Перайсьці да зьместу

Павал Пуставы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Пуставы
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Каралеўстве Гішпаніі
12 лютага 2019 — 31 жніўня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Павал Латушка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 ліпеня 1964(1964-07-22) (60 гадоў)
Адукацыя:

Па́вал Міха́йлавіч Пуставы́ (нар. 22 ліпеня 1964, Данецкая вобласьць, УССР) — беларускі дыплямат.

У 1986 року скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію МЗС РСФСР (1990).

1986—1988 — працаваў перакладчыкам Клінічнай больніцы савецка-нікарагуанскага сяброўства (Чынандэга, Нікарагуа).

1988—1994 і 1995—1997 — супрацоўнік Бюро турызму «Спадарожнік» у Менску; 1994—1995 — супрацоўнік Місіі ААН у Гватэмале(en).

На дыпляматычнай службе з 1999 року. 1999—2000 — першы сакратар аддзелу Лацінскай Амэрыкі ўправы Амэрыкі Міністэрства замежных справаў Беларусі; 2000—2003 — першы сакратар Амбасады Беларусі на Кубе; 2003—2006 — дарадца аддзелу ЗША і Канады ўправы Амэрыкі МЗС Беларусі.

2006—2010 — дарадца Амбасады Беларусі ў Канадзе, з 2007 — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусі ў Канадзе.

2010—2014 — дарадца, старшы дарадца ўправы Амэрыкі; 2014—2017 — намесьнік начальніка ўправы Амэрыкі; 2017 — начальнік управы Амэрыкі; 2018—2019 — намесьнік начальніка галоўнай управы Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі МЗС Беларусі.

12 лютага 2019 року быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусі ў Каралеўстве Гішпаніі і пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусі пры Сусьветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве[1]. Адстаўлены з пасады 31 жніўня 2020 року[2] пасьля выказваньняў пра неабходнасьць пераліку вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах і суду над здушальнікамі мірных пратэстаў[3].

Валодае ангельскай, гішпанскай, нямецкай мовамі.