Гарадзішчанскі сельсавет (Пінскі раён)
Выгляд
Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці, уключае ў сябе 11 населеных пунктаў, у тым ліку вёску Гарадзішча (цэнтар сельскага савету). Старшынём сельвыканкаму зьяўляецца Мікалай Бойба.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны Гарадзішчанскі сельсавет у складзе Пінскага раёну Пінскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1 студзеня 1998 году сельсавет уключаў 1652 гаспадаркі, 4783 жыхары.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 365