Царква Ўшэсьця Гасподняга (Ярэмічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ярэмічы |
Каардынаты | 53°34′15.70″ пн. ш. 26°20′45.80″ у. д. / 53.5710278° пн. ш. 26.3460556° у. д.Каардынаты: 53°34′15.70″ пн. ш. 26°20′45.80″ у. д. / 53.5710278° пн. ш. 26.3460556° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Ярэмічах. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Утварае адзіны ансамбль з 2-яруснай брамай-званіцай, завершанай шатром з купалам-цыбулінай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Ярэмічах збудавалі ў 1867 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, вядомай з 1748 году. У 1879 годзе пры царкве збудавалі драўляную 2-клясную царкоўна-прыходзкую школу.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад склад. У 1989 годзе будынак царквы вярнулі вернікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжова-купальны храм. Цэнтральны кубападобны аб’ём завяршаецца васьмерыковым барабанам з 4-гранным шатром і купалам-цыбулінай. Бакавыя прыдзелы, прытвор і 5-гранная апсыда маюць выгляд аднолькавых прастакутных аб’ёмаў пад 2-схільнымі дахамі з тарцовымі трыкутнымі франтонамі. Абапал апсыды месьцяцца 2 рызьніцы. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца цагляныя атынкаваныя элемэнты архітэктурнага дэкору: аркатурныя пасы, нішы-крыжы, карнізы, кутнія лапаткі, ліштвы аркавых аконных праёмаў і 3 ўваходныя парталы.
Усярэдзіне роўная атынкаваная столь падтрымліваецца 4 слупамі. 3-ярусны драўляны іканастас мае 22 абразы, бела-залацістую афарбоўку[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Брама-званіца
-
Купель з царквы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.