Перайсьці да зьместу

Ігар Фісенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Ігар Фісенка
6-ы амбасадар Беларусі ў Францыі
15 студзеня 2019 — 12 лістапада 2021
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік Павал Латушка
3-і амбасадар Беларусі ў Эгіпце
14 жніўня 2008 — 10 верасьня 2013
Папярэднік Сяргей Міхневіч
Наступнік Сяргей Рачкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся9 ліпеня 1970 (54 гады)
Масква, Расейская СФСР, СССР
Адукацыя
Сужэнец жонка Ларыса Аляксееўна Фісенка

І́гар Валянці́навіч Фісе́нка (нар. 1970, Масква, цяпер Расея) — беларускі дыплямат і праўнік.

Сын палітыка і дыплямата Валянціна Фісенкі. Кандыдат юрыдычных навук.

У 1992—1994 гадах працаваў у кансультантам і вядучым спэцыялістам управы прававога забесьпячэньня вонкавых сувязяў Міністэрства юстыцыі Беларусі. У 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін па спэцыяльнасьці правазнаўства. У 1994—2001 гадах быў 2-м сакратаром, начальнікам аддзелу і намесьніка начальніка дамоўна-прававой управы Міністэрства замежных справаў Беларусі. З 2001 году да 16 ліпеня 2005 году быў дарадцам-пасланьнікам пасольства Беларусі ў Бэльгіі[1] і намесьнікам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Эўрапейскіх супольнасьцях і АПАД. У 2005—2008 гадах працаваў начальнікам управы міжнародных арганізацыяў МЗС Беларусі.

14 жніўня 2008 году прызначаны амбасадарам у Эгіпце і пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх дзяржаваў[2]. 22 студзеня 2010 году стаў дадаткова амбасадарам у Амане па сумяшчальніцтве[3]. Быў таксама амбасадарам у Альжыры і Судане па сумяшчальніцтве. З усіх гэтых пасадаў стаў адстаўлены 10 верасьня 2013 году[4].

Зь 2013 году стаў начальнікам галоўнай консульскай управы МЗС Беларусі. 15 студзеня 2019 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. 16 траўня 2019 году па сумяшчальніцтве стаў амбасадарам у Манака і Партугаліі.12 лістапада 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 438 аб вызваленьні Ігара Фісенкі ад пасады амбсадара Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі. Пры гэтым Ігар Фісенка захаваў паўнамоцтвы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы (Францыя)[5].

  1. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 июня 2005 г. №654 «Об освобождении И. В. Фисенко от должности советника-посланника Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №431 «О назначении И. В. Фисенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет, Постоянным представителем Республики Беларусь при Лиге арабских государств и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2010 г. № 32 «О назначении И. В. Фисенко»(недаступная спасылка)  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 г. №405 № 32 «Об освобождении от должности И. В. Фисенко»(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. ^ Ігар Фісенка вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Францыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 лістапада 2021 г. Праверана 13 лістапада 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]