Юрыдычны факультэт БДУ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адкрыцьцё новага будынка юрыдычнага факультэта БДУ. 2005 год.

Юрыдычны факультэт БДУ — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які рыхтуе адмыслоўцаў па наступных кірунках:

Дэкан факультэта Сяргей Аляксандравіч Балашэнка — прафэсар, доктар юрыдычных навук. Працуе вядомы правазнаўца М. Сільчанка.

На факультэце працуюць 10 катэдраў:

  • катэдра крыміналістыкі
  • катэдра экалягічнага і аграрнага права
  • катэдра канстытуцыйнага права
  • катэдра крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду
  • катэдра грамадзянскага працэсу і працоўнага права
  • катэдра грамадзянскага права
  • катэдра крымінальнага права
  • катэдра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
  • катэдра паліталёгіі
  • катэдра фінансавага права і прававога рэгуляваньня гаспадарчай дзейнасьцю

Магістратура і асьпірантура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля чатырох гадоў навучаньня студэнтам падаецца магчымасьць здаць выпускны іспыт, абараніць выпускную працу і атрымаць дыплём бакаляўра. Маючы такі дыплём, можна працягнуць навучаньне і па заканчэньні вучэбнага году атрымаць традыцыйны дыплём адмыслоўца. Пасьля гэтага можна паступіць у магістратуру і пасьля году навучаньня атрымаць дыплём магістра. Выпускнікі, мелыя дыплём магістра, маюць магчымасьць працягнуць навучаньне ў асьпірантуры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]