Be Free
Be Free | |
па-беларуску: Права быць свабодным | |
Дата(ы) | розныя |
---|---|
Гады | 2007–2009 |
Месца(ы) правядзеньня | Луцак (2007) Львоў (2008) Чарнігаў (2009) |
Жанр(ы) | рок-музыка |
festsvabody.org |
Be Free (па-беларуску: Будзь свабодным, першапачатковы назоў — «Права быць свабодным») — беларускі рок-фэстываль, што ад 2007 ладзіцца ўва Ўкраіне[1][2]. Удзел у фэсьце бяруць таксама гурты з Польшчы, Украіны, Францыі.
Права быць свабодным 2007
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Час правядзеньня — 22 верасьня 2007.
Месца правядзеньня — Луцак.
Вядучы — Віталь Маліноўскі.
Гурты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крама (Беларусь)
- Neuro Dubel (Беларусь)
- Tav.Mauzer (Беларусь)
- Indiga (Беларусь)
- :B:N: (Беларусь)
- Znich (Беларусь)
- Сьцяна (Беларусь)
- ULIS (Беларусь)
- Тінь Сонця (Украіна)[3][4][5]
Be Free 2008
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Час правядзеньня — 9—10 жніўня 2008.
Месца правядзеньня — Львоў[6].
Вядучы — Аляксандар Памідораў(be).
Гурты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 жніўня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак праграмы: выступы 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу Эўрапейскага радыё для Беларусі (Беларусь)
- :B:N: (Беларусь)
- Partyzone (Беларусь)
- Incunabula(uk) (Украіна)
- Pomidor/OFF (Беларусь)
- ROCKAWAY(pl) (Польшча)
- žygimont VAZA (Беларусь)
- Vladivostok (Францыя)
- Znich (Беларусь)
- Zet (Беларусь)
- Haydamaky(uk) (Украіна)
- Voo Voo(pl) (Польшча)[7]
10 жніўня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гурт Насты Някрасавай з Akana-NHS(be) (Беларусь)
- P.L.A.N. (Беларусь)
- Yar (Беларусь)
- Джамбібум (Беларусь)
- Litvintroll (Беларусь)
- Стары Ольса (Беларусь)
- WZ-Orkiestra (Беларусь)
- Паказальны выступ рыцарскіх клюбаў (Украіна)
- Xy4(uk) (Украіна)
- IQ48 (Беларусь)
- METANOIA (Беларусь)
- Крама (Беларусь)
- ULIS (Беларусь)
- Neuro Dubel (Беларусь)
- Habakuk(pl) (Польшча)
- Тартак (Украіна)[8][9]
Be Free 2009
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Час правядзеньня — 22—23 жніўня 2009[10].
Месца правядзеньня — Чарнігаў[11].
Вядучы — Аляксандар Памідораў(be)[12].
Гурты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 жніўня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Небо для Себе (Чарнігаў)
- Pipl Plant (Чарнігаў)
- Re1ikt (Гомель)
- :B:N: (Бяроза)
- Zatoczka (Магілёў)
- Partyzone (Менск)
- СкруDG(uk) (Чарнігаў)
- Pomidor/OFF (Менск)
- Znich (Менск)
- Vladivostok (Францыя)
- Ляпіс Трубяцкі (Менск)[13]
23 жніўня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лена Іванова (Чарнігаў)
- Glofira (Гомель)
- Hair Peace Salon (Менск)
- Tarpach (Менск)
- Назад Шляху Немає (Кіеў)
- Litvintroll (Менск)
- Imprudence(pl) (Менск)
- ZERO-85 (Беласток, Польшча)
- ULIS (Менск)
- Воплі Відоплясова (Кіеў)[14][15][16]
Be Free 2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заплянаваны фэстываль адмянілі ўлады Чарнігава[19][20][21][22].
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фэсту: «Туды прыязжае сталы набор фанаў, сталы набор музыкаў. Для ўкраінскай публікі гэта не цікава»[23].
На другі фэст арганізатары запрасілі «генералаў айчыннага року» «Краму», «IQ48», «Neuro Dubel» з прычыны таго, што арганізатары «Басовішча» выказалі нежаданьне бачыць іх на сваім мерапрыемстве, што разам зь бязьвізавым рэжымам для беларусаў пры падарожжы ва Ўкраіну вылучыла «Be Free» на фоне фэсту-канкурэнта, пісаў Зьміцер Лукашук для Эўрапейскага радыё для Беларусі[24][25].
