Паськава Горка
Выгляд
| Паськава Горка, трансьліт. Paśkava Horka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Старадароскі |
| Сельсавет | Языльскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°03′12″ пн. ш. 28°01′25″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 35 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1792 |
| Нумарны знак | 5 |
| Паськава Горка на мапе Беларусі ± Паськава Горка | |
Па́ськава Го́рка[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Паськава Горка ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назву можна растлумачыць наступным чынам: паселішча на месцы лясной вырубкі, на горцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З XIX стагодзьдзя вядомы хутар Паськава Горка. Захаваўся будынак паштовай станцыі — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя. У 1909 годзе Паськава Горка налічвала 2 двары, 8 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная горка». Цяпер у вёсцы маецца крама і аддзяленьне сувязі.
Вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Паськавагорацкага сельсавету, які 27 чэрвеня 2003 году быў перайменаваны ў Горкаўскі[2].
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 35 чалавек
- 1999 год — 64 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 451
- ↑ Госкартгеоцентр (рас.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)