў. Узнагароду гурту Osimira уручаў Алег Хаменка. Узнагароду «Гурт году» Аляксандру Кулінковічу ўручаў Уладзімер Арлоў, які таксама падараваў музыку поўны збор сваіх твораў[24].

Рок-каранацыя 2008

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

14 сакавіка 2009 году ў палацы культуры Маладэчна[27][28].

Дыплём «За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай музыкі»[29] — Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо(be)»). Спэцыяльныя ўзнагароды атрымалі таксама IQ48 — ад праекту Generation.bY, «Авангардшкола» — ад газэты «Наша Ніва», ESPRIT — ад сайту univer.by, «Крама» — ад пісьменьніка і выдаўца Ўладзімера Сіўчыкава, «Садъ» — ад Эўрапейскага радыё для Беларусі, «Князь Чародей» — ад кампаніі Global CD.

Рок-каранацыя 2009

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

14-я паводле парадку Рок-каранацыя мелася адбыцца ў канцэртнай зале «Менск», але была перанесеная на 14 сакавіка 2010 году ў клюб «Рэактар» з-за тэхнічных цяжкасьцей[30]. Пераможцаў у шасьці намінацыях выбіралі сябры журы[31][32]. У гэтым годзе да складу арганізатараў далучыўся Павал Кашырын[33]

Пераможцу ў намінацыі «Падзея году» вызначылі наведвальнікі інтэрнэт-парталу TUT.BY.

  • Падзея году — канцэрт да 15-годзьдзя «N.R.M.». (Намінаваліся: канцэрт-прэзэнтацыя дэбютнага альбому The Toobes у Менску, фэстываль Bela Music, фэстываль «Рок за баброў», фэстываль «Рок па вакацыях», канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому гурту «beZ bileta», канцэрт у гонар 20-годзьдзя Neuro Dubel, канцэрт з нагоды 10-годзьдзя этна-трыо «Троіца», канцэрт у гонар 10-годзьдзя «J:МОРС», канцэрт у гонар 15-годзьдзя «N.R.M.»).

Наступныя восем намінацыяў зьяўляліся спэцыяльнымі, пераможцаў вызначаў аргкамітэт «Рок-каранацыі»:

Узнагароды ўручалі паэты Міхал Анемпадыстаў ды Леанід Дранько-Майсюк, акрамя Галоўнай Рок-кароны, якую ўручыў Алесь Мухін[38].

Рок-каранацыя 2010

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Рок-каранацыя прайшла 18 лютага 2011 году у клюбе «Рэактар»[39]. Агульная колькасьць гледачоў склала каля 300 чалавек[40]. Правялі Рок-каранацыю 2010 Іна Кашырына ды Аляксандар Памідораў.

Рок-каранацыя 2011

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Прарыў году — Akute
  • Рок-князёўна — Зоя Сахончык (гурт «Зьмяя», пазьней ZM99)
  • Альбом году — «Зімачка» (этна-трыё «Троіца»)
  • Падзея году — фэстываль «Камяніца»
  • Песьня году — «Дым» (Pomidor/OFF)
  • Поп-рок гурт — «J:МОРС»
  • За адданасьць жанру — Drum Ecstasy
  • Традыцыі і сучаснасьць — Znich
  • Гурт году (Галоўная рок-карона) — Pomidor/OFF[41][42]

Зьміцер Безкаравайны, заснавальнік парталу «Experty.by», у 2013 годзе станоўча ацаніў прэмію, якая «зрабіла шмат», у той жа час абазначыў спад пазыцыяў беларускамоўнага року й імкненьне арганізатараў рабіць камэрцыйна пасьпяховыя канцэрты сярод фактараў, якія прывялі да яе закрыцьця[43]. Па яго ж словах, яна «доўгія гады выклікае вялікія пытаньні» й з нацыянальнай ператварылася «ў прыватную прэмію 2-3 чалавекаў»[44]. Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе папракнула прэмію за недастатковую рокавую арынтацыю й камэрцыялізацыю[45].