Прадусар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску напярэдадні Be Free 2009 выказаў думку, што правядзеньне падобнага роду фэстывалю немагчыма ў Беларусі, бо «атмасфэра музычнага фэсту мяркуе раскаванасьць, а тут была б вялікая колькасьць міліцыі, і гэтая міліцыя стварае фон, які наогул не спрыяе расслабленьню»[26]. Яго думцы тураваў Віталь Супрановіч, дырэктар лэйблу «БМАgroup», таму што адказ уладаў на заяўку незалежнага фэсту звычайна прыходзіць усяго за некалькі дзён да пачатку плянаванага мерапрыемства й нават «у выпадку станоўчага адказу трэба дамовіцца з музыкамі, зрабіць ракляму й ўзяць яшчэ дзесяць узгадненьняў, кожнае з якіх каштуе пэўныя грошы», прытым «усё роўна няма гарантыі, што праз нейкі час пасьля пачатку канцэрту не прападзе электрычнасьць або ня здарыцца яшчэ нешта»[26].
У той жа час прадстаўнік кампаніі «Будзьма беларусамі!» Марыя Садоўская выказвала надзею на тое, што фэст, які нясе ідэю свабоды, «праз нейкі час, калі гэтае слова будзе ўспрымацца нашаю уладаю па-іншаму», зможа быць арганізаваны і ў Беларусі[26].
Забароны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выезд удзельнікаў на першы фэстываль у верасні 2007 году суправаджаўся іх прэвэнтыўнымі затрыманьнямі на беларускім баку[27][5].
Апошні фэстываль у 2010 годзе быў сарваны чарнігаўскімі ўладамі, якія, па камэнтары «Нашай Ніве» Віталя Супрановіча, суарганізатара імпрэзы, знаходзіліся «ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам», які настойліва параіў «не дазваляць фэст»[28]. Пра палітычнае адценьне забаронаў перадавала й радыё «Свабода»[29]. Аляксандар Кулінковіч, франтмэн гурта «Neuro Dubel», у сваёй калонцы на «БелаПАН» зьвязаў адмену фэстываля з набліжэньнем прэзідэнцкіх выбараў 2010 году[30].
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канцэпцыя фэстывалю была пазітыўна ацэнена Сяргеем Міхалком, Алегам Скрыпкаю й іншымі музыкамі[31].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Еўрарадыё. (2007-08-23) “Права быць свабодным” — новы фестываль беларускай музыкі ва Украіне (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-24 г. Архіўная копія ад 2020-01-24 г.
- ^ Еврорадио. (2007-08-23) "Право быть свободным" — новый фестиваль белорусской музыки в Украине (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-24 г. Архіўная копія ад 2020-01-24 г.
- ^ Зьміцер Панкавец; Арсень Пахомаў. (2007-09-24) У Луцку ўсё па-людзку. Рэпартаж і фота з рок-фэсту «Права быць свабодным» (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-01-24 г. Архіўная копія ад 2020-01-24 г.
- ^ Фэст «Права быць свабодным» на беларуска-украінскай мяжы (бел.). Вясна (2007-08-22). Праверана 2020-01-24 г. Архіўная копія ад 2015-01-16 г.
- ^ а б Вячорка, Франак; Арсений Пахомов. (2007-09-24) На рок-фест «Право быть свободным» вход был максимально затруднен (рас.). БелаПАН. Архіўная копія ад 2017-06-02 г.
- ^ Сямён Печанко; Алесь Пілецкі. (2008-08-11) Be Free: Свабода пад дажджом і сонцам (бел.). Наша Ніва. Архіўная копія ад 2020-01-19 г.
- ^ Віталіна Грахоўская. (2008-08-10) Фотарэпартаж з фестывалю Be Free (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-11-02 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
- ^ Віталіна Грахоўская. (2008-08-12) Фотарэпартаж з фестывалю Be Free (дзень 2) (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-11-02 г. Архіўная копія ад 2019-09-16 г.
- ^ Надежда Владимирова. (2008-08-16) Быть свободным белорусский рок пока может только в Украине (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-02-03 г. Архіўная копія ад 2012-04-17 г.
