Ян X (папа рымскі)
Выгляд
па-лацінску: Ioannes PP. X | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 860
|
Памёр | мерк. 929[1] |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Ян X (па-лацінску: Ioannes PP. X; 860, Тасыньяна — 929, Рым) — папа рымскі з сакавіка 914 году па травень 928 году. Папа пэрыяду порнакратыі.
Ян паходзіў з Эміліі-Раманьні, з гораду Тасыньяна. Атрымаўшы пасад дзякуючы інтрыгам куртызанкі Тэадоры Старэйшай, Ян здолеў аб’яднаць супраць арабаў італьянскіх князёў і Бэрэнгара I Фрыюльскага, атрымаў дапамогу з боку Бізантыі й ушчэнт разьбіў арабаў пры Гарыльяна ў чэрвені 915 году.
Пасьля сьмерці сваёй заступніцы ў 928 годзе, Ян сутыкнуўся зь ейнай дачкой, таксама куртызанкай Марозіяй. Імкнучыся да поўнага панаваньня ў Рыме, Марозія загадала свайму мужу Гвіда, маркграфу тасканскаму, заключыць Яна ў турму, дзе ён быў задушаны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.