Павал Сьвярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год вызначыў рубіконам пачатку заняпаду прэміі інцыдэнт з гуртом «J:МОРС» і Аляксандарам Мілінкевічам ў 2006 годзе[44].

Віталь Артыст, франтмэн гурта «beZ bileta», у 2010 годзе праз «Советскую Белоруссию» так ацаніў прэмію: «Вельмі здорава, што гэтая прэмія існуе. І лічу, што такіх прэміяў павінна быць больш: яны могуць стаць выдатным стымулам для малавядомых выканаўцаў»[46].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Виктория Прокопович. (2013-04-16) Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (рас.) Завтра твоей страны. TUT.BY. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  2. Кацярына Шаюк. Пакуль рок не памрэ, і каранацыя жыве // Зьвязда : газэта. — 30 сакавіка 2012. — № 62 (27177). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34mag. Праверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.
  4. С.К., Д.П. КАМОЦКАЯ КАСЯ (Камоцкая Кася, Kamockaja Kasia) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 130. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
  5. V/A :: Рок-каранацыя-98 (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-08-29 г. Архіўная копія ад 2020-08-29 г.
  6. Олег Климов. Фестиваль "Рок-коронация" :: кого (???) хочешь (?..) выбирай... (О.Климов) (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-08-29 г. Архіўная копія ад 2020-08-29 г.
  7. Вынікі мінулага музычнага году падвялі на «Рок-Каранацыі'2000» Грамадзтва. Tut.by (28 студзеня 2001). Праверана 21 кастрычніка 2011 г.
  8. Евгений Долгих. Фестиваль "Рок-Коронация" :: Откуда у хлопца рок-н-ролльная грусть… (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-04-22 г. Архіўная копія ад 2020-04-22 г.
  9. Климов, Олег Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M. (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-04-19 г. Архіўная копія ад 2019-08-29 г.
  10. Татьяна Замировская. Фестиваль "Рок-Коронация-2001" :: Как список диагнозов (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-02 г. Архіўная копія ад 2020-09-02 г.
  11. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  12. “Гукапіс”: гісторыя “Рок-каранацыі” (бел.). Свабода (2007-03-05). Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  13. Юнэля Сальнікава. (2006-03-01) «Рок-каранацыя-2005» (бел.). Нямецкая хваля. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  14. WM. (2006-03-01) Кароны раздадзеныя. Заслона (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-07-13 г. Архіўная копія ад 2012-08-17 г.
  15. Сяргей Будкін; ProJamStudio. (2007-02-28) “Рок-Каранацыя” працягваецца! (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  16. Юлия Мицкевич; Сергей Пульша; Фаина Меркулова (2007-02-26) Главная «Рок-корона» уехала в Гомель (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  17. Сергей Будкин Короны за 2006-й! (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-11-03 г. Архіўная копія ад 2019-11-03 г.
  18. Galstuk; Ron. (2007-03-14) Короны нашли королей, или рок по-белорусски (рас.). LiveSound.by(be). Праверана 2020-07-13 г. Архіўная копія ад 2007-05-22 г.
  19. Сабина Брило; Виталий Пивоварчик. В преддверии коронации (рас.). Belarus Today. Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2019-09-05 г.
  20. Хто і што чакаецца на "Рок-Каранацыі 2007"? (бел.). TUT.BY (25 студзеня 2008). Праверана 22 лютага 2019 г. Архіўная копія ад 2012-07-07 г.
  21. Вынікі «Рок-Каранацыі 2007» на партале «Тузін Гітоў»
  22. Анна Трубачева. ВТОРОЙ сРОК «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ». 12-я «Рок-коронация» прошла чинно и благородно // АБС : часопіс. — 2008. — № 3.