- ^ Пять человек могут бесплатно попасть на фестиваль Be Free — 2009 (рас.). БелаПАН (2009-08-13). Праверана 2018-12-18 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.
- ^ Сергей Пульша. (2009-08-22) В Чернигове открылся фестиваль Be Free (рас.) БелаПАН. TUT.BY. Праверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2020-02-02 г.
- ^ Сяргей Макарэвіч. (2009-08-12) Канчатковая праграма фестываля Be-Free (бел.) Наша Ніва. TUT.BY. Праверана 2020-02-03 г. Архіўная копія ад 2009-09-18 г.
- ^ Наибольшее количество зрителей на фестивале Be Free в Чернигове собрала группа "Ляпис Трубецкой" (рас.). БелаПАН (2008-08-24). Праверана 2018-11-16 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.
- ^ Іна Студзінская. (2009-09-22) Беларускія музыкі паехалі ў Чарнігаў (бел.). Свабода. Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2019-06-26 г.
- ^ «Воплі Відоплясова» выступали под бело-красно-белым флагом (Фото) (рас.). Хартыя’97 (2009-08-24). Праверана 2018-11-16 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.
- ^ Маша Яр; Кастусь Киянко; Юрась Витальев. (2009-08-24) Воплі Відаплясава на Be Free вучылі беларускую мову (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-11-02 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
- ^ Музычны фестываль Be Free-2010 не адбудзецца (Абноўлена) (бел.). Хартыя’97 (2010-07-14). Праверана 2020-01-26 г. Архіўная копія ад 2020-01-26 г.
- ^ Фестываль Be Free адбудзецца 20-22 жніўня ў Чарнігаве (бел.). Будзьма беларусамі! (2010-05-19). Праверана 2020-01-24 г. Архіўная копія ад 2020-01-24 г.
- ^ Euroradio. (2010-07-13) Charnihau authorities disrupt Be Free festival (анг.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-26 г. Архіўная копія ад 2020-01-26 г.
- ^ Еврорадио. (2010-07-13) Власти Чернигова сорвали фестиваль Be Free? (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-26 г. Архіўная копія ад 2020-01-26 г.
- ^ Еўрарадыё. (2010-07-13) Улады Чарнігава сарвалі фэст Be Free? (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-26 г. Архіўная копія ад 2020-01-26 г.
- ^ Сяргей Макарэвіч. (2011-01-22) Музыка ў 2011-м (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-02-22 г. Архіўная копія ад 2020-02-22 г.
- ^ Камоцкая, Кася (2008-08-17) Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам? (бел.). БелаПАН. Праверана 2020-02-03 г. Архіўная копія ад 2015-03-30 г.
- ^ Змитер Лукашук. (2010-05-20) Нынешнее "Басовище" пройдёт без NRM, Крамы, и "Нейро Дюбеля" (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-09-22 г. Архіўная копія ад 2020-09-22 г.
- ^ Зміцер Лукашук. (2010-05-20) Сёлетняе “Басовішча” пройдзе без NRM, “Крамы”, і “Нейра Дзюбеля” (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-09-22 г. Архіўная копія ад 2020-09-22 г.
- ^ а б в Организаторы Be Free: фестиваль несет идею свободы (рас.). БелаПАН (2009-08-14). Праверана 2020-02-04 г. Архіўная копія ад 2015-03-27 г.
- ^ Беларуская міліцыя не пускае моладзь на фэст “Права быць свабодным” (бел.). Свабода (2007-09-22). Праверана 2020-01-24 г. Архіўная копія ад 2020-01-24 г.
- ^ Сяргей Макарэвіч. (2010-07-13) Фестываль Be Free-2010 сёлета не адбудзецца (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-01-26 г. Архіўная копія ад 2020-01-26 г.
- ^ Радыё Свабода. (2010-07-14) Фэст Be Free ў Чарнігаве скасоўваюць з-за палітыкі (бел.). Свабода. Праверана 2020-01-26 г. Архіўная копія ад 2020-01-26 г.
- ^ Куллинкович, Александр (2010-07-18) Александр Куллинкович. ХРОНИКИ. Пернатый спецназ (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-02-10 г. Архіўная копія ад 2017-09-25 г.
- ^ Be Free яднае ідэяй свабоды творчасці і самавыражэння (бел.). Вясна (2009-08-18). Праверана 2020-01-27 г. Архіўная копія ад 2015-01-16 г.