Сіруцёўцы
| Сіруцёўцы лац. Sirucioŭcy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сакольскі |
| Гміна | Новы Двор |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°40′17″ пн. ш. 23°31′27″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 16-205 |
| Сіруцёўцы на мапе Польшчы Сіруцёўцы | |
Сіруцёўцы (польск. Sieruciowce, раней Siruciowce[2]) — вёска ў Польшчы, каля ракі Бобры. Уваходзяць у склад гміны Новы Двор Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сыры (Sirio) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сір- (сіс-, сур-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sireguti, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і славянскіх мовах[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году ў рэестры гарадзенскіх баяраў упамінаецца Якубовая Сирютевича, г.зн. жонка Якуба Сіруцевіча (Сіруцевага сына). З увагі на блізкасьць Сіруцёўцаў да Горадні (15 км) гэта можа быць той самы Сіруць, які валодаў Сіруцёўцамі. Магчыма, ён жа (або іншы носьбіт гэтага імя) валодаў і Сіруцішкамі (цяпер на тэрыторыі Летувы, каля пагранічнага Шумску). Апроч таго, вёска Сіруцева адзначалася на 1906 год у Пасінскай воласьці Люцынскага павету Віцебскай губэрні[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 274 чалавекі[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711062-0037664?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Janowicz J. Likwidacja oficjalnego nazewnictwa miejscowości Białostocczyzny pochodzenia białoruskiego przez administrację rządową w latach 1921—2004. Dokumenty. Komentarze. (Sytuacja białoruskiej mniejszości narodowej w Polsce w świetle sprawy oficjalnego i dwujęzycznego nazewnictwa miejscowości Białostocczyzny). — Scripta Manent, 2004. ISBN 83-919340-1-2. — S. 31.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1345.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 244.
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 31.