Перайсьці да зьместу

Барыс Сьвятлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Сьвятлоў
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь
10 сьнежня 2012 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Павал Латушка
Рэктар Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Культуры й мастацтваў
30 лістапада 2007 — 10 сьнежня 2012
Папярэднік: Ядвіга Грыгаровіч
Наступнік: Юры Бондар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 лютага 1958 (66 гадоў)
Менск, БССР, СССР
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Барыс Уладзімеравіч Сьвятлоў (28 лютага 1958, Менск, БССР, СССР) — беларускі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч. Рэктар Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Культуры й мастацтваў (20082012), міністар культуры Рэспублікі Беларусь з 10 сьнежня 2012 году.

Барыс Сьвятлоў нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя У.І. Леніна.

У 19801989 гадах — старшы лябарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру Акадэміі навук БССР. У 19891990 гадах — чалец рэдакцыйнай калегіі кіраваньня мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990—1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР.

У 19911994 гадах — намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

З траўня 1994 году па сьнежань 1994 году — начальнік аддзелу кінавідэамастацтва Міністэрства культуры й друку Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 1995 году па жнівень 1995 году — намесьнік дырэктара фінансава-інвэстыцыйнай кампаніі «Фінансы й актывы».

У 19951998 гадах — намесьнік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры.

У 19982003 гадах — начальнік аддзелу кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзелу арганізацыі інфармацыі, намесьнік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтар Рэспублікі Беларусь».

У 20032008 гадах — рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут парлямэнтарызму й прадпрымальніцтва».

У 20082012 гадах — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры й мастацтваў».

  • Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения / [авторский коллектив: Шпак Н. С. и др.]. — Минск, 2004.
  • Чалавек і грамадства : энцыклапедычны даведнік / [У. Л. Абушэнка і інш.]. — Мінск, 1998.
  • Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. (Биография.)