Ігар Фісенка
| Ігар Фісенка | |
| 6-ы амбасадар Беларусі ў Францыі | |
|---|---|
| 15 студзеня 2019 — 12 лістапада 2021 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
| Папярэднік | Павал Латушка |
| 3-і амбасадар Беларусі ў Эгіпце | |
| 14 жніўня 2008 — 10 верасьня 2013 | |
| Папярэднік | Сяргей Міхневіч |
| Наступнік | Сяргей Рачкоў |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 9 ліпеня 1970 (55 гадоў) Масква, Расейская СФСР, СССР |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | жонка Ларыса Аляксееўна Фісенка |
| Бацька | Валянцін Фісенка |
І́гар Валянці́навіч Фісе́нка (нар. 1970, Масква, цяпер Расея) — беларускі дыплямат і праўнік.
Сын палітыка і дыплямата Валянціна Фісенкі. Кандыдат юрыдычных навук.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1992—1994 гадах працаваў у кансультантам і вядучым спэцыялістам управы прававога забесьпячэньня вонкавых сувязяў Міністэрства юстыцыі Беларусі. У 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін па спэцыяльнасьці правазнаўства. У 1994—2001 гадах быў 2-м сакратаром, начальнікам аддзелу і намесьніка начальніка дамоўна-прававой управы Міністэрства замежных справаў Беларусі. З 2001 году да 16 ліпеня 2005 году быў дарадцам-пасланьнікам пасольства Беларусі ў Бэльгіі[1] і намесьнікам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Эўрапейскіх супольнасьцях і АПАД. У 2005—2008 гадах працаваў начальнікам управы міжнародных арганізацыяў МЗС Беларусі.
14 жніўня 2008 году прызначаны амбасадарам у Эгіпце і пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх дзяржаваў[2]. 22 студзеня 2010 году стаў дадаткова амбасадарам у Амане па сумяшчальніцтве[3]. Быў таксама амбасадарам у Альжыры і Судане па сумяшчальніцтве. З усіх гэтых пасадаў стаў адстаўлены 10 верасьня 2013 году[4].
Зь 2013 году стаў начальнікам галоўнай консульскай управы МЗС Беларусі. 15 студзеня 2019 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. 16 траўня 2019 году па сумяшчальніцтве стаў амбасадарам у Манака і Партугаліі.12 лістапада 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 438 аб вызваленьні Ігара Фісенкі ад пасады амбсадара Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі. Пры гэтым Ігар Фісенка захаваў паўнамоцтвы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы (Францыя)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 июня 2005 г. №654 «Об освобождении И. В. Фисенко от должности советника-посланника Посольства Республики Беларусь в Королевстве Бельгия»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №431 «О назначении И. В. Фисенко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет, Постоянным представителем Республики Беларусь при Лиге арабских государств и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (рас.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2010 г. № 32 «О назначении И. В. Фисенко»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 г. №405 № 32 «Об освобождении от должности И. В. Фисенко»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Ігар Фісенка вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Францыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 лістапада 2021 г. Праверана 13 лістапада 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||
| |||||
| |||||
| |||||
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін
- Нарадзіліся ў Маскве
- Амбасадары Беларусі ў Альжыры
- Амбасадары Беларусі ў Амане
- Амбасадары Беларусі ў Манака
- Амбасадары Беларусі ў Партугаліі
- Амбасадары Беларусі ў Францыі
- Амбасадары Беларусі ў Судане
- Амбасадары Беларусі ў Эгіпце
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЭСКО
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў Лізе арабскіх дзяржаваў
- Кандыдаты юрыдычных навук