Перайсьці да зьместу

Віктар Гайсёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Гайсёнак
лац. Viktar Hajsionak
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі
28 лютага 2005 — 2008
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РБ у Аўстрыі
19 траўня 2000 — 18 лютага 2005
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Валянцін Фісэнка
Наступнік Аляксандар Сычоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся6 чэрвеня 1950 (75 гадоў)
в. Гасьцілавічы, Лагойскі раён, Менская вобласьць, Беларусь
Партыя
Адукацыя
Дзеці дачка
Узнагароды
ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені
мэдаль Францішка Скарыны
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак (н 6 чэрвеня 1950 году ў в. Гасьцілавічы Лагойскага раёну Менскай вобласьці) — намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. З 31 кастрычніка 2008 году надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Доктар фізыка-матэматычных навук (1990), прафэсар. Акадэмік Беларускай інжынэрнай тэхналягічнай акадэміі і міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1972). Працаваў у БДУ — асыстэнт катэдры, ад 1986 году — дэкан фізычнага факультэта, загадчык катэдры мэтодыкі выкладаньня фізыкі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкатэдральнага аддзяленьня апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў галіне фізыка-матэматычных навук на тэму «Дасьледаваньне ўплыву эфэкту нелінейнасьці на спэктральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 1988—1990 гг. — сакратар парткаму БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў галіне фізыка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынаньня і выпрамяненьня сьвятла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».

З 16 студзеня 1992 да 1994 — міністар адукацыі.

З 1994 г. па 19 траўня 2000 г. — рэктар Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы.

З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіям Рэспублікі Беларусь.

19 траўня 2000 г. указам прэзыдэнта №275 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першае клясы[1]. 11 ліпеня 2000 г. уручыў даверчыя граматы генэральнаму дырэктару ЮНІДО.

З сакавіка 2005 году — намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

З 31 кастрычніка 2008 году Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[2], даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 году[3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 сьнежня 2013 году[4].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш за 100 навуковых прац па фізыцы лязэрнага выпраменьваньня.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласьці навукі і тэхнікі (1994 г.). 31 траўня 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[5].

Жанаты, мае дачку.

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2000 г. №275 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене, присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 октября 2008 г. №595 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша»  (рас.)
  3. ^ Новы беларускі амбасадар у Польшчы распачаў працу(недаступная спасылка)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 537 «Об освобождении от должности В. А. Гайсенка»(недаступная спасылка)
  5. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. №686 «Аб узнагароджанні некаторых грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]