Бабруйская вобласьць
Выгляд
Бабруйская вобласьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Статус | вобласьць у складзе саюзных рэспублік СССР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Бабруйск |
Найбуйнейшыя гарады | Асіпавічы, Капыль, Клічаў, Слуцак і іншыя |
Дата ўтварэньня | 20 верасьня 1944 |
Дата скасаваньня | 8 студзеня 1954 |
Насельніцтва (1953) | 654,9 тыс. чал. |
Плошча | 19,7 тыс. км² |
Ліквідаваная | 8 студзеня 1954 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бабруйская вобласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1944—1954 з цэнтрам у Бабруйску. Плошча вобласьці складала 19,7 тыс. км², колькасьць насельніцтва — 654,9 тыс. чал. (1953).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораная 20 верасьня 1944 з частак Менскае, Магілёўскае й Палескае абласьцёў. Уключала раёны:
- Асіпавіцкі раён
- Бабруйскі раён
- Вызьненскі раён
- Глускі раён
- Грэскі раён
- Капыльскі раён
- Карпілаўскі раён
- Качэрыцкі раён
- Клічаўскі раён
- Любанскі раён
- Парыцкі раён
- Слуцкі раён
- Старадароскі раён
- Старобінскі раён
Вобласьць зьліквідаваная 8 студзеня 1954 падчас працэсу ўзбуйненьня абласьцёў. Адміністрацыйныя раёны ўвайшлі ў склад Гомельскае (Карпілаўскі й Парыцкі), Менскае (Вызьненскі, Глускі, Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старадароскі, Старобінскі) і Магілёўскае абласьцёў (Асіпавіцкі, Бабруйскі, Качэрыцкі й Клічаўскі).
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1944—1952 Фёдар Баранаў (1905—1982), старшыня абласнога камітэту КПБ.
- 1944—1949 Андрэй Ждановіч, старшыня аблвыканкаму.
- 1952—1953 Леанід Лубеньнікаў (1910—1988), старшыня абласнога камітэту КПБ.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БОБРУЙСКАЯ ОБЛАСТЬ 20.09.1944-8.01.1954(недаступная спасылка)
|