Аляксандар Паўлоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Паўлоўскі.
Аляксандар Паўлоўскі | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Францыі | |
---|---|
26 лютага 2008 — 16 лістапада 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Віктар Шых |
Наступнік: | Павал Латушка |
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА | |
26 лютага 2008 — 16 лістапада 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Віктар Шых |
Наступнік: | Павал Латушка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
14 лютага 1950 (74 гады) Маскоўская вобласьць, Расея |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Алякса́ндар Аляксе́евіч Паўло́ўскі (нар. 14 лютага 1950 году ў Маскоўскай вобласьці Расеі) — беларускі вайсковец (генэрал-лейтэнант) і дыплямат.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1971 годзе скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1978 годзе — Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1996 — Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.
Да 5 ліпеня 1994 году камандзір 6-й гвардзейскай аддзельнай мэханізаванай брыгады 28-га армейскага корпуса[1]. У 1996—1997 гадах Начальнік Галоўнага ўпраўленьня пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2007 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў[2][3].
26 лютага 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ў Францыі, а таксама Пастаянным прадстаўніком пры ЮНЭСКО[4]. 10 ліпеня 2008 году стаў таксама амбасадарам у Гішпаніі й Партугаліі па сумяшчальніцтве[5].
12 жніўня 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6], а 25 лютага 2010 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 июля 1994 г. №497 «О назначении Ю. В. Портнова, М. С. Стремоуса, В. Н. Чичко, М. Н. Шалева, А. В. Ивановского, А. Д. Соколова, А. П. Захаренко, Ю. Т. Семенченко на должности, замещаемые лицами высшего офицерского состава, и об освобождении А. А. Павловского, С. К. Булыгина от занимаемых должностей» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. №36 «О назначении А. А. Павловского Председателем Государственного комитета пограничных войск Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2007 г. №174 «Об освобождении А. А. Павловского от должности Председателя Государственного комитета пограничных войск Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 г. №122 «О назначении А. А. Павловского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при ЮНЕСКО» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 июня 2008 г. №320 «О назначении А. А. Павловского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Королевстве Испания и Португальской Республике по совместительству» (рас.)
- ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 мая 2003 г. №450-ПСР2 «О награждении А. А. Павловского Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)
- ^ ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 25 лютага 2010 г. № 267 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі Генэральнага штабу Расеі
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласьці
- Беларускія генэрал-лейтэнанты
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЭСКО
- Амбасадары Беларусі ў Гішпаніі
- Амбасадары Беларусі ў Партугаліі
- Амбасадары Беларусі ў Францыі
- Выпускнікі Казанскай вайсковай вучэльні
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі бранятанкавых войскаў Расеі