Солан
Выгляд
Солан | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Зялёная Дуброва |
Вусьце | Арэса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 32 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,4 м³/с |
Плошча басэйну | 278 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Со́лан, Казённая канава — рака ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Арэсы (басэйн Дняпра). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 278 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асноўны прыток — рака Салянка (леваруч).
Пачынаецца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Зялёная Дуброва (у высокай плыні называецца Казённая канава), вусьце за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Баравікі. Цячэ паўднёва-заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна на вялікім працягу невыразная, у сярэдняй плыні, каля вёскі Солан, трапэцападобная. Абалона ў сярэдняй і нізкай плыні двухбаковая, шырынёй 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе зьвілістае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 344
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 344