Францішак Грынкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грынкевіч.
Францішак Грынкевіч
АдукацыяСэмінарыя сьвятога Язэпа і Імпэратарская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія
Нарадзіўся5 кастрычніка 1884(1884-10-05)
Новы Двор, Сакольскі павет[d], Гарадзенская губэрня, Літоўскае генэрал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя
Памёр26 ліпеня 1933(1933-07-26) (48 гадоў)
Горадня, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
ПахаваныКаталіцкія фарныя могілкі

Франці́шак Грынке́віч (5 кастрычніка 1884, Новы Двор — 26 ліпеня 1933) — ксёндз, беларускі каталіцкі дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907, у 1907—1909 гадах вучыўся ў Інсбруку і ў Мюнхэне.

З 1909 году навучаў закону Божага ў гімназіі ў Горадні, дзе сарганізаваў Гарадзенскі гурток беларускай моладзі, зь якога выйшла шмат сьведамых беларусаў і пазьнейшых беларускіх дзеячаў. Служыў пробашчам пры кляштары брыгітак. Супрацоўнічаў з газэтай «Biełarus» (1913—1915).

Пасьля І сусьветнай вайны адышоў ад беларускай дзейнасьці. Памёр у Горадні. Пахаваны там побач капліцы на старых каталіцкіх могілках.

Брат Станіслава Грынкевіча.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]