  23. Сямён Печанко. (2008-03-01) Рок-Каранацыя — дзіўны сон (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-02-21 г. Архіўная копія ад 2020-02-21 г.
  24. 1 2 Рокеры в коронах  (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 11. — С. 31.
  25. 1 2 3 вызначаўся праз сайт «Tuzin.fm»
  26. Татьяна Замировская; Виталий Пивоварчик. Нужна ли «Рок-Коронация»? (рас.). Belarus Today. Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2019-09-05 г.
  27. Вынікі «Рок-Каранацыі 2008» на партале «Тузін Гітоў» 14.03.2009
  28. Вячеслав Радионов. (2009-03-15) «Рок-коронация-2008». Последняя… (рас.). Ultra-music.com. Праверана 2009-04-20 г. Архіўная копія ад 2012-03-30 г.
  29. вызначалася арганізатарамі
  30. Сяргей Макарэвіч. (2011-01-22) Музыка ў 2011-м (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-02-22 г. Архіўная копія ад 2020-02-22 г.
  31. «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета» (рас.). БелаПАН (2010-03-05). Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
  32. ТГ; Юра Сідун. (2010-03-05) «Тузін. Перазагрузка» прызнаны праектам году ў беларускай музыцы (бел.) generation.by. Tuzin.fm. Праверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2011-01-08 г.
  33. Лашкевіч К. (10 сакавіка 2009) “Рок-каранацыя” ператворыцца ў “Грэмі”?. TUT.BY. Архіўная копія ад 10 лістапада 2013 г.
  34. i_basovka@o2.pl (2010-03-14) Музыка з кайфам „Без білета” ў Афрыку (бел.). Ніва. Праверана 2020-03-19 г. Архіўная копія ад 2020-03-19 г.
  35. tarka. (2010-03-05) Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета» (бел.). generation.by. Праверана 2020-09-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-12 г.
  36. Татьяна Замировская. (2010) Рокеры на поминках (рас.). БелГазета. Праверана 2020-09-22 г. Архіўная копія ад 2010-03-14 г.
  37. Маша Лагодзіч; Tarantino (2010-03-09) У краіне журавін з'явіліся новыя рок-каралі (+фота/+відэа) (рас.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. Experty.by. Праверана 2020-09-22 г. Архіўная копія ад 2020-09-22 г.
  38. Алесь Герасіменка. (2010-03-05) Рок-Каранацыя. Перазагрузка (бел.). generation.by. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  39. Анна Жданович. (2011-02-28) Несмотря на занавес (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
  40. Татьяна Тюхай; Сергей Гудилин. (2011-02-24) "Рок-каранацыя-2011": лепей не будзе? (рас.) Наша Ніва. TUT.BY. Праверана 2020-03-23 г. Архіўная копія ад 2011-02-28 г.
  41. Сяргей Будкін; Аляксандар «Tarantino» Ждановіч. (2012-04-02) Рок-канстатацыя: разгром беларускага рок-руху (бел.) Будзьма беларусамі!. Tuzin.fm. Праверана 2020-08-31 г. Архіўная копія ад 2012-12-04 г.
  42. Вячеслав Радионов; Валентин Хасеневич. (2012-04-01) Стали известны победители «Рок-коронации-2011» (рас.). Ultra-music.com. Праверана 2020-08-31 г. Архіўная копія ад 2020-08-31 г.
  43. Маша Калеснікава. (2013-05-14) Безкаравайны: Галоўнае развіццё адбываецца ў межах незалежнай культуры (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-21 г. Архіўная копія ад 2013-08-15 г.
  44. 1 2 Павел Свердлов. (2013-01-31) Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (рас.). KYKY.ORG. Праверана 2020-03-21 г. Архіўная копія ад 2020-03-21 г.
  45. Камоцкая, Кася (2008-02-29) Кася Камоцкая. МЕРКАВАНЬНЕ. Рок-імітацыя (бел.). БелаПАН. Праверана 2020-02-03 г. Архіўная копія ад 2015-04-04 г.
  46. Александр Ружечка; Надежда Декола; Анатолий Незванов. (2010-04-24) Вход свободный (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-05 г. Архіўная копія ад 2020-02-05 г.