Перайсьці да зьместу

Леанід Гуляка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Леанід Гуляка
Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў
29 сьнежня 2005 — 21 сьнежня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Станіслаў Бука
Наступнік Аляксандар Румак
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь
21 сьнежня 2000 — 22 сьнежня 2005
Прэзыдэнт А. Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, С. Сідорскі
Папярэднік Аляксандар Сасноўскі
Наступнік Уладзімер Мацьвяйчук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 лістапада 1949 (75 гадоў)
вёска Межная Слабада, Клецкі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
АдукацыяМенскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1971), Менская вышэйшая партыйная школа (1990), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1997)
Узнагароды Ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені (РПЦ)

Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (1949; в. Межная Слабада Клецкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Быў міністрам культуры Беларусі (2000—2005). З 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (са сьнежня 2005 г. старшыня Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў).

Працоўная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973—1977 гадох працаваў старшым інспэктарам, памочнікам міністра культуры Беларусі. У 1977—1992 гг. — у Апараце Савету міністраў. У 1992—1994 гг. — намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савету міністраў Рэспублікі Беларусь: загаднік сакратарыяту намесьніка прэм’ер-міністра, начальнік управы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік управы сацыяльна-культурнай палітыкі[1].

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 лістапада 2020 году падпісаў папярэджаньне Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ), у якім зьвярнуў увагу на абавязак выконваць 16-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі, паводле якога «забараняецца дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, іх органаў і прадстаўнікоў, накіраваная супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу». Пагатоў, упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў спаслаўся на 8-ы артыкул Закону Беларусі «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях», які забараняў правядзеньне ў храмах «мерапрыемстваў палітычнага характару, а таксама выступы і заклікі, якія абражаюць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, службовых асобаў і асобных грамадзянаў». У папярэджаньні Леанід Гуляка напісаў, што можа зьвярнуцца ў суд з заявай аб пазбаўленьні рэлігійнага аб'яднаньня яго праўнага стану і права на існаваньне, калі БПЦ паўторыць «парушэньне» цягам году[2].

  1. ^ Гуляка Леанід Паўлавіч // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Павал Хадзінскі. Як рэжым атакуе праваслаўную царкву Беларусі // Партал «Новы час», 23 чэрвеня 2022 г. Праверана 25 чэрвеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]