Рамша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ramsch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ramo + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рамш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рамша»

Рамша, Рамш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рама (Ramo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова рам- (імёны ліцьвінаў Рамут, Рамаўт, Рамунт; германскія імёны Ramut, Ramaldus, Ramunt) паходзіць ад стараісьляндзкага ram(m)r 'дужы, моцны'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramsz (Ramisz, Ramiesz, Ramusz)[3]: Balthazar Nicolai Ramsch de Costen (1453 год), Ramsch, heres de Thoschaczyno, laicus Premisliensis diocesis (1455 год), Petir Ramysch de Zathor (1457 год), Lucas Ramesch de Costen (1459 год), Peter Ramsch (1465 год), Nicolaus Rames de Dubyenskye (1472 год), Nobilis Ramsch, heres de Magna Czyeschaczyn (1472 год), Petrus Ramisz (1477 год), Nohilis Ramsch de Cormanycze (1478 год), Nobili Martino Ramsch de Chelmek (1485 год), Generosus lohannes, filius olim Stanislai Ramsch de Dzykow (1492 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ramszyn (1744 год)[5]; Wieś Czukłay. Gus Ramsz, karczmarż (1765 год)[6].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рамзевічы, Рамзевічы-Рамэлі, Рамсевічы, Рамшы і Рамшы-Карвецкія — літоўскія шляхецкія роды[7][8].

Назву Рамшына маюць вёскі на гістарычных Аршаншчыне і Віцебшчыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1243.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 188.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203.
  4. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 4. — Wrocław, 1974—1976. S. 441—443.
  5. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  6. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 248.
  7. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  8. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты