Тарут
Тарут лац. Tarut | |
Tarut | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Tara + суфікс з элемэнтам -т- (-t-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Таруць, Таруці, Тарута, Дарут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Тарут» |
Тарут (Таруць, Таруці, Тарута) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тарут (Tarut) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарвід, Турвін, Дармонт; германскія імёны Tarut, Torvid, Darmundus) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[2]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Тарутю чоловекъ… чоловекъ Таруть (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[4] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[5]; Милейко Дорутович… Тарути Нацович (1537—1538 гады)[6]; Tom Thorutanowicz (1609 год)[7]; на могилевца на Ондрюшку Торуту… литвин Ондрюшка Торута (паміж 25 і 30 жніўня 1625 году)[8]; siolo Lyntupy… Jasiuk Tarucewicz (26 лютага 1619 году)[9]; Jan Tarutowicz (1675—1677 гады)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тарут — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Вітаўта два чалавекі ў Медніцкай воласьці[11]
- Таруці Нацавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе
- Ядвіга Пашкаўна Таруцевіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[12]
- Іван Тарута — жыхар маёнтку Галамысьлі (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1792 годзе[13]
Таруці — прыгонныя зь вёскі Доневічаў (каля Лаздунаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[14].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Таруці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 403.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 499.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 387.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 45, 217, 229.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 38.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 88.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 77.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 243.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). P. 505.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 68.
- ^ Яўген Анішчанка, Голомысль инвентарь 1792 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 лютага 2017 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 297.