Перайсьці да зьместу

Іван Антановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Антановіч
лац. Ivan Antanovič
3-і міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь
13 студзеня 1997 — 4 сьнежня 1998
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Лінг
Папярэднік Уладзімер Сянько
Наступнік Урал Латыпаў
Пастаянныя прадстаўнікі БССР пры ЮНЭСКА
1976 — 1977
Папярэднік Віктар Каўбасін
Наступнік У. Макараў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся3 красавіка 1937 (88 гадоў)
вёска Дамашы, Наваградзкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь, Польская рэспубліка
ПартыяРэспубліканская партыя працы і справядлівасьці
АдукацыяМенскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1960)
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» мэдаль Францішка Скарыны юбілейны мэдаль „100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі“
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва

Іва́н Іва́навіч Антано́віч (1937; в. Дамашы, цяпер Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі палітык і дыплямат. Доктар філязофскіх навук (1973), прафэсар (1977), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

З 1959 г. малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту філязофіі і права (ІФП) Акадэміі навук БССР. З 1967 г. загаднік рэдакцыяй філязофіі і права Беларускай савецкай энцыкляпэдыі. У 1969—1974 гг. супрацоўнік сакратарыяту ААН у Нью-Ёрку (ЗША). З 1974 г. лектар ЦК КПБ, выкладнік БДУ. Быў Пастаянным прадстаўнікам Беларускай ССР пры ЮНЭСКА (1976—1977). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1980—1985).

26 чэрвеня 1993 г. выступіў у якасьці аднаго з заснавальнікаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці. 18 верасьня 1995 году прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3], 13 студзеня 1997 году сам заняў пасаду Міністра [4]. Адначасна меў расейскае грамадзянства[5]. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 сьнежня 1998 году, калі быў адстаўлены[6].

1 красавіка 1997 году ўзнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны [7].

Пасьля заканчэньня дзяржаўнай службы пераехаў на працу ў Маскву[8].

Іван Антановіч лічыць, што польская мова для Беларусі — чужая. Між іншым асудзіў прысутнасьць польскамоўных надпісаў у касьцёле Сымона і Алены ў Менску[9].

  1. ^ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 19. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.)Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 381. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 сентября 1995 г. №382 «О назначении И. И. Антоновича заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь и о присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. №32 «О назначении И. И. Антоновича Министром иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  5. ^ Вольга Міцкевіч. Арабы пускаць грошы на вецер ня будуць // Эўрарадыё, 16 жніўня 2011 г. Праверана 27 траўня 2015 г.
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 декабря 1998 г. №589 «Об освобождении И. И. Антоновича от должности Министра иностранных дел Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 апреля 1997 г. №221 «О награждении И. И. Антоновича медалью Франциска Скорины»
  8. ^ Мне сьняцца сны аб Беларусі (І частка) // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2007. — № 49 (25914). — ISSN 1990-763x.
  9. ^ http://nn.by/?c=ar&i=143172

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]